Трысцень Іван Іванавіч нарадзіўся 4 красавіка 1948 года ў вёсцы Вашкаўцы Ляхавіцкага раёна Брэсцкай вобласці. Служыў у арміі. Скончыў Баранавіцкі тэхналагічны тэхнікум. Працаваў слесарам на Баранавіцкім баваўняна-папяровым аб’яднанні. Цяпер на пенсіі.
Піша вершы і прозу. Верш “Наш сцяг” друкаваўся ў зборніку “Верш на свабоду” ў 2002 годзе. Літаратурны альманах “Святліца” за 2000 год друкаваў падборку вершаў Івана Трысценя, а ў 2006 годзе – яго апавяданні. Вершы друкаваліся ў Баранавіцкай газеце “Наш край”, у газеце ТБМ Беларусі “Наша слова”. У 2010 годзе за ўласны кошт выдаў кнігу вершаў і прозы “Вясковыя байкі”.
Героі кнігі – простыя людзі, якія не маюць вялікага багацця і ўлады. Яны знаходзяць радасць і шчасце ў іншым. А ў чым, вы даведаецеся, прачытаўшы гэтую кнігу. Невялікія па памеры творы прасякнуты беларускім народным гумарам, які – родны брат англійскаму і балгарскаму… Хочацца, каб вы прачыталі кнігу да апошняй старонкі, за што буду вам вельмі ўдзячны. Болей »
Трэці нумар літаратурнага альманаха г.Баранавічы “Святліца” прысьвячаецца 10-годдзю заснавання грамадскай арганізацыі “Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997, а другі ў 2000 годзе. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць ка... Болей »
Творчае згуртаванне “Святліца”, пад дахам якое сабраліся мясцовыя літаратары, мастакі, ды барды. Нагадаем, што першы нумар альманаха выйшаў у 1997. Альманах з’яўляецца падсумаваннем усяго лепшага, што напісана беларускамоўнымі аўтарамі нашага горада за 6 папярэдніх год. А яшчэ, яго можна назваць каўчэгам тутэйшага беларускага пісьменства пасярод чужамоўнага патопу. Бо ў ім надрукаваныя як сьпелыя творы самадастатковых аўтараў, гэтак і ... Болей »