Maszkiewicz Mariusz, Białoruś - zespół ukrytego paradoksu

Białoruś - zespół ukrytego paradoksu

Maszkiewicz Mariusz

Месца выхаду: Warszawa, Kraków, Legnica

Дата выхаду: 2008

Выдавец: Centrum Wschodnie Polish Open University

ISBN: 978-83-89428-25-7

Катэгорыя: Эканоміка; Палітыка; Правы чалавека; Грамадзтва

Copyright © 2008 by Centrum Wschodnie POU

Кнігазбор: KAMUNIKAT — гэты сайт (электронны варыянт)

Ці хацелі б Вы зірнуць на сябе вачыма іншага чалавека? Напэўна калі-небудзь такое пытаньне самі сабе задавалі. А ці хацелі б Вы зірнуць на Беларусь вачыма замежніка - цяпер для гэтага ёсьць выдатная нагода. Менавіта ў выданьні „Białoruś – zespół ukrytego parаdoksu” ёсьць магчымасьць без самазахапленьня і самакрытыкі даведацца “Як Беларусь выглядае ў вачах суседзяў”. Марыюш Машкевіч – чалавек, які не адзін год быў зьвязаны з Беларусьсю, маючы дзелавыя кантакты і выконваючы консульскую працу – паспрабаваў перадаць і разгадаць тую загадку, якую сабой уяўляе Беларусь. Беларусь - краіна з эўрапейскім “калісьці” і постсавецкім “цяпер”. Менавіта, адкрываючы розныя аспэкты і вымярэньні Беларусі (пачынаючы ад геаграфіі сканчаючы культурай і палітыкай), аўтар шукае адказ на пытаньне чаму беларусы выбралі іншы ад сваіх суседзяў шлях “у будучыню праз мінулае”. Выданьне зацікавіць чытача як выдатнае беларусазнаўчае дасьледваньне і можа стаць падставай для шырокага зацікаўленьня Беларусьсю. (З.К.)

Беларускія аўтары: Maszkiewicz Mariusz

Каталёг: Kamunikat.org

Глядзець/ спампаваць гэты разьдзел/ артыкул... Уся кніга ў адным файле