Галіяфы

Галіяфы


Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.

Галіяфы :: Выданьні

Станкевіч Юры, Паўночны вецер для спелых пладоў

Паўночны вецер для спелых пладоў

Станкевіч Юры

Раман “Паўночны вецер для спелых пладоў” пра далёкія студэнцкія гады і каханне нечакана пераклікаецца з сучаснасцю. Дзеянне прапанаваных аповесцяў адбываецца як у мінулым, так і ў будучыні, і тая будучыня цяпер падаецца аўтарам на мяжы фантастыкі і прыпавесці. Некалькі вострасюжэтных апавяданняў толькі дадаюць і разгортваюць асноўныя тэмы творчасці пісьменніка, найважнейшая з якіх — нацыянальнае самавызначэнне. Болей »


Станкевіч Юры, Брамнік заўжды самотны

Брамнік заўжды самотны

Станкевіч Юры

Кніга Юрыя Станкевіча разлічаная на тых, хто любіць спорт, прыгоды, актыўнае, здаровае жыццё. Дзеянне змешчаных у зборніку мастацкіх твораў адбываецца як у сучаснасці, так і ў далёкім або блізкім мінулым; часам яно нясе прытчавую ці фантастычную афарбоўку. Аповесць “Брамнік заўжды самотны” распавядае пра маладога і вельмі таленавітага футбаліста, брамніка па прызванні, які хоча стаць такім самым вялікім галкіперам, як Луіс Чылаверт. Псі... Болей »


Марарэвіч Сяргей, Канецкі Дзяніс - укладальнікі, Вілейскі павет, Выпуск 1

Вілейскі павет

Гісторыка-краязнаўчы гадавік

Марарэвіч Сяргей, Канецкі Дзяніс - укладальнікі

Чытач на старонках першага выпуску знойдзе матэрыялы пра паўстанне Каліноўскага ў Вілейскім павеце; злачынствы лясных бандытаў падчас Другой сусветнай вайны; паганскія памяткі ў раёне; і шмат чаго іншага. “Вілейскі павет” – гісторыка-краязнаўчы гадавік, які знаёміць з гісторыяй пэўнага рэгіёна – Вілейшчынай. Гэта пляцоўкадля даследчыкаў – падзяліцца сваімі адкрыццямі, а для чытачоў –атрымаць займальнае і пазнавальнае чытанне пра край. С... Болей »


pdf
Мельнікаў Ігар, Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.

Заходнебеларуская Атлантыда 1921–1941 гг.

Мельнікаў Ігар

Працяг бэстсэлера «Заходнебеларуская Атлантыда 1921-1941 гг.», за які Ігар Мельнікаў быў уганараваны прэміяй імя Вацлава Ластоўскага за папулярызацыю ведаў па гісторыі Беларусі. Другая кніга, як і першая, прысвечана малавядомым старонкам гісторыі Беларусі ў міжваеннае дваццацігоддзе. Вялікая ўвага надаецца сюжэтам, звязаным як з гісторыяй заходнебеларускага рэгіёна, так і БССР. Акрамя гэтага, значнае месца ў выданні займае асвятленне не... Болей »


Гумянюк Юры, Краіна нязьдзейсьненых мараў

Краіна нязьдзейсьненых мараў

Гумянюк Юры

“Краіна нязьдзейсьненых мараў” — першая кніга эсэістыкі Юрыя Гуменкжа. На жаль, ён яе не пабачыць. Амаль два гады таму паэта ня стала. Кніга ўкладзеная і выдадзеная ягонымі сябрамі. Зборнік аб’яднаў эсэістыку Юрыя Гуменюка, якая друкавалася ў 90-х і 00-х гадах у розных пэрыёдыках — часопісах “Калосьсе", “Czasopis” (Беласток), “Правінцыя” (Беласток), літаратурна-філасофскім сшытку “ЗНО” (дадатак да газэты “Культура”). Сабраныя разам гэты... Болей »


