Kamunikat.org

Kamunikat.org


Kamunikat.org :: Выданьні

pdf
Доўнар-Запольскі Мітрафан, Ідэалы дзекабрыстаў

Ідэалы дзекабрыстаў

Гістарычны нарыс напісаны на аснове следчай справы

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Вялікая руская рэвалюцыя, якая праходзіць на нашых вачах, у нашым гістарычным мінулым у руху дзекабрыстаў мела адну сур’ёзную спробу вызваліцца ад іга самаўладдзя. Таемнае таварыства, сябры якога атрымалі назву дзекабрысты, на працягу амаль дзесяці гадоў рыхтаваліся да знішчэння самадзяржаўна-бюракратычнага рэжыму. Гэты рух не быў выпадковым усплескам лібералізму. Ён абапіраўся на глыбокае незадавальненне думаючай часткі рускага грамадс... Болей »


pdf
Доўнар-Запольскі Мітрафан, Нарыс гісторыі Крывічскай і Дрэгавічскай зямель да канца XII ст.

Нарыс гісторыі Крывічскай і Дрэгавічскай зямель да к...

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Прычыны, якія стрымлівалі мяне ад выдання гэтай працы на працягу больш чым двух гадоў, на жаль, дзейсныя да гэтага часу. Мяне стрымлівала тая абставіна, што некаторыя пытанні нашай старажытнейшай гісторыі, у сваёй аснове, яшчэ не распрацаваны, не праяснены; і, менавіта, тыя пытанні, якія блізка звязаны з гісторыяй нашага Паўночна-Заходняга краю; гэта пытанні аб скандынаўскіх сагах, у якіх не аднойчы згадваецца імя Полацка і Смаленска, ... Болей »


pdf
Доўнар-Запольскі Мітрафан, Царква і святарства ў дамангольскай Русі

Царква і святарства ў дамангольскай Русі

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Хрысьціянства перайшло на Русь із Візантыі. Вельмі натуральна пагэтаму, што Царква і святарства тут сталі карыстацца такімі ж правамі і ўплывам, як і ў Візантыі. У Візантыі ж Царква мела вельмі шырокае значэнне. Патрэбна памятаць, што старажытнейшая хрысьціянская Царква, не вызнаваемая і нават пераследуемая рымскім урадам, уяўляла сабой асобнае духоўнае грамадства, звязанае не толькі рэлігіяй, але меўшае і сваё асобнае грамадскае кірава... Болей »


epub
Караткевіч Уладзімір, Апавяданні

Апавяданні

Дрэва вечнасці, Вока тайфуна, Былі ў мяне мядзведзі, Краіна Цыганія, Калядная рапсодыя, Кніганошы, Барвяны шчыт, Залаты бог, Як звяргаюцца ідалы, Скрыпка дрыгвы й верасовых пустэчаў

Караткевіч Уладзімір

Вам ніколі не даводзілася зайздросціць старажытнаму князю Давіду з палескага Гарадка? Мы ў тое лета зайздросцілі яму, як Яга зайздросціў Венецыянскаму Маўру, як Сальеры зайздросціў Моцарту, як... як усе бездары зайздросцяць Чалавеку. Мы – гэта наш шафёр, асістэнт аператара, аператар (ён жа рэжысёр) Анатоль Забалоцкі, друг аператара (нельга ж было кінуць нечаканага госця ў пустым горадзе, ды і паехаць) і я, сцэнарыст, ён жа казначэй, ён ... Болей »


pdf
Доўнар-Запольскі Мітрафан, Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках

