pdf
Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 7

Дзённікі і запісы

1994–1995

Барадулін Рыгор

Сёмы том (выпуск) “Дзённікаў і запісаў. 1994–1995” Рыгора Барадуліна раскрывае напружанае грамадскае і, галоўнае, апантанае творчае жыццё народнага паэта, яго адносіны да рэаліяў новага часу, чалавечых адносін, мінулага краіны і жаданай будучыні. У кнізе змешчана больш за 200 вершаў, якія не друкаваліся ў ягоных зборніках, а таксама сяброўскіх прысвячэнняў і эпіграм. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 6

Дзённікі і запісы

1992–1993

Барадулін Рыгор

Чарговы том (выпуск) «Дзённікаў і запісаў. 1992–1993» народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна раскажа чытачам пра напружанае грамадскае жыццё творцы, новыя тэмы і накірункі ягонай паэзіі. У кнізе змешчаны болей за сто недрукаваных раней вершаў, накідаў, сяброўскіх эпіграм, віншаванняў і прысвячэнняў. Вялікая колькасць зносак на ўпамянутых асоб і творы паэта дапамогуць магчымым даследчыкам у вывучэнні жыцця і творчасці паэта. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 5

Дзённікі і запісы

1989–1991

Барадулін Рыгор

Пяты выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1989–1991” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна яскрава адлюстраваў новы час нашай гісторыі — перабудова, дэмакратыя, галоснасць, а за імі нечаканае знікненне СССР і нарэшце — незалежнасць Беларусі і іншых рэспублік былога Савецкага Саюза. Адбыліся паездкі паэта ва Украіну, Узбекістан, Таджыкістан і Туркменію, а таксама ў Кітай і Францыю. Выйшлі новыя кнігі вершаў і перакладаў, ішло напружанае тво... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 4

Дзённікі і запісы

1983–1988

Барадулін Рыгор

Чацвёрты выпуск “Дзённікаў і запісаў” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна ахоплівае 1983–1988 гады і адметны нататкамі народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна адметны нататкамі пра яго ўдзел у працы ХХХІХ сесіі Генеральнай Асамблеі ААН у складзе дэлегацыі БССР і пра паездку ў далёкія і загадкавыя Індыю і Непал, а таксама не менш цікавыя — у Францыю, Балгарыю, Польшчу і пра больш звыклыя — у рэспублікі Савецкага Саюза і дарагія... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 3

Дзённікі і запісы

1979—1982

Барадулін Рыгор

Трэці выпуск “Дзённікаў і запісаў. 1979—1982” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна змяшчае тэксты аб працяглых паездках паэта на Кубу, у Балгарыю, Італію, Чэхаславакію, у многія рэспублікі Савецкага Саюза, а таксама па Беларусі. Запісы рабочых штодзённікаў і нататнікаў малююць вобраз нястомнага працаўніка, бясконца закаханага ў роднае слова паэта, шчырага сябра і ўважлівага да любых праяў жыцця назіральніка. Кнігу дапаўняюць сябро... Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 2

Дзённікі і запісы

1970—1978

Барадулін Рыгор

У другім выпуску “Дзённікаў і запісаў (1970—1978)” народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна сабраныя рабочыя штодзённікі, запісы шматлікіх паездак па гарадах і вёсках Беларусі, па рэспубліках Савецкага Саюза, а таксама зацемкі аб пабачаным ў падарожжы ў Фінляндыю, Швецыю і Данію. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў зборніках паэта, сяброўскія эпіграмы, вершаваныя прысвячэнні і віншаванні. Болей »


pdf
Барадулін Рыгор, Дзённікі і запісы, Выпуск 1

Дзённікі і запісы

1951—1969

Барадулін Рыгор

Гэта першы выпуск дзённікаў і запісаў (1951—1969) народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна. У кнігу ўвайшлі вершы, якія не друкаваліся ў ранейшых зборніках, сяброўскія эпіграмы, віншаванні, дарчыя надпісы, а таксама малюнкі і аўтографы яго сяброў і знаёмых. Упершыню друкуецца самая першая невядомая раней паэма “Зацвітаюць купавы” (1958—1959), прысвечаная лёсу бацькоў паэта. Асобныя спасылкі на творы аўтара дапамогуць асабліва ўважлівы... Болей »


pdf
Краўцэвіч Аляксандр, Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага

Пачаткі Вялікага Княства Літоўскага

навучальны дапаможнік

Краўцэвіч Аляксандр

Сістэматызаваны выклад крыніц, гістарыяграфіі па ўзнікненні і пачатковай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Апісанне перадумоваў, чыннікаў і хады працэсу дзяржаваўтварэння. Шматлікія цытаты з важнейшых крыніц, аб’ёмная бібліяграфія маюць аблегчыць прыгатаванне лекцый і заняткаў для выклачыкаў ВНУ, а таксама самастойнае вывучэнне праблемы генезісу Вялікага Княства Літоўскага. Артыкулы, рэцэнзіі, дыскусіі ў Дадатках дэталізуюць важныя ... Болей »


pdf
Язэп Палубятка, Дуралесіца

Дуралесіца

аповесць

Язэп Палубятка

У аповесці занатаваны адны суткі шматграннага і змястоўнага жыцця невялікага беларускага гарадка ў канцы Перабудовы, якую паспяхова праводзіла ў краіне жывая яшчэ Камуністычная партыя. Гэта трэці том “Сатырычнай гісторыі Беларусі”, але па часе аповесць “Дуралесіца” просіцца быць томам першым у колішнім “Поўным зборы твораў” Язэпа Палубяткі, які не толькі бачыў усё, што напісана, але і быў знаёмы з многімі героямі аповесці, а з некаторым... Болей »


pdf
Сяднёў Масей, Масеева кніга

Масеева кніга

Успаміны, старонкі дзённіка, эсэ

Сяднёў Масей

Беларускаму чытачу імя Масея Сяднёва знаёмае па кнігах «Патушаныя зоры» і «Туга па радзіме», дзе апублікаваны празаічныя і паэтычныя творы пісьменніка, якому выпала ў свой час развітацца з Бацькаўшчынай і знайсці прыстанак у Злучаных Штатах Амерыкі. Новая кніга пісьменніка-эмігранта - усхваляваная споведзь пра скрушны выгнанніцкі лёс, расказ пра сустрэчы з дарагімі сэрцу мясцінамі праз дзесяцігоддзі ростані, развагі пра творчасць белару... Болей »