|
|
Трэба мець гонар. Тыя, хто гандлюе малаком ды тварагамі, даўно прызвычаіліся да сталоў па вуліцы Кастрычніцкай. Здаецца, што такі стан рэчаў быў заўсёды, настолькі да тых сталоў прывыклі. Але ж яны з’явіліся адносна нядаўна, у красавіку 2010-га напярэдадні выбараў. З таго часу мінула больш двух гадоў, а праца па дабраўпарадкаванню калгаснага рынку на гэтым чамусьці спынілася. Між тым, калі бываеш за межамі раёна, упэўніваешся, што такі ... More »
23-га верасня адбудуцца чарговыя выбары ў Палату Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У любой дэмакратычнай краіне выбары з’яўляюцца падзеяй велізарнай важнасці. Бо ад дэмакратычна праведзеных выбараў наўпрост залежыць, хто трапіць у орган, які ажыўляе палітычнае жыццё краіны. Які генеруюе новыя ідэі і ажыццяўляе іх урэчаісненне. То бок, залежаць усе перамены ў лепшы бок. Калі ж дэпутатамі ў Палату выбіраюцца ці пры... More »
Штогод напрыканцы ліпеня – ў жніўні цэнтральныя падзеі ў Беларусі пераносяцца на калгасныя палеткі. А галоўнай інфармацыйнай навіной становіцца колькасць намалочаных тон збожжа. Афіцыйныя СМІ аж захлёбваюцца, даючы наперабой рэпартажы аб ударніках жніва. Звычайную працу, якой селянін спрадвеку займаўся без шуму і крыку, сёння пераўтварылі ў гераізм. Паспрабуем разабрацца, каму і навошта гэта патрэбна. More »
Дыктатуры ствараюцца даволі хутка. Многія існуюць цэлымі дзесяцігоддзямі. Зрэдку дажываюць да 30-ці гадоў. Наша адзначыла нядаўна свае 18. У чалавека гэта лічба паўналецця, калі ён становіцца здольным на самастойнае жыццё і адказныя ўчынкі. А ў дыктатуры – наадварот. Наша даўно дайшла да такой кропкі, калі ўсе, нават маленькія і дробязныя пытанні, вырашаюцца строга цэнтралізавана. Шараговы беларус не павінен унікаць у нейкія праблемы. З... More »
Сёлета спаўняецца роўна 240 гадоў з часу першага падзелу Рэчы Паспалітай. Менавіта ў 1772-м годзе расейскай імператрыцай Кацярынай Другой быў пакладзены пачатак інкарпарацыі беларускіх земляў у склад Расейскай імперыі. Так завяршыліся тры крывавых стагоддзі несупынных войнаў, за час якіх наша краіна панесла велізарныя страты ў барацьбе з усходнім суседам. Зараз наступіла эпоха адноснага зацішша. More »
9-га мая беларусы адзначылі 67-ую гадавіну Перамогі савецкага народа ў вайне 1941 – 1945 г.г. Як звычайна, святкаванне прайшло з вялікай помпай. І ў Бешанковічах, як і па ўсёй Беларусі, гучалі пампезныя прамовы, узнімаліся чарговыя тосты, грымела поп-музыка і ракой ліліся песні. І за ўсёй святочнай мішурой і алкагольнымі ўцехамі, думаецца, рэдка ў якую чалавечую душу закрадаўся сапраўдны смутак аб тых, хто неяк меў дачыненне да гэтай ва... More »
Здаецца, даўно мінуў крызіс, стабілізаваўся беларускі рубель, а жыццё бальшыні беларусаў далёкае ад стабільнасці. Амаль штодзень працягваюць расці кошты на розныя віды прадуктаў. Яны растуць не спяшаючыся, па чарзе. То на цукар, то на ялавічыну, то на свініну, то на малако – кошт на кожны з прадуктаў не стаіць на месцы. Далёка да стабільнасці цэнам на бензін, якія пасля зімовай спячкі імкліва пайшлі ўгору. More »
Апошнія падзеі ў Беларусі сведчаць пра тое, што існы рэжым не збіраецца мяняць сваю сутнасць. Кіраўнік краіны ўсё больш абвастрае сітуацыю, не звяртаючы ўвагі на тое, што сваімі дзеяннямі ён сам парушае агульнапрынятыя маральныя каштоўнасці. Пачну з таго, што пасля чарговай паспяховай для яго мінскай лыжні ён даваў інтэрв’ю сваім журналістам. Пры гэтым ён здолеў абразіць міністра замежных спраў Нямеччыны Г.Вестэрвэле, маючы на ўвазе нет... More »
Ну вось і ўсё. Расея таксама мае прэзідэнта, які пасля васьмі гадоў прэзідэнцкага кіравання і чатырох прэм’ерства атрымаў мандат на чарговыя шэсць гадоў. Усяго Пуцін спадзяваецца быць пры ўладзе ўжо васямнаццаць гадоў. Некаму падасца, што сцэнар развіцця падзей у Расеі амаль што паўтарае беларускі. Але… але… але… More »
У снежні 1979-га савецкае кіраўніцтва, каб падтрымаць тамтэйшую апазіцыю, рашылася на ўвод савецкіх войск у Аўганістан. Да таго часу савецкія хлопцы “дапамагалі” будаваць камунізм у розных кропках зямной кулі. Ваявалі яны і ў Паўночнай Карэі ў 1953-м, і ў Віетнаме, у афрыканскіх Анголе і Мазамбіку ў 80-х гадах. Але тое былі лакальныя войны, ў якіх удзельнічалі пераважна савецкія ваенныя саветнікі. Яны дапамагалі мясцовай апазіцыі авалод... More »