Том: 1
Месца выхаду: Сейны
Дата выхаду: 2002
Выдавец: Fundacja Pogranicze
Памеры: 96с., 21см
Кнігазбор: BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [1539]; EEDC — [1197]
Сыгнатура: VIII.2.GOR
Дадатковая даведка: Рэцэнзент - А.К.Краўцэвіч, доктар гістарычных навук; У афармленні вокладкі выкарыстаны эскіз ветраніка працы Юрася Мацко; Успаміны запісвалі А.Ф.Смалянчук, Т.С.Канопкіна, а таксама гарадзенскія школьнікі Васіль Быль (ліцэй №1), Мікола Кіслы і Вольга Сурава (СШ №26), Марыя і Вольга Смаленчукі (гімназія), Алесь Ляўшук (гімназія), Ілля Канопкін (СШ №10), Алена Гівойпа (СШ №13), Марта Зельберг (СШ№14), Віктар Камягін (Вячэрняя школа №1)
Гісторыя Гародні асвятляецца ва ўспамінах жыхароў горада, якія былі сведкамі і непасрэднымі ўдзельнікамі многіх падзеяў жыцця горада ў мінулым стагоддзі. Успаміны перамяжоўваюцца гістарычнымі даведкамі і ілюстрацыямі. Першы выпуск альманаха складаецца з трох раздзелаў "Гародня ў другой сусветнай вайне. 1939-1945 г.", "Фара Вітаўта" і "Памяць". Выданне адрасаванае ўсім, каго цікавіць мінуўшчына Беларусі і гістарычны лёс Гародні ў XX ст.