|
|
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які пасьпеў спланаваць прасьпект выданьня свайго 8-томнага Збору твораў. У першы том поўнага збору твораў увайшлі аповесьці "Афганец" (1998 г.), "Ваўчыная яма" (1998 г.), а таксама апавяданньні і прыпавесьці, напісаныя ў 90-х і 2000-х гадах. Болей »
Гэта першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У другі том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці "Знак бяды" (1982 г.), "У тумане", "Аблава" (1988 г.), "Пакахай мяне, салдацік" (1995 г.), "Балота" (2001 г.), а таксама некаторыя апавяданні 90-х гадоў. Болей »
Гэга першы ў гісторыі Поўны збор твораў Народнага пісьменніка Беларусі Васіля Быкава (1924-2003). Падчас укладання тамоў найперш улічвалася думка самога аўтара, які паспеў спланаваць праспект выдання свайго 8-томнага Збору твораў. У трэці том Поўнага збору твораў увайшлі аповесці «Мёртвым не баліць» (1965 г.), «Праклятая вышыня» (1968 г.), «Сотнікаў» (1970 г.), «Сьцюжа» (1991 г.). Болей »
Чытача чакае захапляльнае падарожжа ў полацкую даўніну. Аўтар цікава і дасціпна апавядае пра незалежнае Полацкае княства і лёс нацыянальнай рэліквіі — крыжа святой Еўфрасінні, пра дзейнасць у Полацку ордэна езуітаў і падвеі 1812 года, пра Полацкі кадэцкі корпус і выдатных людзей, якіх даў Беларусі і свету найстаражытнейшы горад нашай краіны. Кніга адрасавана старшакласнікам і студэнтам, а таксама ўсім, хто імкнецца глыбей ведаць гісторы... Болей »
Манаграфія прысвечана кніжна-пісьмовай культуры Беларусі эпохі Адраджэння і ранняга барока. Тут усебакова з прыцягненнем раней невядомых крыніц асвятляюцца сацыяльныя дактрыны беларускіх пісьменнікаў і філосафаў XVI — сярэдзіны XVII ст., раскрываецца літаратурная палеміка вакол Люблінскай і Берасцейскай вуніяў. У кнізе знайшлі адлюстраванне праблемы філасофскай і багаслоўскай антрапалогіі. Адрасуецца гісторыкам культуры і літаратуры, ме... Болей »
У кнігу выбраных працаў вядомага польскага навукоўца ўвайшлі артыкулы па дзяржаўна-прававой гісторыі Вялікага Княства Літоўскага і нацыянальных праблемах Цэнтральна-Ўсходняй Эўропы. Гэта такія тэма, як “Крэва і Люблін: З праблемаў польска-літоўскае уніі”, “Лад местаў на магдэбургскім праве ў Вялікім Княстве Літоўскім да сяр. XVII ст.»; «Аб практыцы літоўскай канцылярыі часоў Жыгімонта I Старога», «Звычаёвае шлюбнае права русінаў Вялікаг... Болей »
Кніга прысвечана набалелым праблемам беларускай вёскі. Яна пачынаецца кароткім экскурсам у гісторыю беларускага сялянства, у якім паказана спрадвечная прыгнечанасць і эксплуатацыя жыхароў вёскі. Цэнтральнае месца адведзена аналізу сучаснага крызіснага стану сельскай гаспадаркі, паказу масавага збяднення сельскага насельніцтва і звязанага з ім падзення маралі і культурнага ўзроўню ягонага жыцця, абвастрэння сацыяльнай і дэмаграфічнай сіт... Болей »
Беларускія пісьменнікі Польшчы ўпісалі не адну адметную старонку ў вялікую кнігу беларускага прыгожага пісьменства. На жаль, да гэтай пары толькі асобныя творы нашых суайчыннікаў з Беласточчыны выдаваліся ў Менску. Выхад у свет гэтай літаратурнай анталогіі дае магчымасць шматлікім айчынным чытачам пазнаёміцца з 18-цю беларускімі паэтамі і празаікамі, чякія жывуць па той бок беларуска-польскай мяжы. Болей »
Кніга змяшчае ўспаміны дваццаці трох жыхароў Гродна пра перыяд 1930–1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распавядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »
Кніга змяшчае ўспаміны дваццаці сямі гродзенцаў пра перыяд 1930-1940 гг., а таксама фотаздымкі з іх сямейных архіваў і выявы тагачаснага горада. Героі распавядаюць гісторыі свайго дзяцінства і юнацтва, апісваюць падзеі пры зменах улады і штодзённае жыццё гараджан. Польскія назвы ў кнізе пададзены згодна з нормамі сучаснай беларускай мовы. Адрасуецца шырокаму колу чытачоў. Болей »