Мастацкая літаратура

Мастацкая літаратура


Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!

Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».

Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.

Літаратуру для дзяцей.

Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».

Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».

http://www.mastlit.by/

Мастацкая літаратура :: Выданьні

Вітка Васіль, Перад парогам

Перад парогам

Вершы, казкі

Вітка Васіль

Імя Васіля Віткі (1911—1996), лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Беларусі, добра вядома чытачам. Ён аўтар шматлікіх кніг прозы і паэзіі, адрасаваных як дарослым, так і дзецям. У гэтую кнігу ўвайшлі лепшыя лірычныя і сатырычныя вершы паэта розных гадоў, а таксама казкі для дзяцей, за якія В. Вітка быў уцастоены высокай міжнароднай узнагароды — дыплома імя Х.-К. Андэрсена з занясеннем прозвішча пісьменніка ў Ганаровы спіс дацкага казачніка. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Арлоў Уладзімер, Сны імператара

Сны імператара

Апавяданні, аповесці,эсэ

Арлоў Уладзімер

Кніга апавяданьняў пісьменьніка і гістрыка Уладзімера Арлова Сны імпэратара была надрукаваная у выдавецтве Мастацкая літаратура ў 2001 годзе. На сторонках выданьня аўтар вяртае нас у гісторыю нашага народа, бо менавіта праз гісторыю можна будаваць нашу будучыню. У выданьні сабраныя апавяданьні, аповесьці і эсэ розных гадоў, якія выйшлі з-пад пяра Уладзімера Арлова тут і пра радавод самаго спадара Ўладзімера і пра слынных герояў і пост... Болей »


Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір, Я з вогненнай вёскі...

Я з вогненнай вёскі...

Адамовіч Алесь, Брыль Янка, Калеснік Уладзімір

Гэта кніга-дакумент, у якой сабраны запісаныя аўтарамі на працягу 1970—1973 гадоў сведчанні ўцалелых жыхароў з многіх беларускіх вёсак, спаленых фашыстамі разам з людзьмі. Болей »


pdf
Геніюш Ларыса, Гасціна

Гасціна

Выбранае

Геніюш Ларыса

Кнігу слыннай беларускай паэтэсы Ларысы Геніюш (1910 — 1983) склалі вершы, напоўненыя сонечнай празрыстасцю, жыватворнымі, гаючымі сокамі роднай зямлі. У вершах яна заклікае любіць Бацькаўшчыну, свой народ, дадзеную продкамі пявучую беларускую мову. Болей »


pdf
mobi
fb2
epub
Бельскі Алесь, Краса і смутак

Краса і смутак

Дапаможнік для настаўнікаў

Бельскі Алесь

У кнізе шырока асвятляюцца духоўныя і эстэтычныя шуканні сучаснай літаратуры. З пазіцый сённяшняга дня прачытваюцца творы з мастацкай спадчыны, а таксама паказваецца новае, часам нязвыклае, што прыносіць у літаратуру наша сучасная моладзь. Аўтар праяўляе цікавасць як да вядомых імёнаў (К. Чорны, I. Шамякін, М. Танк, Р. Барадулін, С. Гаўрусеў, Г. Далідовіч, Л. Дайнека і імш.), так і да літаратурнай працы тых, каму не заўсёды шанцавала на... Болей »


pdf
Законнікаў Сяргей, Лістам дарога запала...

Лістам дарога запала...

Выбранае

Законнікаў Сяргей

У кнігу лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь імя Янкі Купалы Сяргея Законнікава ўвайшлі вершы і паэмыы розных гадоў. Яны перадаюць святло шчырых чалавечых пачуццяў, дынамізм і складанасць жыцця, вызначаюцца асабістай адказнасцю паэта за будучыню свайго народа, роднай Беларусі, над чыім лёсам узышла і гарыць палыновая зорка чарнобыльскай трагедыі. Болей »


pdf
Шамякіна Таццяна, Міфалогія Беларусі

Міфалогія Беларусі

(нарысы)

