Жарнасек Ірына

Ірына Жарнасек — пісьменніца, рэдактар часопіса «Маленькі рыцар Беззаганнай». Нарадзілася 17.01.1953 г. ў вёсцы Чаранкі на Глыбоччыне.

Пасля заканчэння Пліскай сярэдняй школы (1969) працавала загадчыцай Мамайскай сельскай бібліятэкі на Глыбоччыне. Скончыла завочна Менскі інстытут культуры (1976). У 1978-1979 гг. - загадчыца чытальнай залы бібліятэкі трэста № 16 «Нафтабуд» у Наваполацку, у 1979-1983 гг. - карэспандэнт шматтыражнай газеты «Знамя новостройки» гэтага трэста. З 1983 г. - карэспандэнт наваполацкой гарадской газеты «Химик». Сябра СП СССР з 1987 г.

Піша прозу, публіцыстыку, перакладае з польскай мовы. Першае апавяданне апублікавала ў 1978 г. (газета «Химик»), у наступным годзе выступіла ў рэспубліканскім друку (часопіс «Работніца і сялянка»). Аўтар кніг прозы «Ліст да сына», «Гульні над студняй», «Гадара», аповесці-казкі «Спрэчка анёлаў», рамана «Будзь воля Твая». Жыве ў Наваполацку.

крыніца: часопіс Наша Вера; Беларускія пісьменнікі (1917-1990). Даведнік

 

Жарнасек Ірына :: Publications

pdf
Жарнасек Ірына, Шукаю Цябе

Шукаю Цябе

Вершы

Жарнасек Ірына

Poems are something unusual for Iryna Zharnasek, author of stories, the novel Be It Your Will, fairy tales and stories for children. The book came as a surprise for the author too. What is good about writing is that it can surprise both readers and authors. In her poems, Iryna Zharnasek searches for God. She wrote the poems thinking about God, and the meaning and purpose of life. It might have been easier for the prose writer to put... More »»


pdf
Жарнасек Ірына, Будзь воля Твая

Будзь воля Твая

Раман

Жарнасек Ірына

Раман «Будзь воля Твая» распавядае чытачам ХХІ стагоддзя пра адну з трагічных старонак гісторыі нашай Бацькаўшчыны мінулага стагоддзя – расіцкую трагедыю. Бязмежная любоў і жорсткая нянавісць, грэх братазабойства і гатоўнасць на ахвяру дзеля бліжняга, бяздумнае бязбожніцтва і вялікая вера ў Божы Провід – усё гэта чытач сустрэне ў рамане Ірыны Жарнасек. Героямі яго з’яўляюцца як гістарычныя асобы – блаславёныя айцы марыяне Антоні Ляшчэві... More »


pdf
epub
Жарнасек Ірына, Спрэчка анёлаў

Спрэчка анёлаў

Аповесць-казка

Жарнасек Ірына

A Dispute Between Angels by Zharnasek Iryna The fairy tale by Iryna Zharnasek is intended primarily for children but parents and children should read it together. Some people know for sure about the existence of angels, some just guess they exist, while others reject such a possibility. Iryna Zharnasek writes in user-friendly terms about good and bad angels. Their conflicting nature sparks a clash between the white and black guardian... More »»


pdf
Жарнасек Ірына, Гадара

Гадара

Жарнасек Ірына

The book of prose by Iryna Zharnasek includes stories connected with each other. Gadara is a place mentioned in the Scripture. It is the site where Jesus exorcised demons from a man and sent them into a herd of swine which then proceeded to jump into the sea. The book consists of two parts. The Night after Calvary features the author’s reflections on various aspects of the Bible, which is always topical. The other part, When the Bells ... More »»


pdf
epub
Жарнасек Ірына, Гульні над студняй

Гульні над студняй

Аповесці

Жарнасек Ірына

Games Over the Well by Zharnasek Iryna The book by Iryna Zharnasek is a retrospective of human memory, feelings and sentiments that are evoked by memories. The book features three novellas, each about a separate human fate, a separate story, but a very complicated one reminiscent of the fates of thousands of others. Life in recollections, life on the crossroads when one must make a choice and cannot make it. The characters are peopl... More »»


pdf
epub
Жарнасек Ірына, Ліст да сына

Ліст да сына

Апавяданні

Жарнасек Ірына

Першая кніга маладога празаіка ўключае апавяданні, героямі якіх з'яўляюцца нашы сучаснікі. У творах раскрываецца праўда жыцця, узнімаюцца праблемы, якія хвалююць нашу моладзь, дзе б яна ні жыла,— у горадзе ці ў вёсцы: сяброўства i кахання, вернасць чалавечаму i грамадзянскаму абавязку, адказнасць за лёс роднай зямлі. More »


pdf
Літаратурная Беларусь, 6 (154) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

6 (154) 2019

Сёлетні штогадовы ўкраінскі «Книжковий Арсенал» праходзіў пад дэвізам «Суседства: пытанні супольнага жыцця на аснове дамоўленасцей і блізкіх каштоўнасцей». У дзел у ім прымалі аўтары з Украіны, Еўропы, Амерыкі, Канады, Азіі. Праблематыка фестывалю ахоплівала такія надзённыя пытанні, як «выяўленне ўзаемадзеяння паміж культурамі, гісторыямі і палітыкамі суседніх краін, узаемаўплывы ў літаратурах, выдатныя постаці на скрыжаванні культур» і... More »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (122) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (122) 2016

Было яму ўжо за трыццаць, калі ён пусціў у людзі свой першы паэтычны зборнік — «Песню пра хлеб». Зборнік невялічкі, але ўсе ўбачылі, што ў беларускую літаратуру прыйшоў паэт з Божай ласкі. Кружыцца ў скверы кляновае лісце, Як быццам шукае яно сабе выйсце… Такімі простымі словамі пачынае А. Вярцінскі сваю паэму, якая дала назву ўсяму зборніку. Гэтае ўбачанае ў горадзе пазалочанае восенню кляновае лісце адразу павяло паэта ў свет яго мале... More »


pdf
Наша Вера, 1 (59) 2012

Наша Вера

1 (59) 2012

Найпершая і самая галоўная мэта нашага часопіса – дапамагчы тым, хто прагне духоўнасці, хто хоча больш і глыбей ведаць пра хрысціянства ўвогуле і каталіцызм ў прыватнасці. Часопіс адрасаваны шырокім колам інтэлігенцыі і студэнцкай моладзі, усім, каго хвалююць праблемы духоўнасці, каго цікавіць гісторыя хрысціянства, гісторыя каталіцызму на Беларусі і ў свеце, хто хоча быць у курсе сучаснага рэлігійнага і духоўнага жыцця, яго найбольш зн... More »


pdf
ARCHE, 5 (104) 2011

ARCHE

Навуковы, навукова-папулярны, грамадзка-палітычны і літаратурна-мастацкі часопіс

5 (104) 2011

Нумар прапануе ўзбагаціць веды аб гісторыі і культуры найстаражытнейшага беларускага гораду — Полацку. Тэматычныя вузлы выпуску: узьнікненьне Полацкага княства, лацінскія крыніцы пра полацкія ўладаньні ў Прыбалтыцы, гістарычныя стасункі Вялікага Княства Літоўскага і Полацкага княства, рыторыка кампаніі Івана IV супраць Полацку (1563), полацкі магістрат і разьмеркаваньне канфэсійных роляў у яго складзе (праваслаўныя, уніяты, каталікі, яў... More »


First   Previous   [1-2]   Next   Last