Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 1998
Выдавец: НАЦЫЯНАЛЬНАЯ АКАДЭМІЯ НАВУК БЕЛАРУСІ БЕЛАРУСКІ КАМІТЭТ СЛАВІСТАЎ ІНСТЫТУТ ГІСТОРЫІ НАНБ
Памеры: 22 с., 21 см
Катэгорыя: Этнаграфія; Гісторыя; Культура; Мэтадычная літаратура; Літаратуразнаўства
Copyright © 1998 by Зайкоўскі Э.
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); прыватны кнігазбор у Беластоку (папяровы асобнік)
Вялес (Волас) як адзін са славянскіх язычніцкіх багоў здаўна прыцягваў увагу даследчыкаў. Вывучэнню гэтага вобраза дахрысціянскай міфалогіі прысвечана вялікая колькасць навуковых прац. У апошнія дзесяцігоддзі выйшлі грунтоўныя працы Р. Якабсона, В.У. Іванова і У.М. Тапарова, БА. Рыбакова, Б.А. Успенскага, Ю.Г. Пісарэнкі. Коратка высновы гэтых і іншых аўтараў заключаюцца ў тым, што Вялес з'яўляўся апекуном свойскіх жывёлаў, звяроў і богам багацця. У сістэме бінарных апазіцыяў ён суадносіўся з ніжнімі, левымі полюсамі і супрацьпастаўляўся Перуну (у тым ліку і ў сацыяльным плане). Увасабленнямі Вялеса лічыліся мядзведзь, бык, воўк, змей.
Беларускія аўтары: Зайкоўскі Эдвард
Выдаўцы і выдавецтвы: Нацыянальная акадэмiя навук
Каталёг: Kamunikat.org | Прыватны кнігазбор