|
|
У кнізе расказваецца пра намятныя мясціны Нясвіжа, яго ўклад у культурную скарбніцу Беларусі, пра яго помнікі архітэктуры, паркі, музеі, дзеячаў літаратуры і мастацтва, чыё жыццё і творчасць звязаны з унікальным горадам. Чытач зможа як бы перанесціся на некалькі стагоддзяў назад, у тыя часы, калі ў Нясвіжы І яго ваколіцах уладарылі магутныя магнатьі Радзівілы, даведаецца пра драматычныя старонкі жыцця горада, акунецца ў свет паданняў і ... More »
Кніга аўтара з мястэчка Лынтупы Алеся Гарбуля адметна ўжо тьм, што ў ёй падымаецца яшчэ невядомая і досыць недаследваная тэма - валуны нашай Зямлі. А між тым, яны дпя дапёкіх продкаў мелі тое ж значэнне, што і сённяшнія храмы. Цікавая кніга і тым, што апавядае пра беларуска-літоўскае памежжа. Кніга "Скарбы сівых валуноў" адрасавана шырокаму колу чытачоў: тых, хто цікавіцца роднай гісторыяй і культурай. More »
Чарговы том "Бібліятэкі дзіцячай літаратуры народаў СССР" знаёміць чытачоў з лепшымі творамі, напісанымі для дзяцей эстонскімі пісьменнікамі. Ад народных казак да сучасных аўтараў - такі дыяпазон гэтай кнігі. More »
Праца з'яўляецца першай спробай комплекснага вывучэння эпохі Скарыны на аснове найноўшых дасягненняў савецкага славяназнаўства. На багатым фактичным матэрыяле асвятляюцца складаны працэс фарміравання беларускай народнасці, важнейшыя асаблівасці беларускай мовы, літаратуры, мастацтва, грамадска-палітычнай i філасофскай думкі Беларусі на мяжы сярэдневякоўя i Адраджэння. Разлічана на філолагаў, гісторыкаў, грамадазнаўцаў, усіх, хто цікавіц... More »
Чацвёрты выпуск гадавіка прысвечаны спадчыне пісьменнікаў-узвышэнцаў Адама Бабарэкі (пад 100-я ўгодкі), Уладзіміра Дубоўкі, Язэпа Пушчы, Кузьмы Чорнага, Антона Адамовіча, Максіма Лужаніна, творчасці гісторыка Юркі Туронка. Змешчаны таксама малавядомыя тэксты Язэпа Варонкі, Язэпа Дылы, Мікалая Улашчыка і інш. More »
У чарговым «Скарынічы» змешчаны матэрыялы пра Ф. Скарыну, Ганну і Адама Бабарэкаў, Я. Станкевіча, з рукапіснае або малавядомае спадчыны М. Улашчыка, А. Смоліча, Я. Лёсіка, I. Луцкевіча, з дыскусій на ўгодкі Статута Вялікага княства Літоўскага 1588 г., Ф. Багушэвіча, палемічныя артыкулы аб нацыянальнай свядомасці, адраджэнні народаў Беларусі, Украіны. Выданне зацікавіць кожнага чытача, дапытлівага нескажоных старонак мінулага Бацькаўшчын... More »
У зборніку разглядаюцца праблемы вывучэння творчай спадчыны Ф. Скарыны. Асобнымі раздзеламі вылучаны ўспаміны і архіўныя дакументы пра жыццё і творчасць выдатных дзеячаў беларускай навукі і культуры М. М. Улашчыка, Б. I. Эпімаха-Шыпілы, a таксама матэрыялы Маскоўскага Таварыства Беларускае Культуры імя Ф. Скарыны. Выданне разлічана на творчую, навуковую, настаўніцкую інтэлігенцыю, студэнцтва, на шырокага, кожнага пабуджанага чытача. More »
The Crossroads is a collection featuring 33 poems by Adam Hlyobus. It is difficult to say whether the number was picked deliberately or incidentally. The poems are philosophical reflections. The author is searching for truth, faith, the Supreme Being, his place in the world and his nation’s place there. Take, for instance, his poem “The Crossroads”: “I am standing at the crossing// of Belarusian roads// but I do not see the door// tha... More »
Сябры клуба “Спадчына” (навукоўцы, мастакі, пісьменнікі, журналісты, педагогі, ветэраны вайны і працы, вучнёўская і студэнцкая моладзь) у пераважнай большасці маюць схільнасць да творчасці, у тым ліку — літаратурнай. Альманах “Скрыжалі Спадчыны” — працяг папярэдняга альманаха “Спадчына “Спадчыны”. Захаваны стыль і арфаграфія аўтараў. More »