Вярцінскі Анатоль

Анатоль Ільіч Вярцінскі (нар. 18 лістапада 1931, в. Дзямешкава Лепельскага р-на Віцебскай вобл.), беларускі паэт, драматург, публіцыст, крытык, перакладчык.

Нарадзіўся ў сялянскай сям'і. Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1956). Працаваў у рэдакцыях раённых газет (Давыд-Гарадок, Камянец, Клімавічы, Рагачоў). У 1962 пераехаў у Мінск, супрацоўнічаў у рэдакцыі газеты «Літаратура і мастацтва», быў рэдактарам выдавецтва «Беларусь». Член СП СССР (з 1964). У 1967-1982 - літкансультант, адказны сакратар праўлення СП БССР. У складзе дэлегацыі БССР удзельнічаў у 1977 у рабоце XXXII сесіі Генеральнай Асамблеі ААН. У 1986-1990 - галоўны рэдактар газеты «Літаратура і мастацтва». Член Беларускага ПЭН-цэнтра (з 1989). З 1990 - народны дэпутат БССР, намеснік старшыні пастаяннай Камісіі па пытаннях галоснасці, сродкаў масавай інфармацыі і правоў чалавека, член Канстытуцыйнай камісіі ВС БССР.

Дэбютаваў з вершамі ў 1950-я (студэнцкая газета «Беларускі універсітэт», газета «Чырвоная змена», часопіс «Маладосць»). Аўтар кніг вершаў і паэм «Песня пра хлеб» (1962), «Тры цішыні» (1966), «Чалавечы знак» (1968), «Выбранае» (1973), «З'яўленне» (1975), «Час першых зорак» (1976), «Ветрана» (1979), «Святло зямное» (1981). Паасобныя вершы пакладзены на музыку. Па паэме «Колькі лет, колькі зім!» пастаўлены тэлеспектакль (1980).

Аўтар зборніка літаратурнай крытыкі і публіцыстыкі «Высокае неба ідэала» (1980) і кнігі публіцыстычных нататак «Нью-Йоркская сірэна» (1987).

Напісаў п'есы для дзяцей «Дзякуй, вялікі дзякуй» (1978, пастаўлена ў 1974), «Скажы сваё імя, салдат» (1977, пастаўлена ў 1975), «Гефест - друг Праметэя» (1983, пастаўлена ў 1984). У 1983 г. выйшаў зборнік п'ес пад назвай «Дзякуй, вялікі дзякуй».

Пераклаў на беларускую мову п'есы Лопэ дэ Вэгі «Раба свайго каханага», М. Себасцьяна «Безыменная зорка», В. Пальчынскайтэ «Спяшаюся за летам», якія пастаўлены ў тэатрах рэспублікі, а таксама асобныя вершы з класічнай і сучаснай рускай, украінскай, літоўскай, латышскай, балгарскай, польскай, венгерскай, кубінскай паэзіі.

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1988) за кнігу «Нью-Йоркская сірэна».

Памёр Анатоль Вярцінскі у Мінску 21 красавіка 2022 г.

Крыніца: http://be.wikipedia.org

 

Вярцінскі Анатоль :: Выданьні

pdf
Літаратурная Беларусь, 8-9 (180-181) 2021

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8-9 (180-181) 2021

Перад вамі апошні — у гэтым часе — папяровы выпуск «Літаратурнай Беларусі». У Беларусі, дзе ўжо не засталося аніводнага друкарскага варштата, каб старадаўнім скарынаўскім метадам распаўсюджваць беларускае слова — свабоднае, незалежнае. Дзе не засталося аніводнай легальнай магчымасці гэта рабіць… У падобнае немагчыма было паверыць 15 гадоў таму, калі ў ліпені 2007-га выйшаў першы нумар «Літаратуркі». Не хочацца верыць у гэта і цяпер…Вось... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 10 (170) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

10 (170) 2020

Людзі ў камуфляжах. І сінія чалавечкі ў міліцэйскіх мундзірах, і зялёныя, і пераапранутыя ў цывільнае, але не цывільныя, а найбольш гэтай сілавой публікі ў чорным… Яны самыя актыўныя, тыя чорныя людзі, з чорнымі дубінамі ў чорных балаклавах на галовах, пад якімі хаваюць свой твар і сумленне. Людзі ў чорным хапаюць і валакуць у аўтазак дзіця, якое на асфальце крэйдай напісала «Жыве Беларусь!!!», пырскаюць газам у мірных дэманстрантаў, б... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (162) 2020

