Галіяфы

Галіяфы


Выдавецтва “Галіяфы”, заснаванае 25 лістапада 2007 года пісьменнікамі Міхасём Башурам і Зміцерам Вішнёвым, аб’яднала шматлікіх прадстаўнікоў беларускага актуальнага мастацтва (літаратараў, мастакоў, навукоўцаў, музыкантаў, перфомераў) з мэтай распавесці як беларускім, так і замежным чытачам пра самыя адметныя культурныя з’явы, пра найноўшыя эстэтычныя практыкі, пра найбольш перспектыўныя праекты.Заснавальнікі “Галіяфаў”, Міхась Башура і Зміцер Вішнёў, даўно вядомыя чытацкай публіцы: у пачатку 90-х гадоў мінулага стагоддзя творцы ўваходзілі ў літаратурна-мастацкі рух “Бум-Бам-Літ”, які адыграў важную ролю ў станаўленні сучаснага прыгожага пісьменства. Не менш цікавую дзейнасць разгарнула суполка радыкальных літаратараў “SCHMERZWERK”, створаная некаторымі з былых бумбамлітаўцаў пасля таго, як перастаў існаваць літаратурна-мастацкі рух. У прыватнасці, у 2000 годзе была запачаткаваная кніжная серыя “Другі фронт мастацтваў” (галоўны рэдактар Зміцер Вішнёў), што ў розны час знаходзіла сабе прытулак у выдавецтвах “Рунь” (Вільня), “Невский простор” (Санкт-Пецярбург), у мінскім выдавецтве “Логвінаў”. Серыя “Другі фронт мастацтваў” аб’яднала многіх канцэптуальных аўтараў – пабачылі свет болей за 30 кніг, а самае галоўнае – быў створаны літаратурны асяродак, які прадстаўляе актуальнае беларускае мастацтва. Ён лучыць пісьменнікаў як маладога, так і сталага ўзросту, людзей з рознымі эстэтычнымі прыхільнасцямі, але з адзінай мэтай – удзельнічаць у фарміраванні літаратурнага працэсу, развіваць культурную прастору, адкрываць і падтрымліваць новых таленавітых аўтараў.Выдавецтва “Галіяфы” працягвае серыю “Другі фронт мастацтваў” і цягам 2009 – 2010 гадоў плануе надрукаваць каля 40 кніг – гэта паэзія, проза, эсэістыка, крытыка, эксперыментальныя даследаванні андэграўнду і субкультуры і інш. Мала таго, пільнай увагі заслугоўваюць такія кніжныя серыі, як “Адсутнае беларускае мастацтва”, “Калекцыя беларускай фантастыкі”, “Партрэты польскай літаратуры”, “XXI стагоддзе: паэтычныя далягляды”, а таксама дзіцячая серыя “Сланечнікі”.Усіх аўтараў выдавецтва “Галіяфы” яднае тое, што яны ствараюць якасную беларускамоўную літаратуру, цікавяцца новымі эстэтычнымі тэндэнцыямі ў еўрапейскай культуры, арыентуюцца ў сучаснай літаратурнай прасторы, прымаюць актыўны ўдзел у развіцці авангарднага мастацтва.У бліжэйшых планах “Галіяфаў” – правядзенне разнастайных літаратурных выступаў, акцый, фестываляў, конкурсаў, а таксама інфармаванне шырокай чытацкай аўдыторыі пра найбольш важныя падзеі культурнага жыцця праз электронны рэсурс www.by-books.org.

Галіяфы :: Publikacje

pdf
Лукашук Александр, Освальд в Минске

Освальд в Минске

Поэма

Лукашук Александр

Время Ли Харви Освальда в Минске в плену документов, воспоминаний и вариаций. Плюс стихи автора-переводчика. На обложке центральная часть триптиха Генадзя Дроздова «Небоскребы человеческого духа». Иллюстрации по мотивам фото из Государственного архива кинофотофоно-документов Беларуси, Национального архива США, частных собраний, открытых источников и авторских снимков. Więcej »


Сяргей Лапцэвіч, Плошча Калумба

Плошча Калумба

Сяргей Лапцэвіч

Героі кнігі «Плошча Калумба» — збольшага людзі незвычайныя, па сутнасці, дзівакі. Філосаф-выпівоха, што калісьці ўцёк у Бруклін, марыць вярнуцца ў краіну, якой больш няма. Пахілага веку мастак адбірае ў дачкі сына, каб выхаваць у ім сапраўдны талент. Кранальная Надзя вучыць усіх простасці, ламаючы лёсы. Паспяховы менеджар спрабуе адшукаць парэшткі сэнсу ў сабе і навакольным свеце. Экзістэнцыйны кантэкст, псіхалагізм і дакладнасць дэталя... Więcej »


Паўлікава-Хейдарава Людміла, Прыступкі да Храма Святога Духа

Прыступкі да Храма Святога Духа

вершы

Паўлікава-Хейдарава Людміла

Філасофская, грамадзянская, рэлігійная, пейзажная і любоўная лірыка, балады, санеты, паэмы, пераклады з сучаснай літоўскай, украінскай, рускай, польскай, в’етнамскай паэзіі, а таскама з рускай паэзіі Аляксандра Пушкіна, Міхаіла Лермантава, паэтаў Сярэбранага веку Ганны Ахматавай, Барыса Пастэрнака, Марыны Цвятаевай, Восіпа Мандэлынтама, Максіміліяна Валошына. Кніга новых вершаў і выбранага са зборнікаў ранейшых часоў - вынік сталага мас... Więcej »