Беларускае вяселле ў культурна-рэлігійных перажытках

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Пры вывучэнні культурных і рэлігійных перажыванняў вясельных звычаяў можна мець на ўвазе два метады. Па першаму можна было б размясьціць вывучаемы матэрыял па рубрыках, якія выпрацаваны ў сучаснай этналагічнай фалькларыстычнай навуцы адносна эвалюцыі сям’і і рэлігійных культаў. Другі метад заключаецца ў простым тлумачэнні звычаяў па меры іх выканання. Абодва метады маюць свае выгадныя і не выгадныя бакі. Я вырашыў выкарыстоўваць другі м... Болей »


epub
Карпюк Аляксей, Белая Дама

Белая Дама

Аповесць

Карпюк Аляксей

Мне сказалі, што ў былым уніяцкім кляштары з'яўляецца прывід. Але я, вядома, адно пасмяяўся. Бо меў на гэта падставы. Хопіць, рознай дурноце верыў у дзяцінстве. Пра аднаго чорта-нячысціка колькі наслухаўся ды пападрыжэў. Звычайна прыкідваўся ён бараном. Прадаўшы парсюка і накупіўшы поўны палукашак падарункаў, ехаў, напрыклад, дзядзька з Бераставіцы дамоў па Алекшыцкай грэблі, і раптам да яго з кустоў тоўсценькі, кучаравы ды чорны як сма... Болей »


pdf
Доўнар-Запольскі Мітрафан, Вясельныя песьні Пінчукоў

Вясельныя песьні Пінчукоў

Доўнар-Запольскі Мітрафан

Піншчына і яе жыхары Пінчукі даўно цікавяць навуку і адукаванае грамадства. Гэта край вялічэзных балот, першабытных лясоў, аб якім у грамадстве хадзіла шмат чыста фантастычных апавяданняў. Ён, на самай справе, застаецца да гэтых пор мала вывучаным. Этнаграфічныя дасьледванні, вывучэнне яго насельнікаў, яго звычаяў і норава, мовы, эканамічнага стану – усё гэта амаль не закранута навукай. Адны апісанні састарэлі і няпоўныя, другія – у выг... Болей »


epub
Караткевіч Уладзімір, Каласы пад сярпом тваім

Каласы пад сярпом тваім

Раман у дзвюх кнігах

Караткевіч Уладзімір

Груша цвiла апошнi год. Усе галiны яе, усе вялiкiя расохi, да апошняга пруцiка, былi ўсыпаны бурным бела-ружовым цветам. Яна кiпела, млела i раскашавалася ў пчаліным звоне, цягнула да сонца сталыя лапы i распасцiрала ў яго ззяннi маленькiя, кволыя пальцы новых парасткаў. I была яна такая магутная i свежая, так утрапёна спрачалiся ў яе ружовым раi пчолы, што, здавалася, не будзе ёй зводу i не будзе канца. I, аднак, надыходзiла яе апошняя... Болей »


epub
Караткевіч Уладзімір, Ладдзя роспачы

Ладдзя роспачы

легенда

Караткевіч Уладзімір

Жыў сабе год чатырыста назад у беларускім горадзе Рагачове небагаты, але добрага роду дваранін па прозвішчы Гервасій Выліваха. Быў ён з калена Давойнаў, з клана – Мячоў, а якога герба – за даўнасцю год забылася. Усёй маёмасці яго было – замак-развалюха, некалькі коней веку мафусаілава, латы, ды меч, ды яшчэ шахматная дошка, але затое быў ён багаты сябрамі і неабдзелены жаночай увагай. Сабою быў дзівосна гожы і пяшчотны, а паводзін – сам... Болей »


epub
Караткевіч Уладзімір, Лісце каштанаў

Лісце каштанаў

Аповесць

Караткевіч Уладзімір

Чалавек можа сказаць, што ён не любіць мора, сіняга мора, ласкавага, цёплага – і яму не павераць. Чалавек можа сказаць, што ён не любіць светлай-светлай срэбнай поўні над цвітучым садам, у якім вішні купаюцца ў зеленаватым месячным святле, стаяць, як хмары, як белыя прывіды – і з яго толькі пасмяюцца, падумаюць, што ён арыгінальнічае, асабліва калі ў кампаніі ёсць прыгожыя дзяўчаты. А я веру, калі такое здараецца, таму што... ...Нехта м... Болей »