Бібліятэка Свабоды

Бібліятэка Свабоды


Адкрыйце, загрузіце, раздрукуйце — працягніце справу Скарыны! Бібліятэку складаюць выбраныя перадачы. Рыхтуюцца новыя выданьні.

Беларуская служба ў 2002 годзе заснавала сэрыю кнігаў «Бібліятэка Свабоды».

Бібліятэка Свабоды :: Выданьні

pdf
Соўсь Ганна, Аўтар ідэі, каардынатар праекту, Жыцьцё пасьля раку

Жыцьцё пасьля раку

Соўсь Ганна, Аўтар ідэі, каардынатар праекту

На жаль, гэтая кніга будзе рабіцца больш папулярнай зь цягам часу, бо з ростам працягласьці жыцьця і якасьці дыягностыкі колькасьць анкалягічных пацыентаў у сьвеце будзе толькі расьці. На шчасьце, досьвед, які сабраны ў гэтым першым у Беларусі эвангельлі жыцьця пасьля раку, сьведчыць пра магчымасьць такога жыцьця. На жаль, роспач, адчай і слабасьць, якія часам апаноўваюць людзей пасьля анкалягічнага дыягназу, не спрыяюць вылячэньню. На... Болей »


pdf
Бахарэвіч Альгерд, Каляндар Бахарэвіча

Каляндар Бахарэвіча

Бахарэвіч Альгерд

«Каляндар Бахарэвіча» — 366 эсэ пра падзеі, асобы і факты гісторыі, якія варта ведаць, каб адчуць сябе часткай чалавецтва. Рэкамэндуецца для любога ўзросту, пажыцьцёвых зьняволеньняў і палётаў на Марс. Болей »


pdf
epub
Жданко Валянцін, Лісты на Свабоду

Лісты на Свабоду

Жданко Валянцін

Выбраныя старонкі папулярнай радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» прысьвечаныя надзённым праблемам сучаснага жыцьця ў Беларусі (2000–2014). Болей »


pdf
Жданко Валянцін, укладальнік, Лісты пра Свабоду

Лісты пра Свабоду

Жданко Валянцін, укладальнік

У выбраных лістах (2000–2014) з радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці. Болей »


pdf
epub
Жданко Валянцін, укладальнік, Лісты пра Свабоду

Лісты пра Свабоду

Жданко Валянцін, укладальнік

У выбраных лістах (2000–2014) з папулярнай радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці. Болей »


pdf
epub
Дракахруст Юры, Сем худых гадоў

Сем худых гадоў

Дракахруст Юры

Кнігу складаюць 63 блогі аналітыка Радыё Свабода Юрыя Дракахруста, якія зьявіліся на сайце svaboda.org у 2008–2014. Гэтыя тэксты – хроніка бягучых падзеяў і адначасна — спроба разгадаць загадкі беларускай будзённасьці, вызначыць сэнсы таго, што адбываецца, прадбачыць трэнды пераменаў. Да большасьці блогаў даданыя дыскусіі, якія вяліся зь іх нагоды наведнікамі сайту Свабоды, а таксама — пазьнейшая ацэнка прагнозаў аўтара. Болей »


pdf
epub
Лябедзька Анатоль, 108 дзён і начэй у засьценках КДБ

108 дзён і начэй у засьценках КДБ

Дзёньнік палітычнага закладніка

Лябедзька Анатоль

Турэмны дзёньнік Анатоля Лябедзькі – дэталёвае апісаньне пекла, якім стала для палітычных вязьняў «амэрыканка», сумнавядомая турма КДБ у цэнтры Менску, адразу пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году. Фізычны, псыхалягічны, інфармацыйны ціск, зьнявага чалавечай годнасьці бяспраўе, чорныя маскі – усё гэта разьбіваецца аб волю і веру чалавека, які нават у поўнай ізаляцыі не адчувае сябе забытым, ані ў чым не дае сабе палёгкі, піша лісты, вер... Болей »


pdf
Навумчык Сяргей, Дзевяноста першы

Дзевяноста першы

Год Незалежнасьці вачыма ўдзельніка

Навумчык Сяргей

«У, сука, апяць пашол да мікрафона!» — шыпелі, шалелі і курчыліся намэнклятурныя дэпутаты Вярхоўнага Савету БССР, калі Сяргей Навумчык браў слова. Ён і яго паплечнікі бралі яго як штангіст бярэ вагу, вырываючы з ланцугоў зямнога прыцягненьня чыгунны цяжар, калі сэрца выбухам выкідвае кроў у жылы, дыханьне спыняецца на выдыху, мускулы ўзрываюцца і ўсё жыцьцё ператвараецца ў энэргію, каб адарваць, узьняць і трымаць. Пасьля Курапатаў, Хаты... Болей »


pdf
Бушлякоў Юрась, Жывая мова

Жывая мова

Бушлякоў Юрась

«Жывая мова» Юрася Бушлякова – калекцыя практычных эсэ пра тое, як гаварыць па-беларуску правільна і прыгожа. Цягам сваёй рэдактарскай працы на Радыё Свабода аўтар выяўляў складаныя, спрэчныя ці памылковыя моманты ў жывой мове, аналізаваў іх і даваў парады, якія склалі цыкл радыёперадачаў і леглі ў аснову кнігі. Болей »


pdf
epub
Бандажэўскі Юры, Турма і здароўе

Турма і здароўе

Парады прафэсара мэдыцыны

Бандажэўскі Юры

Як зьняволенаму выстаяць у экстрэмальных умовах беларускай турмы? Былы вязень сумленьня, доктар мэдыцыны Юры Бандажэўскі на падставе ўласнага досьведу напісаў за кратамі дапаможнік, адрасаваны вязьням, якія не зьбіраюцца здавацца ва ўмовах няволі. Прафэсар Бандажэўскі расказвае, як сам змагаўся з набытымі ў няволі хваробамі, пра найбольш распаўсюджаныя захворваньні вязьняў і пра самалячэньне, пра народную турэмную мэдыцыну і фізычную за... Болей »