Лічыце, што беларусам вечна не шанцуе, што літоўцы прысвоілі сабе ВКЛ, а палякі – Рэч Паспалітую? Ніколі не даруеце гвалтоўнай русіфікацыі? Тады праграма «Intermarium» – для вас. Абмяркоўваць балючыя гістарычныя тэмы ў студыі будуць гісторыкі з розных краінаў. Размаўляючы пра нашае мінулае спакойна і шчыра, мы не дазволім гэтаму багажу цягнуць нас назад і, цалкам магчыма, не паўторым памылак мінулага. І не дазволім, каб аднойчы нашыя нядобразычліўцы адчынілі скрыню Пандоры.
Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны насельніцтва Беларусі ды іншых, вызваленых ад нацызму савецкіх рэспублік, мела права спадзявацца, што жах нарэшце скончыцца. З’явіліся надзеі на спакойнае жыццё. Але вельмі хутка прыйшло расчараванне.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/T8JXOVYD_0Q" frameborder="0" allow="a... Болей »
У 1915 годзе ў глыб Расеі з беларускіх земляў было вывезена, па розных падліках, да 2 млн чалавек. Падзея, якая ўвайшла ў гісторыю як бежанства і стала адной з самых страшных трагедый у нашай гісторыі. Расейскія царскія генералы тлумачылі ўсё ваеннай неабходнасцю, тактыкай выпаленай зямлі, якую павінна была заспець кайзераўская армія.
www.belsat.eu

<iframe w... Болей »
Беларуская нацыянальная ідэя паўставала ў ХІХ ст. падчас бурнага фармавання нацый у Цэнтральнай і Усходняй Еўропе. Мы пачыналі адначасова з іншымі народамі, сёння маем сваю дзяржаву, але беларуская нацыянальная самасвядомасць непараўнальна слабейшая за польскую, украінскую, літоўскую. Дзе прычыны гэтага аўтсайдарства?
www.belsat.eu

<iframe width="560" height... Болей »
Доктар гістарычных навук Юры Гардзееў, прафесар Ягелонскага ўніверсітэту ў Кракаве быў удзельнікам апошняга выдання гістарычнага ток-шоу «Intermarium», прысвечанага Рэчы Паспалітай. У студыі госці праграмы абмяркоўвалі ў тым ліку і моўнае пытанне ў дзяржаве, якая была саюзам Вялікага княства Літоўскага з Польшчаю. Паводле Юрыя Гардзеева, казаць пра тое, што на беларускіх землях, якія ўваходзілі ў склад гэтай дзяржавы, адбывалася прымусо... Болей »
У гісторыі Беларусі ёсць даўгі ды значны па цывілізацыйных зменах перыяд Рэчы Паспалітай. Гэта час, калі на тэрыторыі адной дзяржавы суіснавалі шматлікія народы, гучалі розныя мовы, вызнаваліся разнастайныя формы рэлігіі і грамадскага жыцця. Сярод гэтай разнастайнасці ды моўна-культурнага багацця жылі і стваралі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці беларусы.
www.belsat.eu... Болей »
7 лістапада ўлада дасталася тым, хто браў закладнікаў і расстрэльваў іх. «У нас цяпер змагаюцца з тэрарызмам. Але калі ўзгадаць, то менавіта гэтыя людзі [Ленін, Дзяржынскі, Свядлоў – рэд.] пачалі браць закладнікаў, расстрэльваць закладнікаў…» – звяртае ўвагу старшыня праўлення Міжнароднага таварыства «Мемарыял» Ян Рачынскі з Масквы.
www.belsat.eu

<iframe wid... Болей »
Ці ведалі вы, што падчас голаду, да якога савецкія правадыры давялі беларускае сялянства, здараліся выпадкі канібалізму? Рэпрэсіі 1920–30-ых гадоў – адна з найвялікшых трагедыяў беларускага народа за ўсю яго гісторыю. Камуністычны рэжым здзяйсняў масавае і планамернае знішчэнне людзей, якое прымала жудасныя і разнастайныя формы. Галадамор украінскага і, у меншай ступені, беларускага сялянства. Расстрэлы сотняў тысяч людзей, якія так ці ... Болей »
Пра тое, што адбылося 17 верасня 1939-га, беларусам і палякам дагэтуль складана размаўляць. На беларускую ацэнку гэтых падзеяў моцна паўплывала савецкая і постсавецкая ідэалогія, паводле якой Чырвоная армія вызваліла Заходнюю Беларусь ад панскага прыгнёту і такім чынам аб’яднала народ. У сваю чаргу, палякі ацэньваюць гэтыя падзеі як савецкую агрэсію на Польшчу і чацвёрты падзел Рэчы Паспалітай. Хто з іх мае рацыю? Глядзім дэбаты гісторы... Болей »
Калі вы ўпэўненыя, што партызаны ў Беларусі падтрымлівалі выключна савецкую ўладу, паглядзіце праграму «Intermarium». Дату 22 чэрвеня 1941 года большасць беларусаў памятаюць са школы. Пра пачатак Вялікай Айчыннай вайны штогод распавядаюць па тэлевізары і пішуць у прэсе. І пра тое, што беларускі народ мужна змагаўся на баку СССР супраць нямецкіх захопнікаў. Але гэта толькі частка праўды. Насамрэч партызанская вайна ў Беларусі была вайной... Болей »
Беларуская дзяржава, не зважаючы на тое, што атрымала незалежнасць ужо як амаль 30 гадоў таму, па-ранейшаму праводзіць гістарычную палітыку Савецкага Саюзу. Гісторыя габрэяў у Беларусі амаль не даследуецца, хоць беларусы і габрэі супольна жывуць на беларускіх землях ужо тысячу гадоў.
www.belsat.eu

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com... Болей »