Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская, Vika Trenas) — пісьменніца, публіцыст, рэдактар-карэктар, перакладчык, арт-менеджар. Нарадзілася 7 снежня 1984 года ў Мінску, Беларусь. Скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (беларуская і руская філалогія, 2007). Працавала рэдактарам аддзела паэзіі ў часопісе «Маладосць», прэс-сакратаром ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў», рэдактарам аддзела, членам рэдкалегіі часопісаў для дзяцей «Вясёлка» і «Буся», рэдактарам стылістычным у Часопісе Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. З 2020 года — рэдактар аддзела рэдакцыйна-выдавецкай і паліграфічнай дзейнасці БДУКМ.
З вершамі, эсэістыкай, літаратурнай крытыкай, публіцыстыкай, перакладамі выступае ў перыёдыцы з 2000 года. Выдадзены дзве кнігі паэзіі: «Цуд канфіскаванага дзяцінства» (2005), «Экзістэнцыйны пейзаж» (2008). Творы перакладзены на нямецкую, балгарскую, шведскую, рускую, літоўскую, польскую, французскую мовы.
Старонкі ў сацыяльных сетках:
Віка Трэнас (Вікторыя Ляйкоўская) - паэтка. Нарадзілася ў 1984 г. у Мінску. Скончыла філалагічны факультэт Белдзяржуніверсітэта (беларускае аддзяленне, 2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім Калегіуме. Цяпер працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса "Маладосць". Аўтар паэтычных кніг "Цуд канфіскаванага дзяцінства" (Мінск: Логвінаў, 2005), "Экзістэнцыйны пейзаж" (Мінск: Галіяфы, 2008). <br /><br /><center><iframe width="100... Болей »
Паэзія можа быць не толькі чытаннем, але і сапраўдным відовішчам. Верш, агучаны, ці — часта — выкананы аўтарам, — апрыёры цікавае відовішча. Спажыўцы трэш-літаратуры, інтэлектуальнай філалагічнай верлібрыстыкі, вершаў пра Радзіму і духоўнасць, эмацыйна-аўтаматычнага пісьма, плыні свядомасці і г.д. — усе шукаюць тое, што адпавядае ўласным літаратурным густам. Кожны вырашае для сябе сам, што ў літаратуры добра, а што — кепска. «Чорна-белы... Болей »
Віка Трэнас, сапр.: Вікторыя Ляўкоўская (нар. 1984, Мінск), беларуская паэтка, літаратурны крытык. Піша на беларускай і рускай мовах. Скончыла філалагічны факультэт БДУ (2007), вывучала філасофію і літаратуру ў Беларускім калегіуме. Працуе рэдактарам аддзела паэзіі часопіса «Маладосць». Літаратурны аглядальніка інтэрнет-выдання «Новая Еўропа», супрацоўнічае з часопісамі «Паміж», «pARTisan», «Тэксты». Піша на беларускай і рускай мовах. З... Болей »