Жданко Валянцін

Жданко Валянцін

Нарадзіўся ў 1964 годзе на Гарадзеншчыне, у вёсцы Краснае Шчучынскага раёну. З залатым мэдалём скончыў сярэднюю школу. Журналісцкую адукацыю атрымаў у Беларускім дзяржаўным унівэрсытэце.

Працаваў рэпартэрам у шчучынскай раённай газэце, у менскай «Чырвонай змене». З 1987 году — у газэце «Звязда». У 1995–1999 гадах — намесьнік галоўнага рэдактара «Белорусской деловой газеты». З 1999 году— кіраўнік Менскага бюро Радыё Свабода. Аўтар штотыднёвай перадачы «Паштовая скрынка 111».

У 1995 годзе ўзнагароджаны прэміяй імя Алеся Адамовіча Беларускага ПЭН-цэнтру.

Жанаты. Мае дзьвюх дачок і сына.

 

Жданко Валянцін :: Выданьні

pdf
epub
Жданко Валянцін, укладальнік, Лісты пра Свабоду

Лісты пра Свабоду

Жданко Валянцін, укладальнік

У выбраных лістах (2000–2014) з папулярнай радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці. Болей »


pdf
epub
Жданко Валянцін, Лісты на Свабоду

Лісты на Свабоду

Жданко Валянцін

Выбраныя старонкі папулярнай радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» прысьвечаныя надзённым праблемам сучаснага жыцьця ў Беларусі (2000–2014). Болей »


pdf
Жданко Валянцін, укладальнік, Лісты пра Свабоду

Лісты пра Свабоду

Жданко Валянцін, укладальнік

У выбраных лістах (2000–2014) з радыёперадачы «Паштовая скрынка 111» слухачы выказваюцца пра ролю і месца Радыё Свабода ў сваім жыцьці. Болей »