Каліноўскі Валер

Каліноўскі Валер нарадзіўся ва Ўкраіне ў райцэнтры Казанка Мікалаеўскай вобласьці 17 студзеня 1967 году ў сям’і ўкраінкі і беларуса. Вырас на радзіме бацькі ў вёсцы Моладава Іванаўскага раёну Берасьцейскай вобласьці, дзе з адзнакай закончыў сярэднюю школу. У 1984 годзе паступіў на факультэт журналістыкі БДУ, які закончыў у 1991 годзе. Служыў у савецкім войску. Скончыў асьпірантуру Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклёру Акадэміі Навук Беларусі.

Працаваць пачаў у 1987 годзе ў Іванаўскай раённай газэце «Чырвоная звязда» Берасьцейскай вобласьці, з 1989 году працаваў ў абласной газэце «Мінская праўда», а ў 1991-м — у моладзевай газэце «Чырвоная змена». З 1992 па 2000 гады працаваў у газэце «Звязда», карэспандэнтам, загадчыкам аддзелу. Быў таксама ўласным карэспандэнтам па Беларусі газэты «Киевские ведомости», агенцтва France Presse (AFP), супрацоўнічаў з украінскімі службамі Радыё Свабода і ВВС. На беларускай службе Радыё Свабода працуе з 2000 году.

Аўтар публікацыяў на тэмы этнаграфіі і рэлігіязнаўства ў беларускіх і замежных навуковых часопісах і зборніках матэрыялаў навукова-практычных канфэрэнцыяў.

Жыве ў Менску. Сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў і Саюзу беларускіх пісьменьнікаў.

Узнагароджаны ганаровым знакам МЗС Польшчы «Bene merito» (2016).

Каліноўскі Валер :: Выданьні

pdf
Каліноўскі Валер, Дзеці Францыі

Дзеці Францыі

гісторыі сем’яў, якія паверылі Сталіну

Каліноўскі Валер

У кнізе сабраныя гісторыі 14 сем’яў беларускіх і французскіх грамадзян — «дзяцей Францыі». Іх бацькі ў міжваенны перыяд выехалі ў Францыю з тэрыторыі сучаснай Беларусі, а на заклік сталінскіх уладаў прынялі рашэнне прыехаць на радзіму. У СССР іх чакалі рэпрэсіі, голад, забарона на вяртанне ў Францыю. Толькі ў ХХІ стагоддзі некаторыя з іх змаглі наведаць радзіму, а асобныя вярнулі сабе французскія пашпарты і перасяліліся ў Францыю. У кні... Болей »

pdf
Каліноўскі Валер, Пані Эльжбета

Пані Эльжбета

Гісторыя адной прыязьні

Каліноўскі Валер

Гэтая кніга — пра выбітнага славіста і беларусазнаўцу, кіраўніцу катэдры беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту і катэдры беларускай культуры Ўнівэрсытэту ў Беластоку, першага амбасадара Польшчы ў Беларусі прафэсара Эльжбету Смулкову, якая вывучае і пашырае беларускую мову і культуру ў Польшчы і сьвеце цягам амаль шасьцідзесяці гадоў. Болей »

Каліноўскі Валер, Справа Бяляцкага

Справа Бяляцкага

Каліноўскі Валер

Кажучы пра Алеся Бяляцкага, я бязь лішняга патасу згадваю пра найлепшыя якасьці чалавека. Прыцягальнае спалучэньне ўпартасьці і дабрыні дазволіла яму стаць пасьпяховым архітэктарам чалавечых супольнасьцяў. Ёсьць такое трапнае назіраньне. Два незнаёмыя расейцы, заходзячы ў пусты вагон электрычкі, як правіла, сядаюць побач. Два незнаёмыя беларусы — у розных канцах вагона. Беларусы — індывідуалісты, ім не ўласьцівая абшчыннасьць. Для іх не... Болей »

djvu
Наша Ніва, 6 (127) 1999

Наша Ніва

беларуская газэта

6 (127) 1999

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »

pdf
djvu
Наша Ніва, 4 (125) 1999

Наша Ніва

беларуская газэта

4 (125) 1999

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »

pdf
Форум, Зіма 1995-1996 №2

Форум

Інфармацыйна-культурны бюлетэнь

Зіма 1995-1996 №2

* Конвенция об обеспечении прав лиц, принадлежащих к национальным меньшинствам * Эўрапейская хартыя аб рэгіянальных мовах ці мовах меншасьцяў * Waszkiewicz Jerzy, Polacy na Białorusi * Альфрэдсан Гудмундар, Права меншасьцяў: роўнасьць і недыскрымінацыя * Гельнэр Эрнэст, Нацыі і нацыяналізм. Дэфініцыі * Дзярновіч Алег, Фармуляваньне асноўных праблем дасьледаваньня Заходняга Палесься * Дынько Андрэй, Паўстава... Болей »