![]() |
![]() |
Прадстаўленыя матэрыялы характарызуюць асноўныя праблемы архівазнаўства і крыніцазнаўчага архівазнаўства Беларусі і Польшчы. Часы Вялікага княства Літоўскага, падзей Французска-рускай вайны 1812 года, Першай і Другой сусветных войнаў, звязаны з распрацоўкай яе значных крыніцазнаўчых аспектаў. Матэрыялы разлічаны на архівістаў, гісторыкаў, краязнаўцаў, усіх хто цікавіцца пытаннямі гісторыі Беларусі і Польшчы. Więcej »
Кніга ахоплівае перыяд існавання Беларусі ў складзе СССР пасля Другой сусветнай вайны. У кнізе дадзена агульная характарытыка стану беларуска-польскіх культурных адносін на фоне грамадска-палітычнай сітуацыі ў абедзьвюх краінах. Прааналізаваны паасобныя галіны гэтага супрацоўніцтва, успрыманне беларускай культуры ў Польшчы, стан даследаванняў польскай беларусістыкі і гісторыяграфіі. Разгледжана культурная дзейнасць польскіх беларусаў, а... Więcej »
Кніга апавядае пра эканамічныя, палітычныя, культурныя і інш. аспэкты беларуска-расійскага збліжэньня, пачынаючы з моманту распаду Савецкага Саюзу. Асабліва вялікая ўвага адводзіцца эканамічным адносінам Беларусі і Расіі. Не абмінаюцца ўвагай праблемныя вузлы ўва ўзаемадачыненьнях дзьвюх краін, напрыклад, інстытуцыйнай недааформленасьць "Саюзнай дзяржавы Беларусі і Расіі". Падобная кніга выходзіць на беларускай мове ўпершыню. Разьлічана... Więcej »
Разглядаюцца пераклады беларускай паэзіі на рускую мову і рускай — на беларускую. Аўтар асэнсоўвае паэзію Я. Купалы, Я. Коласа, М. Чарота, У. Хадыкі, А. Дудара, А. Куляшова, М. Танка і іншых беларускіх паэтаў у кантэксце рускай савецкай паэзіі — творчасці У. Маякоўскага, С. Ясеніна, А. Блока, М. Ісакоўскага, А. Твардоўскага. Więcej »
У слоўніку дадзены пераклад слоў, якія найбольш часта сустракаюцца ў падручніках і іншай літаратуры для пачатковых класаў. Уключаны словы як для актыўнага, так і для пасіўнага авалодання лексікай беларускай мовы. Więcej »
Слоўнік уключае каля 20 000 найбольш ужывальных беларускіх слоў і фразеалагічных спалучэнняў, якія могуць выклікаць цяжкасці пры перакладзе іх на рускую мову. Асобным дадаткам дадзены кароткі спіс беларускіх і рускіх асабовых імён. Więcej »
Аўтар аналізуе шляхі развіцця мастацтва Беларусі XVII—XVIII стст., разглядае гістарыяграфію стылю барока, умовы яго фарміравання. Значнае месца адведзена аналізу асноўных тэндэнцый стылю. Даследуецца паэтыка беларускага барока. Для мастацтвазнаўцаў, гісторыкаў, выкладчыкаў вышэйшых і сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца гісторыяй мастацтва. Więcej »
У кнізе на этнаграфічным і лінгвістычным матэрыяле паказана беларускае вяселле на Гродзеншчыне. Упершыню комплексна разглядаюцца абрад і вусная народная творчасць, звязаная з вясельным абрадам: зычэнні, прыказкі, тосты, фразеалагізмы. Разлічана на работнікаў культуры, настаўнікаў, студэнтаў, краязнаўцаў, усіх, хто цікавіцца духоўнай спадчынай Беларусі. Więcej »
Навукоыв-папулярнае выданне, падрыхтаванае калектывам аўтараў, прысвечана гісторыі беларускага замежжа, суайчыннікам, што пакінулі сваю гістарычную радзіму ў розныя часы і ў сілу абставін рассяліліся па ўсім свеце. Сваёй працай і талентам яны пакінулі яркі адбітак у гісторыі чалавецтва, унеслі ўклад у развіццё навуковай думкі, культуры, адукацыі, ваеннае і палітычнае будаўніцтва краін пражывання, развіццё сусветнай цывілізаціі ў цэлым. ... Więcej »
Цягам больш чым двух гадоў у аўтарскіх нарысах я дзяліўся з чытачамі газеты „Ніва" і слухачамі Беларускага Радыё Рацыя сваімі ўражаннямі пра падарожжы, расказваў пра беларускія матэрыяльныя і духоўныя каштонасці, што складаюць культурна-гістарычную нацыянальную скарбонку: помнікі архітэктуры і артэфакты, памятныя мясціны і прыродныя з'явы, краязнаўчыя адзнакі і мастацкія творы, рэгіянальныя асаблівасці. Гэтая кніжка падсумаванне зроблен... Więcej »