![]() |
![]() |
Радзімыя вытокі Туронкаў — блакітнавокая азёрная Дзісеншчына. Там, на Мёршчыне і Браслаўшчыне, ёсць вёскі Пестуны і Дзянісы — дзедаўшчына і прадзедаўшчына Юркі Туронка. Адтуль паходзілі бацька Браніслаў, дзед Сцяпан — беззямельныя сяляне. Продкі па кудзелі, Марылі Рэшацянкі (1905-1983) — з лясной Беласточчыны, дзе ў вёсцы Рушчаны каля Харошчы апроч яе нарадзіліся яшчэ дзве сястры і тры браты.
Сам Юрка гадаваўся ў мястэчку Дукшты колішняга Свянцянскага павета, дзе асталявалася сям'я маладажонаў. У Дукштах нарадзіліся і малодшыя Туронкі: Андрэй і Міхась. Зрэшты, калі быць дакладным, усіх трох сыноў Марыля нараджала ў віленскай клініцы, куды ўладкаваць яе мужу-лекару не складала праблем. Аднак лічыцца, што нарадзіліся яны ў Дукштах, дзе ў тамтэйшым касцёле ўсе трое і ахрышчаныя.
Вільня ж прыйшла ў лёс Юрыя ў ваеннае ліхалецце, калі ў 1942 годзе, закончыўшы Дукштанскую пачатковую школу, увосень сіратою давялося ўладкоўвацца ў летувіскую Віленскую гімназію № 1. Дырэктар, колішні знаёмец бацькі, вызваліў Юрыя ад платы за навучанне. Потым была вучоба ў паваенных Беластоцкім і Ольштынскім ліцэях, у Шчэцінскай гандлёвай акадэміі і Варшаўскай галоўнай школе планавання і статыстыкі. Заканчваў яе ў 1952 г., працуючы ўжо ў сталіцы Польшчы ў ЦІЭХу — Цэнтралі па імпарце і экспарце хімікатаў. На пачатку 1956 г. перавёўся ў Польскую знешнегандлёвую палату, якая праз год распачала выданне перыёдыка «Замежныя рынкі» («Rynki Zagraniczne»). Там і адпрацаваў каля 40 гадоў: выйшаўшы на пенсію ў 1994 г., не кідаў супрацоўніцтва з «Замежнымі рынкамі», гэтаксама як і з Інстытутам славістыкі Польскай Акадэміі Навук.
Шлях Туронка-хіміка, эксперта па хімічных таварах, таксама не зусім быў ягоным (як дэлегат ад Польшчы ў 1964–1986 гадах Юрка Туронак удзельнічаў у працы Камітэта хімічнай прамысловасці Еўрапейскай эканамічнай камісіі ў Жэневе). Спадар Юры невясёла прызнаецца: «...гэта было не тое, чаго хацелася: у першым выпадку — механічная чыноўніцкая праца і ў другім — казкі пра сталінскія планы пераўтварэння прыроды... Мяне вабіла сур’ёзная даследчыцкая праца».
Пэўным адхланнем была грамадская чыннасць. Калі ў сярэдзіне 1950-х у СССР і яе саталітарным суседстве пацягнула паслясталінскай «адлігай», на беларускіх землях Польшчы, у Беластоку, узнікла Беларускае грамадска-культурнае таварыства. «І я звязаўся з гэтымі хлопцамі. 13 мая 1956 года быў заснаваны Варшаўскі аддзел БГКТ, і я адразу ўвайшоў у склад яго праўлення, а ў кастрычніку стаў старшынёю аддзела і быў ім аж да 1966 года».
Трэцяя квадра стагоддзя, ахвяраваная ў жыцці Юрыя Туронка на навукова-архіўную працу дзеля вывучэння гісторыі Беларусі, сталася для яго найбольш плённай. А хацелася б яшчэ гэтак працаваць і надалей! Кожная запаволенасць-замаруджанасць бачыцца недаравальна растрачаным імгненнем адзінададзенага Богам жыцця. Але, як ён сам прызнаецца ў адным з лістоў, на варштаце новыя тэмы — «пабачым, што атрымаецца...».
