|
|
Мы Маскве прыслалі падкрапленьне. Кажуць, што ў адзін з самых напружаных момантаў беларуска-расейскіх адносінаў апошніх гадоў маскоўскія паліттэхнолягі атрымалі заданьне вывучыць палітычны патэнцыял найбольш вядомых асобаў беларускай дыяспары ў Расеі. Шукаўся кандыдат у пераемнікі Аляксандру Лукашэнку. Не выключалася, што адпрацаваную на Каўказе схему (апошні прыклад — выбары новым прэзыдэнтам Інгушэціі генэрала ФСБ з Масквы) давядзецца... More »
Навука пра дачнікаў. Дачнікам, якія з шуфлікамі ў руках цікуюць за каровамі, зьбіраючы бясцэнныя для павышэньня ўраджайнасьці ляпехі, і не наўме, што яны могуць уяўляць сабой ня менш каштоўны аб’ект зацікаўленьня, толькі навуковага. Сустрэча з Рананам Эрвуэ, францускім сацыёлягам, які вывучае фэномэн савецкіх дачнікаў на беларускім матэрыяле, адбылася 13 сакавіка ў Беларускім ПЭН-цэнтры. «Эканамічны фактар для дачнікаў не галоўны», — ць... More »
Усё хакей. Дзеля таго каб займець дакладнае ўяўленьне пра стан Беларусі, за апошнія два тыдні варта было абстрагавацца ад бягучкі — пагатоў сьвятаў — і проста паглядзець хакейны чэмпіянат сьвету. У фінскім лёдзе, быццам у люстры, адбіліся ўсе бледныя надзеі й відавочныя хібы сёньняшняй беларускай сьвядомасьці. Як вынік, нашая зборная зь сьвістам праляцела ў ніжэйшы дывізіён. Зь першага ж матчу стала ясна, што беларусы падрыхтаваліся пра... More »
Майстры параднага партрэту. За саветамі ў кожным начальніцкім кабінэце вісеў абавязковы партрэт Леніна. У партыйных бонзаў яго дапаўняла выява чарговага «правадыра партыі», а зь сьценаў кадэбэшных і міліцэйскіх кабінэтаў пагрозьліва пазіраў «жалезны Фэлікс». Прэстыжна было мець у сябе не стандартную плякатную выяву, памножаную тысячнымі накладамі, а адмыслова намаляваны партрэт. Так, выявы Леніна аўтарства Міхаіла Савіцкага віселі ледз... More »
Краіна Беларусь. У аўторак у менскіх кнігарнях зьявілася кніга «Краіна Беларусь. Ілюстраваная гісторыя». Гістарычнага выданьня такой якасьці ў Беларусі яшчэ не было. На 320 старонках зьмешчаныя блізу 2000 ілюстрацыяў. Узяў у рукі — маеш рэч. Выданьне ўпрыгожваюць летапісныя мініятуры, сярэднявечныя гравюры, рэдкія фатаздымкі, частка якіх дагэтуль была невядомая нават беларускім гісторыкам. Зьмешчаныя ў кнізе выявы — толькі пятая частка ... More »
Беларусы хочуць, каб было як у немцаў. Сацыялягічная служба агенцтва БелаПАН «Люстра» зладзіла на замову «НН» апытаньне жыхароў сталіцы пра іх стаўленьне да краінаў рэгіёну. Пытаньне гучала наступным чынам: «Якой з постсавецкiх i постсацыялiстычных краiнаў Вы сымпатызуеце?» Рэспандэнтам прапаноўвалася таксама адказаць, чаму ім падабаецца тая ці іншая краіна. Можна было называць некалькі дзяржаваў. Вось як разьмеркаваліся адказы. Расея д... More »
90,4% беларусаў асуджаюць вайну ў Іраку. На замову «Нашай Нівы» сацыялягічная служба агенцыі БелаПАН «Люстра» правяла дасьледаваньне грамадзкае думкі менчукоў. Было апытана 500 чалавек. Пытаньне гучала так: «Вы падтрымліваеце або не падтрымліваеце ваенныя дзеяньні ЗША супраць Іраку?» Як выявілася, 80,8% жыхароў сталіцы не падтрымліваюць ваеннага ўмяшаньня ЗША ў Іраку. Яшчэ 9,6% менчукоў «хутчэй не падтрымліваюць, чым падтрымліваюць». Дз... More »
Дзень Волі не задаволіў. Сёлетні Дзень Волі прайшоў як ніколі сьціпла. Нацыянальныя сілы не змаглі дамовіцца ды зладзіць у Менску супольныя акцыі. Партыйных правадыроў памірылі ўлады: лідэры фракцый-канкурэнтак трапілі за адны краты. Калісьці менавіта Дзень Волі яднаў усіх патрыётаў, цяпер — разьядноўвае. Падрыхтоўка да яго не абышлася без скандалаў. Патэнцыйныя ўдзельнікі акцыяў былі дэзарыентаваныя рознымі датамі, многія ўвогуле адмов... More »
Пнэўманія падчас вайны. Сьмяротна небясьпечны від інфэкцыйнай пнэўманіі імкліва распаўсюджваецца з Азіі па ўсім сьвеце. Загадкавая інфэкцыйная хвароба, якая атрымала назву «востры рэсьпіраторны сындром», ужо забрала жыцьці 17 чалавек, а колькасьць носьбітаў інфэкцыі імкліва расьце. Хваробу правакуе раней невядомы мікраарганізм, падобны да вірусаў адру й заўшніцы. Пакуль ня знойдзена ані антывірусных лекаў, ані антыбіётыкаў, якія б узьдз... More »
Усебеларускі сход інтэлігенцыі. Усебеларускі сход інтэлігенцыі «Незалежная Беларусь — свабоднае і заможнае грамадзтва» адбудзецца 16 сакавіка ў памяшканьні менскага палацу культуры «Сукно» (вул. Матусевіча, 20). За арэнду памяшканьня (2400 тыс. рублёў) заплацілі самі дэлегаты, не шукаючы ніякіх грантаў. З кожнага ўдзельніка Сходу патрабаваўся арганізацыйны ўнёсак у памеры 5 тыс. рублёў. «Збор сродкаў працягваецца, — кажа адзін з сустарш... More »