|
|
Пасля праверкі правільнасці прыватызацыі ў Сенненскім раёне ў студзені гэтага года, абласная пракуратура вынесла 7 пратэстаў. Адначасова ў райвыканкам было накіравана прадстаўленне аб ліквідацыі парушэнняў заканадаўства аб прыватызацыі жылых памяшканняў, прычын і ўмоў, якія ім садзейнічалі, у якім пастаўлена пытанне аб дысцыплінарнай адказнасці вінаватых асоб. More »
У будынку бешанковіцкай аўтастанцыі з’явілася абвестка, у якой робіцца спроба нібыта дыялога - абмеркавання закрыцця аўтобусных маршрутаў. Павісіць тая абвестка тыдзень да Новага года, здымуць яе і вывесяць іншую, згодна якой памянутыя аўтобусныя маршруты “аптымізуюць”, то-бок адменяць. Між тым апошнія насельнікі раёна губляюць магчымасць дабрацца да свайго райцэнтра. Калі б зацікаўленыя ў такой “аптымізацыі” асобы прыехалі на абмеркава... More »
Менавіта тут паток аўта з гарадскога цэнтра зліваецца з іншым патокам, што імчыць па Сенненскаму кірунку. Скрыжаванне гэта небяспечнае таму, што на ім адсутнічае дарожная разметка. А цяпер, з раннім наступленнем цемры і познім світанкам, небяспека яшчэ больш узмацняецца. Без дарожнай разметкі кіроўцы з малым вопытам не арыентуюцца на скрыжаванні, займаюць не свой рад, ствараюць перашкоды іншым. More »
Пачнём з заўвагі, што ў раёне змяншаецца не толькі сельскае насельніцтва (у 2001-м было 13 594, а ў 2014-м стала 9 647 чалавек), скарацілася і насельніцтва райцэнтра (з 8 228 да 6 806 чалавек). Зразумела, што скарацілася колькасць насельніцтва і ў працаздольным узросце. За апошнія 4 гады аж на 800 чалавек: з 9 500 да 8 700. І калі сёння працэнт працаздольнага насельніцтва па вобласці складае 58, 7, то ў нашым раёне толькі 52,6. Гэта адз... More »
Год таму ў “Крывінцы” быў апублікаваны артыкул “Свята са слязамі на вачах”. Размова ў ім ішла пра тое, што напярэдадні свайго прафесійнага свята настаўнікі атрымалі першыя заробкі па-новаму. Пасля разрэкламаванага яго падвышэння на 25%, гэты заробак у многіх летась аказаўся ніжэйшым за мінулагодні. More »
З дзвюх процілеглых бакоў – ад дзіцячага садка і насупраць – з’явілася новая жалезная агароджа. Уздоўж паўднёвага боку стадыёна засталася старая сетчатая, якую адрамантавалі – заварылі большыя дзіркі. Бясспрэчна, стадыён абнавіўся. Галоўнае, што яго не паспелі сапсаваць нестандартнай бегавой дарожкай. Асфальт на яе збіраліся пакласці, але так і не паклалі. More »
Традыцыйны гадзінны даклад кіраўніцы раённага аддзела адукацыі С. Салохі. Традыцыйныя лічбы, адсоткі, граматы, апладысменты... Традыцыйна ніводнага пытання з зала да выступоўцаў. Няўжо і сапраўды настаўнікаў не хвалююць ні іхнія нізкія заробкі, ні кантрактная сістэма, ні эпідэмія закрыцця школ апошнім часам? Між іншым, раён “дааптымізаваўся” да 12 школ. Чарада закрыццяў распачалася ў 2007-м годзе Забельскай базавай школай. У наступным г... More »
Чатыры дні таму наш сайт размяшчаў інфармацыю пра парушэнні заканадаўства аб ахове гэтай спадчыны. Мы наведалі адно з гістарычных месцаў нашага раёна – вёску Двор Нізгалава, дзе знаходзіцца панская сядзіба другой паловы 19-га стагоддзя з паркам. More »
Спачатку вялікая цытата з газеты "Рэспубліка". “За некалькі кіламетраў ад пасёлка Ула Бешанковіцкага раёна каля вёскі Узрэчча на высокім беразе Заходняй Дзвіны знаходзіцца ўнікальны мемарыяльны комплекс. Тут у брацкай магіле пахаваныя адразу восем Герояў Савецкага Саюза. More »
Нягледзечы на тое, што пасля вайны прайшло ўжо доўгіх 70 гадоў, прозвішчы каля 500 чалавек не ўстаноўлены. Можна сказаць, што за выключэннем яшчэ дзесятка-другога, сотні салдат другой усясветнай так і застануцца безымяннымі. І справа не толькі ў вайне. Савецкая сістэма з яе вядомым лозунгам “Ніхто не забыты, нішто не забыта” па сутнасці пальцам не пашавяліла, каб устанавіць асобы герояў. Бо на месцах кіраваліся іншым не менш вядомым ста... More »