Памёр Юры Туронак 2 студзеня 2019 г. у Варшаве
„Przegląd Środkowo-Wschodni” jest wydawany przez Katedrę Studiów Interkulturowych Europy Środkowo-Wschodniej Wydziału Lingwistyki Stosowanej Uniwersytetu Warszawskiego. Periodyk powstał w odpowiedzi na postulaty przedstawicieli polskich i zagranicznych ośrodków naukowych, w których programach badawczych znajduje się Europa Środkowo-Wschodnia. W środowisku naukowców ten region cieszy się niesłabnącą popularnością, wielokrotnie był przedm... Болей »
* Афанасьеў Вячаслаў, Кандыд (да біяграфіі Міхаіла Зялёнкі) * Бон Томас, Доўгае парыванне са Сталіным, або Дзённік Яфіма Садоўскага * Грэбень Яўген, Злачыннасць у Беларусі ў гады нацысцкай акупацыі (1941-1944) * Зашкільняк Леанід, „Паверхі" і „лесвіцы" сучаснай украінскай гістарыяграфіі * Косман Марцэлі, Ян Серадыка (1928-2008), гісторык старапольскага парламентарызму і ВКЛ * Падалінскі Уладзімір, Палітычная элі... Болей »
У тлумачэннях ідэі Масква — трэці Рым, што ўзнікла ў часы Сярэднявечча, да гэтага часу мала ўвагі аддаецца літоўскаму фактару, або фактару Вялікага Княства Літоўскага. Дзяржаўная ідэалогія Вялікага Княства Маскоўскага ў XV–XVI ст. абапіралася на даўнія гістарычна абумоўленыя адносіны не толькі з Канстанцінопалем, Рымам, Святой Рымскай імперыяй, але і з суседняй Літвой, якая валодала сталіцай „усяе Русі“ Кіевам. Ідэю пераносу імперыі, як... Болей »
** Артыкулы * Анты Сэларт. Полацкі князь Канстанцін і гісторыя Інфлянтаў у трэцяй чвэрці ХIII ст. * Генадзь Сагановіч. Русіны пад Грунвальдам (Дуброўнай) y 1410 г. * Васіль Варонін. „Wielkiego Księstwa Litewskiego Kroniczka krotko pisana“ * Расціслаў Баравы. Менск у ХVI стагоддзі: першы „генеральны“ план горада і яго магчымы аўтар * Валянцiн Калнiн. Зорны шлях Яна Марыi Бернардонi * Кшыштаф Касажэцкі. Бітва пад Палонкай 28 чэрвеня 1660 ... Болей »
** Артыкулы * Расціслаў Баравы. Хрысціянізацыя тэрыторыі Полацкай і Тураўскай епархій X—XIV ст. (Гістарычна–геаграфічны аспект) * Андрэй Янушкевіч. Унія з Каронай ва ўнутранай палітыцы ВКЛ перад Люблінскім соймам 1569 г. * Рустыс Камунтавічус. Падарожжы па Літве ў XVI—XVII ст.: досвед італьянцаў і французаў * Конрад Бабятыньскі. Стары i Новы Быхаў у час вайны Рэчы Паспалітай з Масквой (1654—1655) * Юры Гардзееў. Да моўнай праблематыкі г... Болей »
* Miensk siannia * Абвестkі. 1941–1944 * Адамчык Вячаслаў, Леанарда * Булгакаў Валерка, Правільны выбар * Голдгаген Дэніэл, Добраахвотныя памочнікі Гітлера. Звычайныя немцы й Галаkост * Екадумов Андрей, Великая отечественная: миф плюс история * ІСАЕНКА Уладзімір, Жыцьцё з галавою ў пятлі * Кадарэ Ісмаіл, Плач па Косаве * КІНАН ЭДВАРД Л., Расейсkія прэтэнзіі на рускую спадчыну * Л.Крывічанін (... Болей »
* Апячонак Францішак, Застаўся толькі букет ружаў... * Багдановіч Ірына, "Вы мне ідэёвы сваяк..." * Бічэль Данута, Вершы * Габрусь Тамара, Святыня незвычайнага лёсу * Грыцкевіч Анатоль, Удзел у Адраджэнні * Дыдзік Уладзімір, Вайна супраць народа і касцёла * Жарнасек Ірына, "Не пакіну вас сіротамі..." * Задарожная Ірэна, Любіў безнасць і пакору * Ляхоўскі Уладзімір, Рупіўся дзеля Бога і людзей ... Болей »
* Аляксандр Лабаноў. Сыстэмны падыход як мэтадалёгiя гiсторыi * Юры Туронак. Фармаваньне сеткi рыма-каталiцкiх парафiяў у Беларусi (1387-1781 г.) * Рышард Радзiк. Прычыны слабасьцi нацыятворчага працэсу буларусаў у XIX-XX ст. * Гарыэт Гiлiям. Дыялектыка рэалiзму й iдэалiзму ў сучаснай гiстарыяграфiчнай тэорыi * Томас Нiпэрдэй. Актуальнасць Сярэднявечча. Аб гiстарычных асновах сучаснага * Васiль Варонiн. Два лiсты пра бiтву пад Кл... Болей »
Мой шчаслівы дзень. Чаму я адчуваю сябе беларусам! Памятаю Беларускую Народную Рэспубліку, пры мне ўсё гэта рабілася. Памятаю, як мой стрыечны брат, настаўнік, скончыўшы вучобу і прыехаўшы ў 1920 г. дадому, ганарыўся: «Я жыву ў Менску!». Падзеі, якія ў той час адбыліся, дапамаглі сфармаваць беларускую свядомасць цэламу пакаленню, бо тады, у дваццатым годзе, мы ўжо вызваліліся з-пад царскага прыгнёту і яшчэ не былі пад Польшчай. Пакуль і... Болей »
Рэзалюцыя навукова-краязнаўчай канферэнцыі «Браслаўскія чытанні — 1991», прысвечанай 925 годдзю Браслава # Аўчыннікава Р. I., Субстратная гідранамія Браслаўшчыны фінаўгорскага паходжання # Бектинеев Ш. И., Метрология Масковического городища (ІХ-ХІV вв.) # Вакар Л. У., Узоры мастацтва прымітыву ў творчасці разьбяроў Браслаўшчыны # Геллерт Я., Лекар Станіслаў Нарбут і гісторыя Браслава # Гурин М. Ф., Технология изготовления кузнечных изде... Болей »