|
|

Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
О, Беларусь, мая шыпшына... Літасць ленінска-сталінскага рэжыму прадугледжвала замену смяротнае кары на 25 гадоў зняволення. Уладзімір Дубоўка — зорка першае велічыні на небасхіле паэзіі 20-х гадоў — адгрукаў, як казалі некалі, ад званка да званка каля 27-і гадоў, не па карце вывучаючы самыя глухія і самыя аддаленыя куткі «единой и неделимой» савецкай імперыі. Любы паэт у болыпай ці меншай меры — прарок, і ў першую чаргу свайго лёсу. А ... Болей »
Леў Караічаў валодае тайнай пераканання, глыбінёй і вастрынёй думак, прагай пошуку. П’есы вядомага беларускага драматурга ставіліся не толькі ў тэатрах Беларусі, але і за яе межамі. Яны неаднаразова адзначаліся прэміямі на закрытых рэспубліканскіх конкурсах. У кожнай з п’ес прысутнічае і дынамічны сюжэт, і вялікае чалавечае каханне. Болей »
Міхась Зарэцкі (сапр. Міхаіл Яўхімавіч Касянкоў) нарадзіўся 20 лістапада 1901 г. у сяле Высокі Гарадзец Талачынскага раёна Віцебскай вобласці ў сям'і вясковага дзяка. Дзяцінства будучага пісьменніка прайшло ў вёсцы Зарэчча пад Шкловам (адсюль і псеўданім). М. Зарэцкі скончыў Аршанскае духоўнае вучылішча, вучыўся ў Магілёўскай духоўнай семінарыі. Служыў перапісчыкам у паўвайсковай часці, некаторы час настаўнічаў на Магілёўшчыне, узначаль... Болей »
Творы празаіка ў кнізе «Пякельны рай» вызначаюцца шчырасцю і дабрынёй, узвышанасцю і глыбокім аналізам герояў і вобразаў, якія на мяжы містыкі і рэальнасці, фантасмагорыі і фантастыкі, паміж Космасам і Зямлёй... Аўтар праклаў у беларускай літаратуры сваю адметную і нялёгкую сцежку і крочыць па ёй упэўнена і смела. Болей »
Вялікі мастак-наватар Янка Купала ўвёў у беларускую літаратуру адну з самых дасканалых формау верша — санет, стаў заснавальнікам беларускай традыцыі санетапісання, якая знайшла плённы працяг у вершатворчасці многіх яго сучаснікаў і пасладоўнікаў. Усе 22 санеты, створаныя паэтам, пададзены ў гэтай кніэе ў арыгінале і ў перакладэе на 7 моваў свету. Болей »
У кнізе разглядаюцца лраблемы гістарычнага развіцця беларускай паэзіі ад Францыска Скарыны да нашых дзён. Галоўная ўвага звяртаецца на творчасць класікаў В. Дуніна-Марцінкевіча, Ф. Багушэвіча, Я. Купалы, Я. Коласа, М. Багдановіча, а таксама шырока прадстаўлена мастацка-стылявая панарама XX стагоддзя. Шмат увагі ўдзяляецца творчасці паэтаў старэйшага пакалення — М. Танку, П. Панчанку, А. Куляшову, А. Пысіну, У. Караткевічу і многім іншым... Болей »
Належаў да каталіцкага шляхецкага (дваранскага) роду Дунін-Марцінкевічаў гербу «Лебедзь». Далёкія продкі Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча, калі верыць друкаваным гербоўнікам, паходзілі з Даніі. Прыдомак шляхецкага прозвішча не пярэчыць такой выснове (польск.: duńczyk — датчанін). Пазней, у паэме «3-над Іслачы, або Лекі на сон», згадваючы сваю асобу ў шэрагу іншых персанажаў твора, ён напіша: «Мой герб такога роду, які налічвае дванаццаць ва... Болей »
Цішка Гартны (Зміцср Хведаравіч Жылуновіч, 1887—1937) вядомы бсларускі пісьменнік, паэт, літаратуразнаўца. У кнігу «Завяўшая краса» ўвайшлі апавяданні, якія вызначаюцца паэтычнай фактурай, эмацыянальнай танальнасцю, своеасаблівай сінтаксічнай будовай. Болей »
У грэці том Збору твораў народнага лаэта Беларусі Ніла Гілевіча ўвайшлі вершы, напісаныя ў апошнія гады, а таксама паэмы «Не хварэй!», «Лодачкі» і «Паланез» Агінскага. Болей »
Другая кніга прозы аўтара. Аповесць, апавяданні. Асноўнае палатно кнігі саткана з характараў і вобразаў, якія дасканала раскрыты Анатолем Крэйдзічам. Героі кнігі - запамінальныя, каларытныя, надзеленыя высокай духоўнасцю, багатым унутраным светам, якія не пазбаўлены трагізму, пошукаў спрадвечных ісцін. Болей »
Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1 Уклад., пер. на беларус. мову В. К. Гардзея; іл. Наталлі Суставай і Мікалая Казлова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 286 с.: іл. – (Казачны (...) Болей »
Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім Раман : для ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 814 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0879-8 «Каласы пад сярпом тваім» (...) Болей »
Кандратаў Мікола. Вершы і зоркі Мікола Кандратаў. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. ISBN: 978-985-02-1068-5 Для Міколы Кандратава паэзія — пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе (...) Болей »
Грахоўскі Сяргей. Зона маўчання: аповесць Для ст. шк. узросту / Сяргей Грахоўскі; прадм. Л. Гарэлік. — Мінск: Маст. літ., 2008. — 238 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1067-8 Аповесць беларускага пісьменніка (...) Болей »
Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця Раман : для ст. шк. узросту / Саламея Пільштынова : пер. з пол. мовы М. Хаўстовіча; прадм. А. Мальдзіса.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 333 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: (...) Болей »