Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”.
Літаратурны шлях пачаў зь перамогі на менскім гарадзкім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994). Набыў вядомасьць як паэт-экспэрымэнтатар, аўтар некалькіх паліндромных паэм. Выдаў зборнікі паэзіі “Калі ў хаце дывэрсант” (1996), “Рогі гор” (1997), “Прыкры крык” (2001), “Дыяфрагма” (2003).
Выступае таксама як дасьледчык-літаратуразнаўца (сфэра навуковых зацікаўленьняў – авангардная паэзія, фармальны экспэрымэнт у літаратуры, сынтэз мастацтваў). Разам зь Верай Бурлак пераклаў кнігу Арнольда Макміліна “Беларуская літаратура дыяспары” (2003). Сабраў і выдаў спадчыну адметнага, але заўчасна памерлага паэта Дзяніса Хвастоўскага (кніга “Лугназад”, 2006).
Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (зь вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, пэрформансаў. Спрычыніўся да дзейнасьці музычных гуртоў “Левае зазямленьне”, “Бусьлік супраць Кадука”, “Засралі казарму”, цяпер выступае з калектывам “Рацыянальная дыета”, які апошнім часам ладзіць музычна-паэтычныя канцэрты, ставіць авангардныя спектаклі паводле твораў сучасных аўтараў, а таксама клясыкаў футурызму. Адна з апошніх роляў Віктара – Разбойнік у п’есе “Янко крУль албАнскай” Ільлі Зданевіча.
Удзельнічаў у міжнародных праектах “Art-Lit-Akt” (Беларусь – Швецыя, 1999), “1984” (Беларусь – Латвія, 2000), “Вечар маладых паэтаў Беларусі” (Расея, Масква, 2001), “Сувязьразрыў” (Украіна – Беларусь, 2004), “Парадак слоў” (Мінск, 2006, 2007), “Навстречу – насустрач” (з расейска-амэрыканскім паэтам Сашам Гальперам; Мінск, 2007), “Дні беларускай і швэдзкай паэзіі” (Мінск – Гродна – Пінск, 2007), “Дні беларускай культуры ў Польшчы” (Вроцлаў, 2007), “Месяц аўтарскага чытаньня” (Брно, 2007) і інш.
Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, баўгарскую, латыскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расейскую, украінскую, чэскую мовы.
Крыніца: Сайт Выдавецтва Галіяфы http://www.goliafy.com
Паважаныя аўтары і чытачы “Роднага слова”! Наш часопіс мае багатую гісторыю, трывалыя традыцыі і адметны стыль. Дзякуючы прафесіяналізму супрацоўнікаў рэдакцыі, вашай зацікаўленасці кожны нумар ствараецца з вялікай павагай да роднага беларускага слова, шчырым клопатам пра захаванне спадчыны і духоўных здабыткаў нашага народа. На старонках часопіса дзеляцца вопытам, арыгінальнымі ідэямі і цікавымі знаходкамі самыя дасведчаныя педагогі кр... Болей »
У нумары — падрыхтаванае Аляксеем Дзермантам апытаньне "Каму належыць спадчына ВКЛ?" з удзелам Алеся Белага, Зігмаса Зінькявічуса, Вячаслава Насевіча і Ёнаса Трынкунаса, развагі Алеся Белага "Як разьмежаваць Літву ад Русі?", аналітыка Віталя Сіліцкага "Беларусь: анатомія прэвэнтыўнага аўтарытарызму" і інш. Болей »
У гэтым нумары: рэзанансная рэцэнзія Алеся Смалянчука "Плебейскія нацыі і імперскія перыферыі" на зборнік "Западные окраины Российской империи" (Москва: Новое литературное обозрение, 2006), праніклівае дасьледаваньне Валянціна Грыцкевіча "Справа аб замаху Барыса Каверды на Пятра Войкава. Яшчэ адзін міт пра этнічнага беларуса". Друкуецца пераклад на беларускую мову аповесьці майстра чэскай псыхалягічнай прозы Яраслава Гаўлічка "Пагібель ... Болей »
У гэтым нумары: Пяць позіркаў на Гарбачова (Аляксандр Фядута, Аляксандр Грыцанаў, Валянцін Акудовіч, Эрык Гобсбаўм, Чэслаў Чабану), гутарка з Генадзем Бураўкіным "Я не магу ня быць у апазыцыі да такой улады", "Сымон Якавюк: адраджэнец, спэкулянт, манархіст і савецкі дывэрсант" (Андрэй Вашкевіч, Дзяніс Нарэль) і інш. Сярод аўтараў нумара — Тарас Кузё, Мікола Кацук, Юры Чавусаў, Юры Пацюпа, Віктар Жыбуль, Аляксей Бацюкоў, Андрэй Ягораў, Я... Болей »
* АБРАМОВІЧ ПАВАЛ, У пошуках свайго чытача. Пісьменьніцкая крытыка Беларусі ХІХ стагодзьдзя * Арабей Лідзія, Пошукі ісьціны * БАРАХВОСТАЎ Павел, Недасяжнае неба * Бойл Т. Карагесан, Тоне дом * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця. Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя пад Сатурнам * Дзядзінкіна-Гук Сьвятлана, Крыніца, зь якой выцякае слова... * Дубоўскі Мікола, У кожнага — свая вайна * ЖЫБУ... Болей »
Тэма нумара — Полацак. Яго цэнтральная — паэтычная анталёгія "Полацак і палачане ў беларускай паэзіі ХХ стагодзьдзя". Таксама сярод аўтараў нумару — Алег Латышонак "Доўгае вяртаньне ў Полацак", Вітаўт Кіпель "Полацак у фармаваньні беларускага нацыянальнага сьветагляду", Сяргей Шыдлоўскі "Зьбіраньне Полацку ", Янка Брыль "Чатыры сустрэчы з Сафіяй", гутарка з Уладзімерам Арловым "Ленін ня раз бываў у Полацку…" і інш. Апрача гэтага, публік... Болей »
Віктар Жыбуль - паэт-авангардыст, перформер, літаратуразнаўца. Нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 года ў Мінску. Закончыў філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (2000) і аспірантуру (2003). З 2004 года — кандыдат філалагічных навук. Жыбуль — аўтар зборнікаў паэзіі "Калі ў хаце дыверсант" (1996), "Прыкры крык" (2001), "Дыяфрагма" (2003), "Стапеліі" (2012), паліндромнай паэмы "Рогі гор" (1997), шэрагу літаратуразнаўчых арты... Болей »
Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Мінску. Кандыдат філалагічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995—2002), цяпер — у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Удзельнік творчага руху “Бум-Бам-Літ” (з вясны 1996 г.), многіх літаратурна-музычных праектаў, мастацкіх акцый, перфомансаў. Вершы Віктара Жыбуля перакладаліся на ангельскую, балгарскую, латышскую, літоўскую, нямецкую, польскую, расійскую, ... Болей »
Віктар Жыбуль нарадзіўся 3 кастрычніка 1978 г. у Менску. Закончыў менскую сярэднюю школу № 87 (1995), філфак БДУ (2000), асьпірантуру пры ім (2003). Кандыдат філялягічных навук (2003). Працаваў у часопісе творчай моладзі “Першацвет” (1995 – 2002), цяпер – у часопісах “Роднае слова” і “Arche”. Літаратурны шлях пачаў зь перамогі на менскім гарадзкім паэтычным конкурсе “Родны горад” (1994). Набыў вядомасьць як паэт-экспэрымэнтатар, аўтар н... Болей »