Publication Place: Прага
Publication Date: 2012
Editor: Дубавец Сяргей
Publisher: Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Book Series: Бібліятэка Свабоды. XXI стагодзьдзе
Sizes: 364 с.: іл.
ISBN: 978-0-929849-49-2
Category: History; Politics; Human Rights; Society
Copyright © 2012 by Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода
Book Collection: KAMUNIKAT — this site (online version); BTH — the library of the Belarusian Historical Association, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); EEDC — the library of the East European Democratic Centre, ul. Proletariacka 11, Białystok (hardcopy); private library in Bialystok (hardcopy)
Source: www.svaboda.org
Copy Numbers: BTH — [5096]; EEDC — [4160]
Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла, сядаюць побач. Два незнаёмыя беларусы — у розных канцах вагона. Беларусы — індывідуалісты, ім не ўласьцівая абшчыннасьць. Для іх нефармальнага самааб’яднаньня спрадвеку існавалі народныя сьвяты (Купальле), талокі (на будоўлі ці зборы ўраджаю) і дні памяці продкаў (Дзяды). Аднойчы, вандруючы з Алесем па нашых родавых котлішчах на Палесьсі, мы заехалі ў нараўлянскую вёску, адкуль ягоная маці. (Пасьляслоўе рэдактара)
Belarusian Authors: Каліноўскі Валер
Publishing series: Бібліятэка Свабоды
Catalog: Kamunikat.org | BTH | EEDC | Прыватны кнігазбор