|
|
У чацвёрты том Збору твораў Івана Мележа ўваходзяць аповесць, апавяданні, п'есы, нарысы і падарожныя нататкі пісьменніка, якія былі напісаны на працягу 1954-1958 гг. Том завяршаецца артыкулам аўтабіяграфічнага характару. Блізкае і няблізкае. Упершыню аповесць была надрукавана ў часопісе «Полымя», 1954, № 6, пад назвай «Блізкае і далёкае». У значна дапоўненым выглядзе ўвайшла ў кнігу «Што ён за чалавек» (Мінск, 1961) пад назвай «Зямля, я... More »
Пяты том Збору твораў Івана Мележа складае першая кніга «Палескай хронікі» — раман «Людзі на балоце», які шырока вядомы чытачам. More »
У другі том Збору твораў Івана Мележа ўваходзіць першая кніга рамана "Мінскі напрамак" - "Хмары на світанні". З Аўдоццяю Шабуніхаю было трое дзяцей: хлопчык год дванаццаці; дзяўчынка, худая, кволая, на год ці на два маладзейшая за хлопчыка; трэцяе дзіця, гадоў трох, яна несла ў хустцы, перавязанай цераз плячо. Аўдоцця з жалем паглядзела на дачку, як бы для таго, каб пераканацца, ці пройдзе тая. Непакоячыся аб дзецях, яна зусім забылася ... More »
Першы том у асноўным складаецца з твораў, напісаных у 1942-1947 гадах, да пачатку работы над раманам «Мінскі напрамак». З твораў пазнейшага часу ўключаны некалькі апавяданняў і аповесць «Дом пад сонцам». Большасць гэтых твораў была апублікавана ў першых кнігах пісьменніка — «У завіруху» (1946) і «Гарачы жнівень» (1948). Дакументальная аповесць «Дарогі на ўсход і на захад» выйшла асобнай кніжкай пад назвай «Заўсёды наперадзе» (1948). Пер... More »
* ...Будзеш свой сярод чужых * “Бетховен б’е ў далоні...” * “Мой се градок!” * “Нельга не быць гісторыкам” * “Рша Камен...” * “Самая цікавая навука – жыццё” * Saxifraga * А бадай вам цікава было * Абдуванчык на кромцы вады * Балады каменя * Вера ў сілу дабрыні, або Сын Беларусі, сын Прагі * Вільнюс – часцінка майго сэрца * Вязынка * Горад паўстае * Гэта было 10 сакаві... More »
Яшчэ перад тым як падымаецца генеральная заслона, чуваць далёкія, жудасныя па сіле і журбе, гукі старадаўняй песні. Гэта “Дарота”... На саматканым чынаватым палатне заслоны скачуць адбіткі далёкага агню. I вось перад заслонай узнікае жанчына ў чорным. У яе журботнае аблічча з прадоннямі чорных вачэй. Вялізны цень жанчыны рухаецца ва ўспышках зарыва, то ападаючы, то вырастаючы амаль да столі More »
Я стары, я нават вельмі стары чалавек. І ніякая кніга не дасць вам таго, што на ўласныя вочы бачыў я, Андрэй Беларэцкі, чалавек дзевяноста шасці год. Кажуць, што доўгія гады лёс дае звычайна дурням, каб яны папоўнілі разумовы недахоп багатым вопытам. Ну што ж, я жадаў бы быць дурным удвая і пражыць яшчэ столькі, бо я дапытлівы суб'ект. Столькі цікавага адбудзецца на зямлі ў наступныя дзевяноста шэсць год! More »
Будучы на схіле дзён, рыхтуючыся да агульнай чашы чалавечай - яе ж ніхто не праміне, - ведаючы, што за крэсам не сустрэнемся зноў, бо веры мы рознай, а магчыма, і за крэсам ляжыць "можа быць" ці ўвогуле "нішто", вырашылі мы, адзін пісьменны, а другі памятлівы, распавясці вам, людзі, аб Юрасю Братчыку, якога царква назвала "лжэ-Хрыстом". Ілжа і мана! Многіх яны так білі каменнямі, а потым кананізавалі. Гэтага - наўрад. Абылгалі і забыл... More »
Прыйшлі каляды. Куцця. Напярэдадні падваліла мокрага сняжку, але за ноч падмарозіла, а раніцай нападаў другі снег: глыбкі, пульхны і сухі. З акон загоршчынскага дома падалі на гурбы аранжавыя плямы святла. Яліны стаялі ў сувеях усе цёплыя і густа, амаль без прасветаў засыпаныя мяккім белым снегам: нагадвалі начных вартаўнікоў. More »
Груша цвiла апошнi год. Усе галiны яе, усе вялiкiя расохi, да апошняга пруцiка, былi ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Яна кiпела, млела i раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы i распасцiрала ў яго ззяннi маленькiя, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная i свежая, так утрапёна спрачалiся ў яе ружовым раi пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу i не будзе канца. More »