![]() |
![]() |
Гэтым выданьнем Фонд Kamunikat.org. далучаецца да сьвяткаваньня 100-годдзя Васіля Быкава. У кнігу класіка беларускай літаратуры ўвайшлі дзьве знакавыя, але малавядомыя пакуль аповесьці “Бліндаж” і “Афганец”. Першая прэзентацыя кнігі ў дзень народзінаў Васіля Быкава19 чэрвеня 2024 году ў Беластоку падчас вечарыны ў кавярні Фама. Болей »
Кніга „Апавяданьні паштовых марак пра Вялікае Княства”- незвычайнае падарожжа ў Гісторыю нашай краіны. Незвычайнае, бо ў ёй незвычайна многа ілюстрацый у выглядзе паштовых выданьняў ня толькі Беларусі, але многіх краін, якія апавядаюць пра Вялікае Княства. У кнізе ёсьць апавяданьні пра малазначные падзеі і адсутнічаюць некаторыя вельмі значныя, бо ўсё залежыць ад таго, ці былі гэтыя падзеі адлюстраваныя на паштовых марках ці не… Кніга м... Болей »
Кніга Дзяніса Трусава “Боў і мерць у Хротне” гэта беларускі Twin Peaks і Silent Hill, пастмадэрнісцкі раман-пазл аб самасвядомасці і раскаянні, які даследуе тэму памежжа, гэта моўная прыгода і нечаканая науковая фантастыка з хрысціянскай і будыйскай падаплёкай, у якой перапляліся мовы і эпохі і ў якой галоўнаму герою трэба пазбавіцца ад уласнага трупа і успомніць назву краіны, з якой ён родам. Дзяніс Трусаў — паэт, музыка і празаік з Га... Болей »
У гэтай кнізе няма агульнавядомых фактаў і амаль няма вядомых сюжэтаў. Аўтар сабраў разам гісторыі, пра якія сьведкі адважыліся распавесьці толькі напрыканцы жыцьця. Тым ня менш, факты і сюжэты складаюцца ў карціну Беларусі ХХ стагодзьдзя, і нельга сказаць, што гэтая карціна няпоўная або непраўдзівая. Яна распавядае пра мяжу дабра і зла ў душы беларускага чалавека, якую адныя пераходзілі, рабуючы панскія сядзібы, а іншыя не пераходзілі,... Болей »
Раман «Беларускі снайпер» натхнёны найлепшымі творамі Тома Клэнсі і Роберта Ладлума. Ён выдатна адлюстроўвае сучасную беларускую рэальнасць, а таму дазваляе глыбей зразумець як сутнасць аўтарытарнага рэжыму, так і матывы тых, хто адважваецца рызыкаваць жыццём, каб яго перамагчы. Сістэма разглядае людзей у якасці інструментаў, змагаецца з іх салідарнасцю і незалежнасцю, манапалізуе праўду і навязвае ўласны кодэкс паводзін. Алег Прыбылоўс... Болей »
Гэтая кніга — не пра ахвяр. У ёй расказваюцца гісторыі маладых і амбітных людзей, якія жылі напоўніцу. Кахалі і верылі, расчароўваліся і памыляліся. Яны заспелі гістарычныя змены, сталі сведкамі з’яўлення новай краіны. І менавіта ім выпаў лёс фарміраваць яе культурнае аблічча. Але іх перапынілі на паўслове. Лёс усіх герояў гэтай кнігі абарваўся трагічна, як і жыццё значнай часткі ўсёй беларускай інтэлігенцыі таго часу. «(Не)расстралян... Болей »
Мінск, 4741 год па кітайскім календары. Часы Смутку скончыліся, надышла эра ўзвышэння Саюзнай дзяржавы Кітая і Расіі, бесклапотных уцехаў, шопінг-рэлігіі і cold sex’у. Аднак існуе Нешта, чаго ў гэтым грамадстве суцэльнага дабрабыту не стае як вады і паветра. Сентыментальны кантрабандыст Сярожа пад страхам смяротнага пакарання ўвозіць каштоўны скарб з-за мяжы і апынаецца пад пільным кантролем мінскага падполля, узначаленага кітайскай маф... Болей »
Заснаваная ў 1932 годзе. Выходзіла ў Мінску адзін раз на тыдзень (па пятніцах) на беларускай мове на 16 старонках (у 1957—1970 гадах выдавалася двойчы на тыдзень). У Вялікую Айчынную вайну не выходзіла. Выданне адноўлена ў красавіку 1945 года. Свае першыя творы на старонках «ЛіМ» публікавалі Іван Мележ, Іван Шамякін, Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Яўгенія Янішчыц, Алесь Разанаў, Алесь Пісьмянкоў і іншыя вядомыя беларускія пісьменні... Болей »
«Матацтва» – навукова-папулярны ілюстраваны часопіс. Выдаецца з 1983 г. ў Мінску. Друкуе матэрыялы па пытаннях тэорыі і гісторыі беларускага мастацтва, эстэтыкі, мастацкай спадчыны, асвятляе развіццё сучаснага прафесійнага, народнага і самадзейнага мастацтва, творчасць дзеячаў мастацтваў дзяржавы. Пад рубрыкамі «Народнае мастацтва», «Традыцыі і сучаснасць», «З народнай спадчыны», «Нататкі з экспедыцый» змяшчае артыкулы пра народнае дойл... Болей »
«Голас Радзімы» — штотыднёвая газета для суайчыннікаў за межамі Беларусі. Выдаецца з 6 красавіка 1955 года ў Мінску на беларускай мове штотыднёва. Да студзеня 1960 года называлася «За вяртанне на Радзіму». З сярэдзіны 1970-х гадоў асвятляла жыццё, у тым ліку беларускай эміграцыі. З сярэдзіны 1990-х гадоў адзінае беларускае выданне, якое распаўсюджвалася сярод нацыянальнай дыяспары і ў асяроддзі замежных беларусістаў. Болей »