Месца выхаду: Białystok
Дата выхаду: 2000
Рэдактар: Łatyszonek Oleg
Выдавец: Białoruskie Towarzystwo Historyczne
Выдавецтва/ друкарня: Offset-Print, Białystok
ISBN: 83-909009-3-9
Катэгорыя: Гісторыя; Правы чалавека; Грамадзтва
Copyright © 2000 by Eugeniusz Mironowicz
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); BTH — бібліятэка Беларускага Гістарычнага Таварыства, ul. Proletariacka 11, Białystok (папяровы асобнік); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: BTH — [45], [46]
Дадатковая даведка: Recenzenci prof. dr hab. Jerzy Tomaszewski, doc. dr hab. Piotr Madajczyk; Korekta Witalis Łuba; Opracowanie techniczne Aleksander Maksymiuk; Książka została opublikowana dzięki pomocy finansowej Ministerstwa Kultury i Dziedzictwa Narodowego
Перад тым, як аналізаваць палітыку Польскай Народнай Рэспублікі (ПНР) у справе нацыянальных мяншыняў, аўтар робіць агляд польскай палітычнай думкі ў папярэдні пэрыяд (1900—1944). Выснова гісторыка несуцяшальная: “Адной зь нявырашаных праблемаў ІІ Рэчы Паспалітай была справа нацыянальных мяншыняў”. Эпоху ПНР Яўген Мірановіч разглядае праз наступныя храналягічныя пэрыяды: “Польшча як этнічна аднародная дзяржава” (1944—1947); “Саветызацыя нацыянальнай палітыкі” (1948—1954); “Партыя супраць нацыянальнай дыскрымінацыі” (1955—1958); “Што мяншыні могуць зрабіць дзеля славы партыі?” (1959—1966); “Інтэграваць, наглядаць..., асыміляваць” (1967—1976). Балянс нацыянальнай палітыкі ўладаў ПНР быў некарысным як для нацыянальных мяншыняў, так і для польскай дзяржавы. Усе групы няпольскага насельніцтва панеслі страты ў выніку прымусовых перасяленьняў, эміграцыі альбо асыміляцыі. Дзяржава страціла сотні тысячаў – часта найбольш актыўных – грамадзянаў, якія сваёй працай стваралі матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасьці. Але ў выніку так і не былі зьліквідаваныя ані нацыянальныя забабоны, ані ксэнафобія. У той жа час польскім школьнікам замест гістарычных ведаў прапаноўвалася нацыянальная міталёгія.
Беларускія аўтары: Mironowicz Eugeniusz
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларускае Гістарычнае Таварыства
Каталёг: Kamunikat.org | BTH | Прыватны кнігазбор