Плавінскі Мікалай, Дучыц Людміла, Плавінскі Аляксандр, Шадыра Вадзім, Курганныя могільнікі захаду Браслаўскага Паазер’я

Курганныя могільнікі захаду Браслаўскага Паазер’я

матэрыялы раскопах 1978-2010 гадоў

Плавінскі Мікалай, Дучыц Людміла, Плавінскі Аляксандр, Шадыра Вадзім

Кніга прысвечана публікацыі і аналізу матэрыялаў раскопак курганных могільнікаў заходняй часткі Браслаўскага Паазер’я, якія праводзіліся аўтарамі на працягу 1978-2010 гг. На падставе дадзеных гэтых раскопак і прыцягнення матэрыялаў іншых даследаванняў аўтары вызначаюць храналогію і асаблівасці засялення рэгіёна, а таксама этнакультурную прыналежнасць яго насельніцтва. Разлічана на археолагаў, гісторыкаў, музейных супрацоўнікаў, краязнаў... Болей »


Абламейка Сяргей, Настальгія

Настальгія

падарожная проза

Абламейка Сяргей

Тэксты Сяргея Абламейкі вызначаюцца нячастай у беларускай літаратуры эстэтыкай бесьсюжэтнай прозы. У сваіх падарожных эсэ ён злучае прозу, паэзію і публіцыстыку. Дзе б і куды аўтар ні вандраваў, усе яго падарожжы заканчваюцца ў беларускай культурнай і гістарычнай прасторы. На вокладцы — кадар зь фільму Андрэя Таркоўскага «Настальгія». Болей »


pdf
Сыс Сяржук, Павук

Павук

вершы

Сыс Сяржук

Новую паэтычную кнігу Сержука Сыса “Павук” склалі вершы, створаныя за працяглы прамежак часу, што дае магчымасць прасачыць за творчай эвалюцыяй аўтара. «Месцамі аголена, недзе балюча, часам наіўна”, – падвёў рысу Філосаф. “На дзіва непасрэдна і чыста” – прызнаўся аўтар Буквара. “Змрочна і гнятліва” – уздыхнуў Сябра. А брытанскі прафесар-філолаг адзначыў: “Хоць паэт вызнае сябе гарадскім жыхаром, аднак таямніцы і нават небясьпекі прыродн... Болей »


pdf
Глобус Адам, Партрэты

Партрэты

Глобус Адам

У кнізе сабраная калекцыя літаратурных партрэтаў. Большасць калекцыі складзена з вобразаў блізкіх і вельмі блізкіх людзей, якіх аўтар цудоўна ведаў. Таму тэксты прасякнуты цёплымі пачуццямі любові і спагады. А таксама ў кнізе змешчаны партрэты творцаў, з якімі аўтар не быў асабіста знаёмы, але чые творы моцна на Адама Глобуса паўплывалі. Болей »


Кузьменка З. - уклад., Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага

Следча-судовая справа Кастуся Каліноўскага

Кузьменка З. - уклад.

Кніга ўяўляе сабой поўнае выданне архіўнай следча-судовай справы кіраўніка паўстання 1863–1864 гг. на тэрыторыі Літвы і Беларусі, якая захоўваецца ў Літоўскім дзяржаўным гістарычным архіве ў фондзе Часовага палявога аўдытарыята пры штабе камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі. Сярод дакументаў справы — паказанні, дадзеныя ў следчай камісіі, пратаколы судовых пасяджэнняў, выніковыя даклады-заключэнні і службовая перапіска расійск... Болей »


Галіяфы :: Іншыя выданьні

Мерапрыемствы выдавецтва “Галiяфы” ў межах фэсту “Дах-9” (0)

02-Sep-09 21:06

ПРАГРАМА: 9 верасня 18:00 Прэзентацыя кніг серыі “Другі фронт мастацтваў”: Сяргей КАЛЕНДА “Помнік атручаным людзям”, Усевалад ГАРАЧКА “Багі і героі” Бяруць удзел: Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, (...) Болей »

< Previous 1 Next >