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (162) 2020

Яраслаў Пархута, чыё 90-годдзе адзначаем сёлета, 8 сакавіка, — з ліку маіх любімых пісьменнікаў. Ды не таму, што ён быў уганараваны Дзяржаўнай прэміяй, а таму, што быў вельмі чуйны да людскіх боляў, да народных бедаў і ўмеў мабілізаваць Богам дадзены талент — нягледзячы на самыя складаныя абставіны. Наканаванай справе служыў самаахвярна. Мала хто ведае, што ён перажыў клінічную смерць, калі яму споўнілася крыху больш за шэсцьдзясят. Пр... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 9 (157) 2019

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

9 (157) 2019

У суседзяў меншбольш складваецца з нацыянальнай ідэяй, а ў нас з гэтым так цяжка, што рукі апускаем. Нацыянальная ідэя… Зацягалі гэты выраз. Дзяржаўная ідэалогія, нацыянальная ідэя… Ну праўда ж, зацягалі, да дзіраў ужо. Грувасткія фармулёўкі, а-ля падручнікі, нічога не дадуць, калі няма яснасці ў галовах. Нацыянальная ідэя, якую ўсе нібыта шукаюць, гэта пра дзве рэчы, і гэтыя рэчы адрозныя: адкуль прыйшлі і куды ідзем. Але «адкуль прыйш... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 1 (137) 2018

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

1 (137) 2018

Новая — восьмая па ліку — кніга пісьменніка пра мастакоў «Пад крыжам» уключае аповесць «Зямля Фердынанда», прысвечаная Рушчыцу, навэлы «Ван Гог», «Бабіна лета», «Макі» (пра сучасных пейзажыстаў — Міколу і Марыю Ісаёнкаў, Антона Вырву), і развітальнае апавяданне з дарагой сэрцу пісьменніка вёскай Лімень на Магілёўшчыне. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 8 (132) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

8 (132) 2017

Ля будынка Чырвонага касцёла адбыліся навукова-асветніцкія чытанні. З прамовамі аб дзейнасці пачынальніка кнігадрукавання выступілі духоўныя асобы, даследчыкі, пісьменнікі, грамадскія дзеячы. Святкаванне распачаў мітрапаліт Мінскі і Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч: — Францыск Скарына прэзентаваў сваю першую кнігу 6 жніўня 1517 года, на свята Перамянення Пана. Біблія — гэта вечна жывое і дзейснае слова, дадзенае нам з мэтай нашага духоўна... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 3 (127) 2017

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

3 (127) 2017

Што і радуе, і адначасова бянтэжыць. Радуе, бо нягледзячы на няпростае становішча нашай пісьменніцкай арганізацыі, яна, тым не менш, папаўняецца, расце. Бянтэжыць, засмучае тое, што праз адсутнасць неабходнай матэрыяльнай базы Саюз не мае магчымасці нармальна ажыццяўляць сваю статутную дзейнасць, а гэта значыць — не толькі распрацоўваць літаратурна-культурніцкія праекты і праграмы, праводзіць канферэнцыі, «круглыя сталы», семінары, прэз... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 4 (116) 2016

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

4 (116) 2016

Паэт, празаік, выкладчык, перакладчык, філолаг, этнограф, палітык, грамадскі дзеяч — Ніл Сымонавіч Гілевіч, як і ўласціва чалавеку-эпосе, нацыянальнаму прароку, быў рознабакова адораным творцам. Пісьменнік прысвяціў, без перабольшання, усё сваё жыццё развіццю беларускай мовы, літаратуры, навукі, і, у пераходны для нашай краіны перыяд пачатку 1990-х гадоў — станаўленню беларускай дзяржаўнасці. Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 5 (105) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

5 (105) 2015

Чытанне на мяжы гадоў, старога і новага, і апошняга часу адметнае тым, што ў асноўным меў справу з перыядычнымі выданнямі. З незалежнымі газетамі, з апошнімі двума нумарамі часопіса «Дзеяслоў», 100-м (юбілейным!) і наступнымі нумарамі культурна-асветніцкага праекта «Літаратурная Беларусь» і яшчэ з 18 па ліку выпускам хоць і беларускамоўнага, але ўжо замежнага перыёдыка «Тэрмапілы», які выдае ў Беластоку Беларускае літаратурнае аб’яднанн... Болей »


pdf
Літаратурная Беларусь, 2 (102) 2015

Літаратурная Беларусь

Культурна-асветніцкі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і «Новага часу»

2 (102) 2015

«Баваўняная дзяўчынка», створаная пісьменніцай Дар’яй Вашкевіч і праілюстраваная мастачкай Аленай Медзяковай, пабачыла свет у выдавецтве «Галіяфы». Гэтая казка «пра і для дзяўчатак і хлопчыкаў ад двух да ста дзевятнаццаці гадоў» заняла другое месца ў літаратурным конкурсе СБП «Экслібрыс» імя Янкі Маўра. Ці сапраўды гісторыю пра баваўняную дзяўчынку можна чытаць «удзень і ўначы, нашча ці толькі што пад’еўшы, лежачы пад коўдраю або ўскара... Болей »