Шамякіна Таццяна

Упершыню беларуская міфалогія прадстаўлена як сістэма ў кантэксце сусветнай, у асноўным індаеўрапсйскай. Міфалогія паказана як выток літаратурных матываў і вобразаў, сюжэтаў выяўленчага мастацтва. Прасочваецца яе сувязь з дэкаратыўным мастацтвам і архітэктурай. Шырока разглядаецца агульначалавечая праблематыка — Жыццё і Смерць, Чалавек і Прырода, Дабро і Зло. Кніга будзе карыснай студэнтам ВНУ, настаўнікам сярэдніх школ і вучням старэйш... Болей »


pdf
Васючэнка Пятро, Сучасная беларуская драматургія

Сучасная беларуская драматургія

Дапаможнік для настаўніка

Васючэнка Пятро

Сучасная беларуская драматургія – гэта дапаможнік для настаўнікаў, што выкаладаюць беларускую літаратуру, аўтарства Пятра Васючэнкі. Розныя жанры сучаснай драматургіі, ад трагедыі і камэдыі да тэатру абсурду. На задуму аўтара сучасная драматургія ўключае ў сябе ня толькі творы сучасныя, але і клясыкаў белрускай літаратуры Янкі Купалы, Кандрата Крапівы, Андрэя Макаёнка. Сярод сучасных нам драматургаў аўтар зьвяртае ўвагу на Алеся Дуда... Болей »


pdf
epub
Мацяш Ніна, Душою з небам гаварыць

Душою з небам гаварыць

Выбраная лірыка

Мацяш Ніна

Чарговы зборнік паэзіі Ніны Мацяш – адзін з буйнейшых, увабраў у сябе элементы ранейшых публікацыяў, але ў значнай меры гэта новыя творы, якія дагэтуль нідзе не друкаваліся. Як у кожным творы паэткі размова чалавека з прыродай, з пачуццямі, з усявышнім ідзе не праз словы мовы, не праз гукі, а праз фібры душы, таму і названы гэты зборнік “Душою з небам гаварыць”. Бо інакш яна не можа, не магла... Усё жыццё Ніны Мацяш было адной размовай... Болей »


pdf
Адамчык Вячаслаў, Развітальная аповесць

Развітальная аповесць

Аповесць, апавяданні, дзённікі

Адамчык Вячаслаў

У новую кнігу прозы лаўрэата Джяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь і Літаратурнай прэміі імя I. Мележа Вячаслава Адамчыка ўвайшла аповесць, прысвечаная нашаму сённяшняму жыццю, супярэчліваму і нялёгкаму, праблемам чалавечай годнасці, роздуму над жыццём і смерцю, пошукам свайго на сваёй і не сваёй спрадвечнай зямлі. Гэтую ж тэму ўдакладняюць і развіваюць навелы і апавяданні празаіка. Дзённікі ж адгортваюць яшчэ адну старонку ў яго творча... Болей »


Мастацкая літаратура :: Іншыя выданьні

Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1 (0)

05-Aug-10 13:59

Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1 Уклад., пер. на беларус. мову В. К. Гардзея; іл. Наталлі Суставай і Мікалая Казлова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 286 с.: іл. – (Казачны (...) Болей »

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім (0)

05-Aug-10 13:59

Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім Раман : для ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 814 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0879-8 «Каласы пад сярпом тваім» (...) Болей »

Кандратаў Мікола. Вершы і зоркі (0)

05-Aug-10 13:59

Кандратаў Мікола. Вершы і зоркі Мікола Кандратаў. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. ISBN: 978-985-02-1068-5 Для Міколы Кандратава паэзія — пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе (...) Болей »

Грахоўскі Сяргей. Зона маўчання: аповесць (0)

05-Aug-10 13:59

Грахоўскі Сяргей. Зона маўчання: аповесць Для ст. шк. узросту / Сяргей Грахоўскі; прадм. Л. Гарэлік. — Мінск: Маст. літ., 2008. — 238 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1067-8 Аповесць беларускага пісьменніка (...) Болей »

Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця (0)

05-Aug-10 13:59

Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця Раман : для ст. шк. узросту / Саламея Пільштынова : пер. з пол. мовы М. Хаўстовіча; прадм. А. Мальдзіса.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 333 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: (...) Болей »

< Previous 1234567891011121314 Наступная