![]() |
![]() |
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» заснавана ў 1972 годзе на базе рэдакцый мастацкай і дзіцячай літаратуры выдавецтва «Беларусь». Выпускае арыгінальныя творы пісьменнікаў Беларусі на беларускай, рускай і замежных мовах, кнігі па літаратуразнаўству і крытыцы, творы замежных пісьменнікаў у перакладзе на беларускую мову, зборы твораў і выбраныя творы, літаратурную спадчыну, дакументы, публіцыстычную і юрыдычную літаратуру. У 2002 годзе аб'яднана з выдавецтвам «Юнацтва» і цяпер таксама выдае творы для дзяцей.
Выдавецтва «Мастацкая літаратура» прапануе Вашай увазе!
Арыгінальную мастацкую літаратуру серыі: «Дэбют», «Беларуская проза ХХ стагоддзя», «Беларуская проза ХХІ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХ стагоддзя», «Беларуская паэзія ХХІ стагоддзя», «Сучасны беларускі дэтэктыў», «Гісторыя ў асобах».
Зборы твораў, выбраныя творы, перавыданні, пераклады, літаратуразнаўствa і крытыкa.
Літаратуру для дзяцей.
Мастацкую літаратуру, серыі: «Беларусь літаратурная», «Бібліятэка прыгод і фантастыкі», «Беларуская аўтарская казка», «Вера, надзея, любоў», «Казачны свет».
Навукова-пазнавальную літаратуру, серыі: «Зямля мая», «Беларусь мастацкая», «Беларускі народны каляндар», «Жыццяпіс вялікіх князёў літоўскіх», «Жыццяпіс знакамітых людзей Беларусі», «Беларускі фальклор».
“Рэха” — гэта і пераклічка старонак з ранейшых кніжак паэта, і новыя творы — своеасаблівае падарожжа па Краіне Паэзіі. Кніжка запрашае і вядзе ў вялікі і цудоўны свет — прыроды і людзей. Болей »
На чалавека палююць часцей, чым на звера. Іншыя гома сапіенсы, вядома. Прынамсі, ягоны анёл-ахоўнік схаваўся, мусіць, вунь за тую аблачынку і роспачна захінае светлы твар лёгкімі рукамі, каб не бачыць перапэцканага гразёю і крывёю падапечнага. Той ушчаміўся спінай у зарослую кісліцай яміну пад вывернутым карэннем сасны і дрыжыць ад стомы і адчаю, і дыхае хрыпла і хутка, як і належыць зацкаванаму зверу. І ўжо, мабыць, нічога чалавечага н... Болей »
Гэтая кніга змаёміць чытачоў з літаратурнымі творамі аўтараў, жыццё і дзейнасць якіх звязаны са старажытным Полацкам бацькам гарадоў беларускіх. Ад вялікіх Еўфрасінні, Скарыны, Сімяона Полацкага да тых, хто сёння стала працуе ў літаратуры і хто робіць першыя крокі ў паэзіі і прозе, такі дыяпазон зборніка, своеасаолівай анталогіі «полацкай» літаратуры. Кніга адрасавана шырокаму колу аматараў айчыннай літаратуры, усім, хто імкнецца глыбей... Болей »
Зборнік «Час збіраць камяні» складаецца з вершаў і паэм на розныя тэмы, асноўныя з якіх — сапраўднае і мінулае нашай Радзімы, Чарнобыль, прыгажосць роднай прыроды, каханне, пошукі сэнсу жыцця. Шчырыя паэтычныя радкі даносяць да чытачоў думкі і пачуцці аўтара, запрашаюць разам паразважаць над вечнай праблемай — што ёсць свет і чалавек у гэтым свеце. Болей »
Сціплы рамантык - такім словазлучэннем можна найбольш дакладна вызначыць характэрнае ў душы Віктара Вабішчэвіча... У ягонай паэзіі шмат рамантызму узнёслага і балючага, шмат звычайнай (пабытовай) і «быційнай» трывогі за ўсё жывое, што яшчэ застаецца жывым на роднай зямлі. «Чорны боль» — невы-падковая назва. Гэта яшчэ адзін страшны вобраз чарнобьшьскай бяды, яшчэ адна праява яе непазбыўнасці... «Паэзія — дзівосная краіна, казачная зямля,... Болей »
