Дата выхаду: 2017
Выдавец: Логвінаў
Выдавецкая сэрыя: Галерэя Б
Памеры: 220 с.
ISBN: 978-609-8147-92-6
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © 2017 by Ігар Бабкоў ,Logvino literatūros namai - афармленне
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
Другая кніга завяршае падарожжа праз эпохі, распачатае 24 жніўня 1984 году трыма сябрамі ў ленінскім пакоі гістфакаўскага інтэрнату на Свярдлова, 34. Францішак блукае па віленскіх лабірынтах у пошуках залатой маскі, Эва Дамініка ўцякае з краіны, але вяртаецца да сябе, Багдан радыкальна мяняе краявіды, унутры і навонкі. І толькі аўтар (не блытаць з Аўтарам) увесь гэты час цярпяліва стаіць за стойкай бара ў Хвілінцы, спрабуючы расказаць (каму?) пра сваё жыццё, пра раман і пра тое, як усё з усім пераблытана.