Месца выхаду: Беласток
Дата выхаду: 2006
Рэдактар: Чыквін Ян
Рэдакцыйная калегія: Карэктар Іванюк Вера; Тэхнічны рэдактар Бельскі Павел; На вокладцы жывапіс Бушчыка Міколы
Выдавец: Беларускае літаратурнае аб’яднанне Белавежа
Выдавецкая сэрыя: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа, Серыя заснавана ў 1990, Кніга пяцьдзесят чацвёртая
Выдавецтва/ друкарня: Prymat, Białystok
ISBN: 8385918418
Катэгорыя: Мастацкая літаратура
Copyright © by Michał Androsiuk
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [10039], [11333]
Дадатковая даведка: Publikacja ukazuje się dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury
У чарговы раз, ужо спакойна і не спяшаючыся, перачытваю андрасюковага “Белага каня”. Не падобны гэты “конь” ні да папярэдняй “фірмы”, а ні тым больш да “гравітацыі”. На тытульнай старонцы надпіс – “аповесць”, які сам Міхась спачатку аправяргаў. Дарэмна, гэта сапраўды аповесць, а нават сага аднае сям’і, аднаго рода. Цікавая, часам сумная, часам смешная. Момантамі прымітыўна абмежаваная, а ў цэласці глыбока жыццёвая. Гаворачы пра прымітывізм, маю на ўвазе не майстэрства пісьменніка, толькі думкі, пачуцці герояў аповесці. Чаму “сага”? Бо пачынаецца ад першых, ад раданачальнікаў (у іх асабістай інтэрпрэтацыі) і заканчваецца апошнімі, якія не далі парасткаў. І не важна, што паміж “першымі” і “апошнімі” толькі адно “калена”, важна, што ад пачатку да канца. Калі пачынаеш чытаць аповесць - “уцягвае”, што сведчыць аб мастацкасці. Андрасюк “расце”. Піша пра жыццё так рэалістычна, што маю адчуванне як бы мне хто палец між рэбры ўпіхаў. Чытаю, і быццам, абапёршыся на плот, назіраю з тым, што адбываецца на суседскім панадворку. Балюча, горка, а дапамагчы, змяніць - не ў змозе... Што ж такога ў творчасці Міхася, што і “пальцам між рэбры” і “блюча, горка”? Магчыма, здольнасць зазірнуць углыб, у самы таямнічы і прыхаваны ад самога сябе закамарак душы, убачыць і паказаць свет вачамі героя і пачуць тое, што чуе ён, што чуем мы, што баліць, і чаго змяніць – не ў змозе. (Н.Г.)
Беларускія аўтары: Андрасюк Міхась
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Літаратурнае Аб’яднанне Белавежа
Выдавецкія сэрыі: Бібліятэчка Беларускага літаратурнага аб’яднання Белавежа
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB