Месца выхаду: Мінск
Дата выхаду: 2002
Выдавец: Беларуская навука
Памеры: 171 с., 21 см
ISBN: 985-08-0202-2
Катэгорыя: Мастацкая літаратура; Літаратуразнаўства
Copyright © 2002 by Іван Штэйнер
Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт); MiOKB — бібліятэка Музея і асяродка беларускай культуры ў Гайнаўцы, ul. 3 Maja 42, Hajnówka (папяровы асобнік)
Інвэнтарныя нумары: MiOKB — [8427]
Доўгі час развіццё айчыннай навукі аб літаратуры стрымлівала штучнае, часцей за ўсё ідэалагізаванае ўспрыняцце беларускай літаратуры як спалучэнне тэкстаў на старабеларускай, стараславянскай і ўласна беларускай мове, што не толькі выразна абядняла ўяўленне пра нацыянальнае пісьменства старажытнага і новага перыяду, але і вяла да таго, што з гісторыі літаратуры па сутнасці выпадалі цэлыя літаратурныя напрамкі і жанры, не гаворачы ўжо пра паасобныя творы майстроў слова. У значнай ступені падобныя адносіны характаразавалі і гісторыю беларускай літаратуры ХІХ стагоддзя, хаця тут за апошнія тры дзесяцігоддзі назіраліся выразныя змены, якія прымусілі разглядаць у межах першай спадчыну Я.Чачота, Я.Баршчэўскага, У.Сыракомлі, В.Каратынскага не толькі таму, што там сустракаюцца творы на беларускай мове, але перш за ўсё таму, што ў іх польскамоўных творах яскрава ўвасоблены космас беларуса на гэтай зямлі. Як і ў спадчыне А.Міцкевіча, Т.Зана, Ю.Корсака, А.Грот-Спасоўскага, Т.Лада-Заблоцкага, братоў Гжымалоўскіх etc. Ці не таму, дзякуючы нястомнай працы А.Мальдзіса, В.Каваленкі, Г.Кісялёва, Ул.Мархеля, М.Хаўстовіча, замест ранейшых азначэнняў “спадчына польска-беларускіх пісьменнікаў”, “польская літаратура Беларусі” сталі выкарыстоўваць паняцце “польскамоўная літаратура Беларусі”. (з Прадмовы)
Беларускія аўтары: Штэйнер Іван
Выдаўцы і выдавецтвы: Беларуская навука
Каталёг: Kamunikat.org | MiOKB