![]() |
![]() |
Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.
Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».
Рэстаўратары выраю. Вячаслаў Ракіцкі зь сябрамі робяць справу, якой немагчыма зрабіць: яны вычэрпваюць мора чужых мітаў, бліскучае, цяжкае і сьлізкае, як ртуць, і такое ж небясьпечнае. Яны глядзяць назад і бачаць не мінулае, а таемнае і прышлае. Яны адчыняюць куфар з фамільным срэбрам, а там манэты краіны, якой няма на мапе. Яны выцягваюць са студні ваду, якая нараджае адно ненатольную смагу. Яны здымаюць слой за слоем тынкоўку ў пошука... More »
— Пра што кніга «Адзін дзень палітвязьня»? — Пра свабоду і яе герояў ці ахвяраў, каму як. — Як яны самі зваліся? — Людзьмі. — За што іх пазбавілі волі? — За праўду. — Чаму іх пазбавілі волі? — Каб запалохаць астатніх. — Чаму былі пазбаўленыя менавіта яны? — Бо не баяліся. — Колькі іх? — У кнізе — 41. Былі за кратамі — тысячы. — Як доўга? — Героі кнігі разам амаль 20 000 дзён і начэй, больш за 53 гады. За кожны год незалежн... More »
Гэтая кніга — зборнік выбраных перадачаў праграмы Беларускай службы Радыё Свабода «Праскі акцэнт», якія выйшлі ў этэр у 2001—2009. Парадоксы станаўленьня нацыі і дзяржаўнасьці, аўтарытарызм і змаганьне за дэмакратыю, геапалітыка і мараль — пытаньні «круглых сталоў», адказы на якія шукаюць вядомыя беларускія і замежныя экспэрты і палітыкі. More »
This is a collection of Radio Liberty shows involving Mikhas Skobla. The writer hosted more than 500 Volnaya Studyya [Free Studio] shows in ten years. This publication features 50 shows selected by Volnaya Studyya host Mikhas Skobla. The conversations focus on culture, politics, history, future, GULAG and the World War II guerilla movement. Different themes create a wholesome picture of Belarus’ complicated, heroic, tragic and ironic ... More »»
Мадэлі сучаснай этыкі ад «А» да «Я» аўтар сабраў у энцыкляпэдыю паводзінаў: як бараніцца і як галасаваць, як дараваць і як любіць, як сябраваць і як хітраваць? Няўжо разам з эпохамі зьмяняецца ня толькі сьвет вакол нас, але й нашы ўласныя ўяўленьні пра «вечнае», пра багацьце й беднасьць, геройства й прыстасаванства, а ўрэшце — пра дабро і зло?.. More »
The Road by Ivonka Survilla is a pilgrimage from the village of Zasulle, Stoubtsy district, Minsk region, to Toronto in Canada, an account of how a small girl became an outstanding Belarusian artist, head of the Belarusian National Republic's Rada. Like every road, Ivonka Survilla's life crossed the paths of many prominent Belarusians who fled the country after its occupation. The life story mentions Belarusian community, cultural and r... More »»
Пётра Садоўскі вынырнуў з свайго першага жыцьцёвага Ярдану датэрмінова, сямімесячны, у сенцах вясковай хаты на каталіцкія грамніцы 2 лютага 1939 году, калі маці, у дзявоцтве Фрыдрых, звалілася зь лесьвіцы, лезучы на гарышча па мерзлыя дулі. Дынамічнае нараджэньне абумовіла шэльмаўскія станцыі жыцьця будучага германіста і першага амбасадара незалежнай Беларусі ў Нямеччыне. Ужо трохгадовы ён хадзіў на палявую кухню вэрмахту па гарохавы су... More »
Першы водгук на перадачу Вінцэся Мудрова «Летні альбом» прыйшоў з Вашынгтону. Мне пераслалі скаргу пільнага слухача, які абураўся: да чаго скацілася «Свабода», калі такое даюць у этэр! Аўтар патрабаваў ужыць меры й падпісаўся: «Патрыёт Беларусі». Сярод сотні страшных, сьмешных і забытых словаў, якія складаюць гэтую кнігу, слова «патрыёт» няма. Але ці мала чаго там няма — напрыклад, такіх жыцьцёва важных словаў нягрэцкага паходжаньня, як... More »
Names of Freedom Uladzimer Arlou What's common to Emiliya Plater and Napaleon Orda, Zoska Veras and Stefaniya Stanyuta, Viktar Turau and Alyaksey Karpyuk, Uladzimir Mulyavin and Mikhas Tkachou? These prominent people went down in history of our Fatherland and will live in the memory of future generations as long as Belarus is alive. In his fabulous book, Names of Freedom, historian and writer Uladzimer Arlou reflects on fates of g... More »»
Вайна за скрадзенае мінулае пачалася на хвалях «Свабоды» ў самы першы дзень беларускага этэру, 20 траўня 1954 году. Вінцэнт Жук-Грышкевіч, Янка Запруднік, Паўла Ўрбан, Уладзімер Дудзіцкі, Уладзімер Цьвірка, Масей Сяднёў, Вітаўт Кіпель... Эстафэту гістарычнай зоркі «Свабоды» 1970—1980-х гадоў, Язэпа Барэйкі, перанялі ў другой палове 1990-х два ягоныя маладыя слухачы — Вінцук Вячорка й Вячаслаў Ракіцкі. Іхная перадача «Неабжытая спадчына»... More »