Месца выхаду: Менск
Дата выхаду: 2008
Выдавец: Pro Christo
ISBN: 978-985-6825-05-0
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2008 by Ірына Жарнасек
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Для пісьменніцы Ірыны Жарнасек, аўтаркі аповесцяў і апавяданняў, рамана «Будзь воля Твая», казак і апавяданняў для дзяцей, вершы — нечаканая з’ява. Для самой аўтаркі таксама. Але творчасць тым і цікавая, што яна здольная прыносіць неспадзяванкі і чытачу, і аўтару. Той, каго шукае ў сваіх вершах Ірына Жарнасек – гэта не хто інўы, як Бог. У пошуках Яго, у роздумах пра сэнс чалавечага існавання на Зямлі, у разважаньнях пра існасьць быцьця ствараліся гэтыя вершы. Пэўна, пісьменніцы-празаіку лягчэй было сфармаваць думкі пра Бога, пра веру ў верш. Бо пошук той менавіта такі – вершаваны, паэтычны, лірычны. Любоў. Пакора.// Чысціня і святасць.// Цяжар на сэрцы.// Болю невымоўнасць.// Бязмежнасць вернасці.// Цярплівасць і цярпенне. Пошук, адвечны пошук сэнсу, якім ёсць Бог. (Н.Г.)