Радзівілы: лёсы краіны і роду

Радзівілы: лёсы краіны і роду

Творы са збору Мацея Радзівіла (Варшава) у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (Мінск)

Katalog zawiera 51 dzieł malarstwa, grafiki, sztuki użytkowej z prywatnych zbiorów Macieja Radziwiłła i Narodowego Muzeum Sztuki Republiki Białorusi. Jest to około jedna trzecia wszystkich eksponatów wystawy, na której zaprezentowano również starodruki z Biblioteki Narodowej Białorusi i dokumenty ze zbiorów Archiwum Narodowego Republiki Białorusi, związane z dziedzictwem Radziwiłłów. Artykuły zawierają informacje o treści historycznej. ... Więcej »»


pdf
Сіўко Франц, Штрыхкоды

Штрыхкоды

Зборнік эсэ

Сіўко Франц

Слоўная эквілібрыстыка ў працэсе пісьма цікавіць аўтара кнігі ў той ступені, у якой спрыяе найбольш дакладнай падачы факта. Голы факт, так бы мовіць, штрыхкод рэчы, падзеі, уражання пры гранічнай сцісласці мастацкага аздаблення – вось яго мэта ў такім жанры, як эсэ. Слова для яго – матэрыял, з якім ён падчас працы абыходзіцца і даволі бесцырымонна, і разам з тым – паважліва. Пра што і сведчыць дадзены зборнік эсэ, складзены з ужо друкав... Więcej »


Сыс Анатоль, Берагі майго юнацтва

Берагі майго юнацтва

Вершы, пародыі

Сыс Анатоль

«Берагі майго юнацтва» — цудам ацалелы паэтычны зборнік генія беларускай паэзіі Анатоля Сыса (1959-2005), у які ўвайшлі вершы студэнцкіх гадоў, а таксама невядомыя творы пазнейшых часоў… Więcej »


pdf
Санаценка Анатоль, Вяртанне на Радзіму

Вяртанне на Радзіму

Вершы. Пераклады. Зацемкі

Санаценка Анатоль

Анатоль Санаценка — паэт, празаік, драматург, перакладчык, рэдактар. Выдаў пяць кніг вершаў па-руску. Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў, беларускага ПЭН-цэнтра. Галоўны рэдактар «Бабруйскага кур’ера». Як паэт, празаік і драматург публікаваўся ў мясцовым, рэспубліканскім, а таксама расійскім друку. У 41 год стаў пісаць па-беларуску. «Вяртанне на Радзіму» — першая кніга аўтара на беларускай мове. У ёй — пра «Радзіму, жанчыну, каханне»; ... Więcej »


pdf
Качаткова Паліна, Гняздо-2

Гняздо-2

аповеды і аповесць

Качаткова Паліна

Паліна Качаткова атрымала вядомасць дзякуючы напісанню сцэнарыяў дакументальных фільмаў. У 2013 годзе яе кніга прозы ўвайшла ў лонг-ліст прэміі імя Ежы Гедройца. Новы зборнік «Гняздо-2» уключае аповесць «Паэт» пра таямніцы жыцця Максіма Багдановіча і яго сяброўства з Дыядорам Дзябольскім, а таксама 15 містычных апавяданняў. Апавяданні апісваюць таемнае жыццё звычайных людзей, жывёлаў і рэчаў. Гэта містыка гораду, зямлі, вады, холаду. Уз... Więcej »


Пінчук Яніна, Горад мрой. Магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінск і не толькі

Горад мрой. Магічна-рэалістычныя апавяданні пра Мінс...

Пінчук Яніна

Часам усяго адзін крок аддзяляе ад схаванай рэальнасці — дзіўнай, незвычайнай і вабнай. Маладая пісьменніца Яніна Пінчук у сваёй дэбютнай кнізе прапануе арыгінальны погляд на Мінск: выяўляецца, у такім звыклым і быццам бы добра знаёмым горадзе можна сустрэць і чараўніка, і даўно памерлую гістарычную асобу, і зазірнуць у паралельны свет, дзе замест Беларусі існуе зусім іншая, легендарная дзяржава, яшчэ больш напоўненая магіяй… Więcej »


Жыбуль Віктар, Дзяцел і дупло

Дзяцел і дупло

Вершы

Жыбуль Віктар

“Дзяцел і дупло” – напэўна, самая вясёлая з выдадзеных на сёння кніг паэта-авангардыста і перформера Віктара Жыбуля. Многія вершы, якія склалі яе, неаднойчы гучалі на паэтычна-музычных вечарынах і слэмах у адметным аўтарскім выкананні і паспелі заваяваць прыхільнасць аўдыторыі. Іронія, гратэск, “чорны” гумар, давядзенне да абсурду, гульня словаў і сэнсаў здольныя не толькі выклікаць усмешку, але нярэдка і прымусіць задумацца над рознымі... Więcej »


Галіяфы :: Inne publikacje

Мерапрыемствы выдавецтва “Галiяфы” ў межах фэсту “Дах-9” (0)

02-Sep-09 21:06

ПРАГРАМА: 9 верасня 18:00 Прэзентацыя кніг серыі “Другі фронт мастацтваў”: Сяргей КАЛЕНДА “Помнік атручаным людзям”, Усевалад ГАРАЧКА “Багі і героі” Бяруць удзел: Вольга Гапеева, Арцём Кавалеўскі, (...) Więcej »

< Previous 1 Next >