Глёбус Адам, Казкі

Казкі

Глёбус Адам

Месца выхаду: Менск

Дата выхаду: 2007

Выдавец: ВыдавЛогвінаў

Катэгорыя: Мастацкая літаратура

Copyright © 2007 by Адам Глёбус

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); EEDC — бібліятэка Усходнеэўрапейскага дэмакратычнага цэнтру, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік)

Інвэнтарныя нумары: EEDC — [2706]

Сыгнатура: IV.1.Hlo

Хлопец пакахаў дзяўчыну, а тая ўзяла ды памерла напярэдадні вяселля. Так вяселле ператварылася ў хаўтуры. Жаніх горка плакаў над труною нявесты, ён яе моцна кахаў, асабліва моцна ён любіў яе доўгія і залатыя валасы. Уначы, калі ніхто не бачыў, хлопец адрэзаў валасы ў нябожчыцы і схаваў іх у шафу. Нявесту везлі на клады ў вясельнай сукенцы, а на галаве ў яе была фата, таму ніхто не заўважыў, як дзяўчыну пахавалі без валасоў. Над магілаю жаніх сказаў, што не можа жыць без сваёй золатавалосай дзяўчыны і заплакаў, а за ім усе госці, што ішлі на вяселле, а патрапілі на хаўтуры, таксама горка заплакалі. Плачучы, яны вярнуліся ў дом, дзе мусіла быць весялосць, а здарылася жалоба. Там яны селі за стол, каб памянуць нябожчыцу. Не паспелі яны разліць гарэлку па чарках, як з грукатам адчынілася шафа. Залатыя валасы выпаўзлі з шафы на падлогу і запляліся ў Залатую касу. Тая каса, што змяя, папаўзла да скамянелага жаніха, абвілася вакол шыі і задушыла яго. (Залатая каса)

Беларускія аўтары: Глёбус Адам

Выдаўцы і выдавецтвы: Логвінаў

Каталёг: Kamunikat.org | EEDC

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле