Беларускае Гістарычнае Таварыства ў Беластоку існуе з 1993 году. Вядзе даследніцкую і выдавецкую дзейнасць. Ладзіць навуковыя канферэнцыі, выстаўкі ды гістарычныя лагеры для моладзі. Таварыства выдала больш за 30 нумараў “Беларускага гістарычнага зборітка” ды 34 кніжкі. Пад апекай Таварыства дзейнічае таксама Беларуская Інтэрнэт Бібліятэка Камунікат.org
Да Беларускага Гістарычнага Таварыства гэта больш за 20 гісторыкаў, прадстаўнікоў беларускай нацыянальнай меншасці ў Польшчы. Яны займаюцца даследаваннем гісторыі Беларусі і Беласточчыны. Ва ўправу Таварыства абраныя ўпершыню Малгажата Ацытка з Беластоцкага універсітэта і Дарота Міхалюк з універсітэта імя Мікалая Каперніка ў Торуні. Зноў уваходзяць ва ўправу прафесар Яўген Мірановіч з Беластоцкага універсітэта і Славамір Іванюк з Дзяржаўнага Архіва ў Беластоку. Старшыгёй БГТ з самага пачатку з’яўляеца Алег Латышонак.
Дзейнасць БГТ засяроджвалася на выдавецкай і выставачнай дзейнасці ды арганізацыі навуковых канферэнцый. Візітнай карткай БГТ з’яўляецца „Беларускі гістарычны зборнік” (Białoruskie Zeszyty Historyczne). Часопіс выходзіў рэгулярна два разы ў год, вясною і ўвосень. Зборнік надалей выконвае функцыю агульнабеларускага часопіса, друкуюцца ў ім аўтары з Польшчы, Беларусі, а таксама з Літвы і Расіі.
* "Bjelaruski Partyzan" * Od Redakcji * recenzje i polemiki * Regestr dóbr zabłudowskich z 1670 r. * Choruży Wiesław, Działalność Białoruskiej Włościańsko-Robotniczej Hromady w powiecie białostockim, bielskim i sokolskim w latach 1925-1927 * Głogowska Helena, Hassan Konopacki — tatarski dowódca białoruskiego wojska * Iwaniuk Sławomir, Samodzielny Referat Szkół z Niepolskim Językiem Nauczania jako komórka or... Болей »