Кніга пазнаёміць чытача з вандроўкамі выдатнага паэта XIX стагоддзя Уладзіслава Сыракомлі (сапраўднае імя – Людвік Кандратовіч, 1823 – 1862) па роднай Беларусі. Паэт дзеліцца ўражаннямі пра дарагія сэрцу мясціны – Мір, Нясвіж, Стоўбцы, Койданава ды інш. Апісваючы гістарычны падзеі ў некаторых гарадах і мястечках Беларусі, аўтар узнаўляе карціну далёкага мінулага тутэйшай зямлі. Болей »
Вядомы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі (1901 – 1937) – зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20–х гадоў, пісьменнік–наватар, аўтар многіх апавяданняў і раманаў "Сцежкі–дарожкі" і "Вязьмо". Апавяданні М. Зарэцкага – адна з найбольш цікавых і змястоўных старонак беларускага прыгожага пісьменства. Болей »
Апавяданні гэтага зборніка напісаны ў жанры псіхалагічнай фантастыкі. Калі чалавеку пачынае надакучаць будзённая аднастайнасць зямнога свету ён шукае у сваіх думках снег паралельны. Менавіта гэты, паралельны, свет пісьменніца Раіса Баравікова вельмі арганічна ўпісвае ў свае творчыя фантазіі. У выніку атрымліваюцца займальныя i вельмі праўдзівыя сюжэты на темы жыцця i смерці, кахання i расчараванняў. Болей »
Вядомы беларускі пісьменнік Міхась Зарэцкі (1901 – 1937) – зачынальнік рамантычнага кірунку ў беларускай літаратуры 20–х гадоў, пісьменнік–наватар, аўтар многіх апавяданняў і раманаў "Сцежкі–дарожкі" і "Вязьмо". Апавяданні М. Зарэцкага – адна з найбольш цікавых і змястоўных старонак беларускага прыгожага пісьменства. Болей »
Кнігу вядомага даследчыка Я. Янушкевіча складаюць працы, матэрыялы для якіх адшуканы аўтарам у архівах Вільнюса і Львова, Масквы і Пецярбурга, Варшавы, Кракава і Вроцлава. Яны па-новаму асвятляюць асобныя бакі жыцця і творчасці В. Дуніна-Марцінкевіча і яго дачкі Камілы, П. Багрыма, Ф. Багушэвіча, В. Сулімы-Савіча-Заблоцкага, С. Манюшкі, М. Гарэцкага, В. Ластоўскага а таксама сучасных пісьменнікаў і даследчыкаў літаратуры. Болей »
Хрустальны калодзеж. Казкі народаў Еўропы ў дзвюх кнігах. Кніга 1 Уклад., пер. на беларус. мову В. К. Гардзея; іл. Наталлі Суставай і Мікалая Казлова. – Мінск : Мастацкая літаратура, 2008. – 286 с.: іл. – (Казачны (...) Болей »
Караткевіч Уладзімір. Каласы пад сярпом тваім Раман : для ст. шк. узросту / Уладзімір Караткевіч. — Мінск : Маст. літ., 2008. — 814 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-0879-8 «Каласы пад сярпом тваім» (...) Болей »
Кандратаў Мікола. Вершы і зоркі Мікола Кандратаў. — Мінск : Маст. літ., 2008.— 118 с. ISBN: 978-985-02-1068-5 Для Міколы Кандратава паэзія — пошукі ісціны свету. У вершах ён спрабуе пераасэнсаваць мінулае і сённяшняе (...) Болей »
Грахоўскі Сяргей. Зона маўчання: аповесць Для ст. шк. узросту / Сяргей Грахоўскі; прадм. Л. Гарэлік. — Мінск: Маст. літ., 2008. — 238 с. — (Бібліятэка школьніка). ISBN: 978-985-02-1067-8 Аповесць беларускага пісьменніка (...) Болей »
Пільштынова Саламея. Авантуры майго жыцця Раман : для ст. шк. узросту / Саламея Пільштынова : пер. з пол. мовы М. Хаўстовіча; прадм. А. Мальдзіса.— Мінск : Маст. літ., 2008.— 333 с.— (Бібліятэка школьніка). ISBN: (...) Болей »