Месца выхаду: Вільня
Дата выхаду: 2009
Выдавец: Інстытут беларусістыкі
Выдавецкая сэрыя: Кнігарня Наша Ніва
Памеры: 248с.
ISBN: 978-80-86961-99-0
Катэгорыя: Гісторыя
Copyright © 2009 by Сяргей Астравец
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)
УДК: 882.6
Жыў-быў пісьменьнік, і быў у яго кот. На жаль, пра ката ўсё ўжо – у мінулым часе. Толькі здымак яго на сьцяне. Але засталіся таксама гэтыя аповеды, напісаныя ў большасьці, можна сказаць, разам зь ім. Раней яму вельмі падабалася падчапляць кіпцюрамі літары ў пісьмовай машынцы, якую мы зь ім любілі бадай аднолькава, кожны па-свойму. Тыя надрукаваныя на машынцы апавяданьні засталіся ў іншых кнігах. Цяперашнія я пісаў, зразумела, на кампутары або па-ранейшаму на паперы, як люблю дагэтуль. У гэты час мой хвастаты Базыль звычайна ляжаў у мяне на каленках. Яму было ня вельмі зручна, бо я мусіў працаваць. Але яму відавочна падабалася, думаю, бо ён усьведамляў, што дапамагае мне, што мы зь ім разам слова за словам выдумляем гарадзенскія апавяданьні, моўчкі. Нам было прыемна разам (Ад аўтара).