Belsat Music Live

Belsat Music Live


Штотыднёвая праграма на тэлеканале “Белсат”, героямі якой зьяўляюцца актуальныя сучасныя выканаўцы. Яны граюць ужывую ў студыі, а таксама абмяркоўваюць зь вядоўцам насутныя пытанні:

– праблема творчага самавыяўленьня - каналы прасоўваньня ўласнай творчасьці.
– зьмест, пасыл, роля музыкі ў вырашэньні грамадзкаважных праблем. Чым музыка можа быць карыснай грамадзтву?
– захаваньне культурнай спадчыны. Фольк-песьні, творы часоў ВКЛ, класіка, опера. Што можна зрабіць, каб пра гэта багацьцё дазналася як мага больш людзей?

Вядоўцы – Міра Шульц і Сяргей Будкін

Belsat Music Live :: Выданьні

video
Belsat Music Live, 14

Belsat Music Live

«Neuro Dubel» – жывейшы за ўсіх жывых!

Госці новага выдання аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – старэйшыны беларускай панк-рокавай сцэны, гурт «Neuro Dubel». Музыкі жыўцом зайграюць гіты з свайго крайняга альбому «На Марс!», а таксама анансуюць рэліз пад назвай «Першы». Чакаецца прэм’ера песні з яшчэ не выдадзенага дыску! Таксама Аляксандр Кулінковіч у размове з Мірай Шульц распавядзе, як ён ставіцца да неабходнасці быць публічнай асобаю ды якія плюсы і м... Болей »


video
Belsat Music Live, 13

Belsat Music Live

Сеанс музычнага гіпнозу ад гурта «Петля пристрастия»

Госцем аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стане ўлюбёны гурт музычных крытыкаў – «Петля пристрастия», які сыграе жыўцом некалькі сваіх галоўных гітоў. У размове з Мірай Шульц фронтмен адразу дзвюх вядомых камандаў і актор Ілля Чарапко распавядзе, як расстаўляе прыярытэты ў жыцці і як рэагуе, калі ягоную творчасць называюць здабыткам расейскай культуры. Музыкі таксама распавядуць, чым займаюцца па-за гуртом. <br /><center><a href="http:/... Болей »


video
Belsat Music Live, 12

Belsat Music Live

Забароненыя «Dzieciuki» на Дзень Волі

Гасцямі выдання, якое выходзіць у эфір 25 сакавіка, стане фолк-панк фармацыя з Горадні «Dzieciuki». Музыкі, якія пазбаўленыя магчымасці даваць легальна канцэрты на Радзіме больш за год, паразважаюць у размове з Мірай Шульц і Сяргеем Будкіным пра тое, чаму не для ўсіх беларусаў камунізм роўны нацызму, што рабіць з забаронаю на ўласную творчасць і ці сапраўды добра там, дзе нас няма. У музычным сэце разам з песнямі з альбомаў «Гарадзенскі... Болей »


video
Belsat Music Live, 11

Belsat Music Live

Сакрэты маладосці ад «Крамы»

«Крама» на сцэне чвэрць стагоддзя, а сам Ігар Варашкевіч яшчэ на 10-годдзе болей. Пры гэтым музыкі знаходзяцца ў выдатнай форме, у чым пераканаемся ў новым выданні аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live». Што трымае іх разам і што натхняе, якія адкрыцці ў сучаснай музыцы яны для сябе зрабілі і ці пужае іх пенсія ды яе памер – дазнаемся з размовы Міры Шульц. Не абыдзецца і без прэм’еры, чакайце трэцюю частку музычнага серыя... Болей »


video
Belsat Music Live, 10

Belsat Music Live

Гукаем вясну разам з гуртом «Воплі Відоплясова»!

Упершыню гасцямі аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна стануць замежныя музыкі – пачынальнікі ўкраінскага рок-руху, гурт «Воплі Відоплясова». Зрэшты, яны ўтульна пачуваюцца на беларускай зямлі. Амаль як дома. У размове з Міраю Шульц Алег Скрыпка распавядзе, як яму ўдалося вылічыць, што ён на 25 % беларус, каго найбольш шануе з беларускіх выканаўцаў, і паразважае пра карысць дзяржаўнага рэгулявання ў музыцы. У жывым сэце «ВВ» чакаем тэлепрэм... Болей »


video
Belsat Music Live, 09

Belsat Music Live

«Belsat Music Live Extra»: «Народны альбом» і містычныя супадзенні

У адмысловым пашыраным выданні «Belsat Music Live» размова пойдзе пра таямніцы «Народнага альбому». Удзельнікі супольнага музычнага праекту перад прэм’ераю 20 гадоў таму пастанавілі выдаць свае песні за народныя. Выдуманае наклалася на рэальнае і зблыталася між сабою. Сяргей Будкін пагутарыць з аўтарам праекту Міхалам Анемпадыставым пра містычныя супадзенні ды паспрабуе аддзяліць праўду ад выдумкі, а Міра Шульц паразмаўляе ў зале «Prime... Болей »


video
Belsat Music Live, 08

Belsat Music Live

«Intelligency» у «Belsat Music Live»: «Нам захацелася пабыць Мулявінымі»

Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – «Intelligency» – прызнаныя адкрыццём 2016 года ў беларускай музыцы паводле версіі парталу «Tuzin.fm». Усевалад Доўбня і Юры Тарасевіч распавядуць Міры Шульц, як на іх паўплываў удзел у фэстах «Басовішча», «Halfway» ў Польшчы і «Джаз Коктебель» ды «Файне місто» ва Украіне, паразважаюць над тым, чым беларуская музыка можа зацікавіць замежных слухачоў, а таксама абароняць арыгін... Болей »


video
Belsat Music Live, 07

Belsat Music Live

«Re1ikt»: як дасягнуць прызнання і што з ім рабіць

Госці аўтарскай праграмы Сяргея Будкіна «Belsat Music Live» – гонар беларускай рок-сцэны, гурт «Re1ikt», які атрымаў усе магчымыя ўзнагароды ў Беларусі і заслужыў пахвалу музычных экспертаў за мяжою. Музыкі распавядуць у размове з вядоўцай Мірай Шульц пра тое, як дасягнуць прызнання і як магчыма канвертаваць пахвалу ў грошы. У другой частцы гутаркі ўвага будзе скіраваная на вакаліста гурта Уладзіміра Казлова: ці сапраўды ён вырашыў рабі... Болей »


video
Belsat Music Live, 06

Belsat Music Live

Паліна Рэспубліка ў новым фармаце – без гітары і бэнду

У новым выданні «Belsat Music Live» – Паліна Рэспубліка, якую называюць галоўным адкрыццём у беларускай музыцы апошніх гадоў. Спявачка выступіць у зусім новым для сябе фармаце – без гітары і жывога бэнду. Прагучаць як зусім свежыя творы, гэтак і вядомыя песні ў іншых аранжыроўках. У размове з Міраю Шульц і Сяргеем Будкіным Паліна распавядзе пра змены ў жыцці ды творчасці, паразважае пра актуальнасць сваіх песень, напісаных яшчэ падчас в... Болей »


video
Belsat Music Live, 05

Belsat Music Live

Кавэр на AC/DC ад Старога Ольсы i другiя песнi aд «гонару і годнасцi беларускае музыкі»

Размова з Міраю Шульц пойдзе пра тое, чым натхняюцца творцы ў мінулым і ў сучаснасці. Удзельнікі каманды распавядуць, чаму не збіраюцца надалей граць кавэраў на рок-класіку і звяртацца па народнае фінансаванне. Вядома ж, размова пойдзе і пра поспех гурта ў Амерыцы – неўзабаве яны зноў выпраўляюцца з канцэртамі за акіян. У адмысловым сюжэце Хрысціна Дарапей распавядзе, як зрабіць у Беларусі паспяховы краўдфандынгавы праект. <br /><cente... Болей »