Травень Кастусь

Кастусь Травень (Кудраўцаў Яўген Аляксандравіч ) Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2007 . Нарадзіўся ў 1947 годзе ў вёсцы Суботнікі Іўеўскага раёна Гродзенскай вобласці. Скончыў МПІ ім. М. Горкага ў 1970 годзе, факультэт геаграфіі і біялогіі. Друкаваўся ў "Нашай Ніве", першае апавяданне "Вокліч" у 1997 годзе, у штотыднёвіках ЛіМе, "Новы час", у часопісе "Архэ", "Дзеяслове", "Акно", таксама ў альманахах "Гоман" і "Панядзелак". Уладальнік "Залатога пяра" у намінацыіі "Проза" за 2006 год у часопісе "Гоман". Выдаў у 2007 годзе кніжку прозы "Маўчы і будзь хітрым" і ў 2008 годзе кніжку апавяданняў і крытычных артыкулаў "Гульня белымі фігурамі".

Кастусь Травень памёр у Менску 28 кастрычніка 2021 г.

 

Травень Кастусь :: Выданьні

pdf
ARCHE, 02(16)2001

ARCHE

аналітыка • крытыка • эсэістыка • гісторыя • літаратура • палеміка • рэцэнзіі

02(16)2001

У гэтым нумары: Сяргей Дубавец "Ня трэба двух, каб пачаць", Уладзімер Роўда "Вытокі нацыяналізму", Сяргій Якельчык "Нацыяналізм украінцаў, беларусаў і славакаў". Таксама ў нумары публікуюцца: лібрэта оперы Наталлі Арсенневай "Лясное возера" і фрагменты "Маніфеста" Унабомбера. Сярод аўтараў нумара — Алесь Сімакоў, Юрась Бушлякоў, Вінцэсь Мудроў, Андрэй Катлярчук, Кастусь Травень, Аляксей Бацюкоў і інш. Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 13 (134) 1999

Наша Ніва

беларуская газэта

13 (134) 1999

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


pdf
djvu
Наша Ніва, 23-24 (88) 1997

Наша Ніва

беларуская газэта

23-24 (88) 1997

Газэта «Наша Ніва» была ўтвораная ў 1906 годзе, і спачатку фактычна была органам Беларускае Сацыялістычнае грамады. У 1991 годзе «Наша Ніва» была адроджаная ў Вільні, галоўным рэдактарам стаў Сяргей Дубавец. Адроджаная газэта зноў стала галоўным выданьнем нацыянальнай інтэлігенцыі, побач з навінамі публікуючы літаратурныя творы, эсэ. У 1996 годзе было прынятае рашэньне пра перанясеньне рэдакцыі ў Менск і трансфармацыі «Нашай Нівы» з выд... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя