Швед Вячаслаў

Нарадзіўся 7.10.1956 г. у беларускім горадзе Гродна, у сям'і рабочых.

У 1979 г. скончыў гістарычны факультэт БДУ, гістарычнае аддзяленне. У 1979-1983 гг. вучыўся ў завочнай аспірантуры БДУ, у 1995-1998 гг. – у дактарантуры БДУ. Уплыў на фарміраванне навуковых поглядаў аказалі кандыдат гістарычных навук П.І. Краўчанка, доктар гістарычных навук, прафесар І.В. Аржэхоўскі, доктар гістарычных навук, прафесар П.І. Брыгадзін.

У 1984 г. абараніў кандыдацкую дысертацыю «Гандаль у Беларусі ў перыяд крызысу феадальна-прыгонніцкіх адносін (30 – 50-е гады ХIX ст.) (навуковы кіраўнік кандыдат гістарычных навук, дацэнт М.П. Баранава), а ў 2001 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Грамадска-палітычнае жыццё на землях Беларусі (1772–1863 гг.)”.

У 1974–1979 гг. працаваў настаўнікам гісторыі і грамадазнаўства ў Гарадзішчанскай СШ. Баранавіцкага р-на, Брэсцкай вобл. У 1982-1995, 1998-2001 і з 2005 г. выкладаў на кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў Гродзенскага універсітэта, з 2001 па 2005 г. – прарэктар па навуковай рабоце УА “Гродзенскі дзяржаўны абласны інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кіруючых работнікаў і спецыялістаў адукацыі”. З 1 верасня 2005 г. – прафесар кафедры гісторыі славянскіх дзяржаў ГрДУ, з сакавіка 2007 г. - прафесар кафедры беларускай культуры і рэгіянальнага турызму, выконваючы абавязкі загадчыка кафедры, з сакавіка 2008 г. – загадчык гэтай кафедры.

Вобласць навуковых інтарэсаў: сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў 1 пал. ХІХ ст., грамадска-палітычнае развіццё зямель Беларусі ў 1772-1863 г., гісторыя Гродна і Гродзеншчыны (Х–ХХ вв.), развіццё турызму ў Панямонні.

Агульная колькасць публікацый на 1.01.2009 г. – 257 навуковых прац, 9 навукова-метадычных і 8 аўтарскіх, творчых.

 

Швед Вячаслаў :: Publications

pdf
Румлёўскія старонкі

Румлёўскія старонкі

Помнікі гісторыі, прыроды і культуры паміж турыстычнай прывабнасцю і навуковай цікавасцю : матэрыялы IV адкрытай рэгіян. навук.-практ. канф. па праблемах рэгіяналістыкі і краязнаўства «Румлёўскія чытанні» (Гродна, 18 лют. 2011 г.)

Увайшлі артыкулы ўдзельнікаў IV Румлёўскіх чытанняў, якія адбыліся ў Гродзенскай гімназіі № 1 імя акадэміка Я.Ф. Карскага. Матэрыялы зборніка звязаны з праблемаю тэарэтычнага асэнсавання і практычнага выкарыстання помнікаў гісторыі і прыроды. Адрасаваны навукоўцам, настаўнікам, краязнаўцам, студэнтам. More »


Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe

Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, his...

konferencja Droga ku wzajemnosci = Шлях ду ўзаемнасці

# Bobowik Alfons, Szkolnictwo białoruskie na ziemiach północno-wschodnich II Rzeczpospolitej Polskiej w latach 1919-1929 (Сістэма беларускай адукацыі на паўночна-ўсходніх землях II Рэчы Паспалітай у 1919-1929 гг.) # Borowiec Agnieszka, Dewerbalne nomina agentis we współczesnym języku białoruskim (Аддзеяслоўныя nomina agentis у сучаснай беларускай мове) # Citko Lilia, Z historii urbonimii Podlasia (З гісторыі урбананіміі Падляшша) # D... More »


Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы XVI міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Беласток, 25–26 IX 2009 г.)

Publikacja Polsko-białoruskie związki językowe, literackie, historyczne i kulturowe, tom XI, zawiera referaty, studia i komunikaty wygłoszone na XVI Międzynarodowej Konferencji Naukowej z cyklu: Droga ku wzajemności, która odbyła się w Białymstoku, w dniach 25-26 września 2009 roku. Miejscem Konferencji był Hotel „Trzy Sosny” na peryferiach miasta, w leśnym zaciszu osiedla Ignatki. Tu również była zakwaterowana większość jej uczestników... More »


pdf
Шлях да ўзаемнасц

Шлях да ўзаемнасці=Droga ku wzajemności

Польска-беларускія моўныя, літаратурныя, гістарычныя і культурныя сувязі Матэрыялы ХV Міжнароднай навуковай канферэнцыі "Шлях да ўзаемнасці" (Гродна13-14 ХІ 2008 г.)

У зборнік увайшлі матэрыялы ХV міжнароднай навуковай канферэнцыі «Шлях да ўзаемнасці». Прадстаўлены матэрыялы па наступных праблемах: гісторыя і эканоміка ўсходніх і заходніх славян; культуралогія, літаратура і мовазнаўства ўсходніх і заходніх славян; этнаканфесійныя адносіны на беларуска-польскім памежжы. Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. More »


pdf
Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай/ Dla Boga i Wielkiego Księstwa dawnej Rzeczypospolitej

Дзеля Бога і Вялікага Княства даўняй Рэчы Паспалітай...

Матэрыялы міжнароднай навуковай канфэрэнцыі / Materiały międzynarodowej konferencji naukowej

Гэтую кнігу склалі працы вядомых навукоўцаў і даследчыкаў даўніны Беларусі і Польшчы: Анатоля Грыцкевіча, Валерыя Пазднякова, Ганны Дылаговай, Віктара Слівоўскага, Аляксандра Стральцова-Карвацкага, Вячаслава Шведа, Аляксандра Радзюка, Андрэя Вашкевіча, Ігара Кузняцова, Леаніда Ваўчка і інш. Галоўная тэма іх доследаў – становішча шляхты, духавенства і сялянаў каталіцкага веравызнання на землях Вялікага Княства Літоўскага ў XVIII – першай... More »


pdf
Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.

Вольныя муляры ў беларускай гісторыі.

Канец XVIII - пачатак XX ст.

Freemasonry is defined in scientific books as a moral or moral-religious movement that took its definite shape in England in the early 18th century. Freemasons teach moral and ethical lessons of the principles of "Brotherly Love, Relief and Truth" and promote fraternity among representatives of various nations, religions and people of different sociopolitical views. Freemasonry was a new research subject taken by historians in Belarus... More »»


Шлях да ўзаемнасці

Шлях да ўзаемнасці = Droga ku wzajemności

Матэрыялы Х Міжнароднай канферэнцыі (Гродна - Мір, 24-25 кастрычніка 2002 г.)

Зборнік адрасуецца навуковым супрацоўнікам, выкладчыкам сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў, студэнтам, шырокай грамадскасці. More »


pdf
Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа

Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ...

Зборнік навуковых прац

У зборнік увайшлі матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі «Культура Гродзенскага рэгіёну: праблемы развіцця ва ўмовах поліэтнічнага сумежжа» (лістапад 1999 г.), якую арганізавала кафедра беларускай культуры ГрДУ. Разглядаюцца пытанні гісторыі, археалогіі, этнаграфіі, мастацтва, мовы і літаратуры Гродзеншчыны. More »


pdf
Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры, 11

Адам Міцкевіч і нацыянальныя культуры

Матэрыялы Міжнароднай навуковай канферэнцыі

Adam Mickiewicz's legacy is closely connected to Belarus. The public in Navahrudak continues to cherish memories of this poet and writer. The public in Poland remember Adam Mickiewicz and consider him a national hero, comparing with Pushkin in Russia. Lithuanians are fascinated with Romanticism. Adam Mickiewicz is part of the world cultural heritage nowadays. All the above-mentioned countries were native to Mickiewicz. The collection of... More »»


Гарадзенскія запісы, Выпуск 3

Гарадзенскія запісы

Старонкі гісторыі і культуры

Выданне “Гарадзенскія запісы. Старонкі гісторыі і культуры” з прыхільнасцю сустрэлі спецыялісты розных галінаў гуманітарнай навукі: філолагі, гісторыкі, культуролагі, фалькларысты і інш. Два выпускі выдання з зацікаўленасцю выкарыстоўваюцца не толькі навукоўцамі, але і студэнтамі, навучэнцамі гуманітарных каледжаў, гімназіяў, старшакласнікамі агульнаадукацыйнай школы як на Гарадзеншчыне, так і ў іншых рэгіёнах Беларусі. (Прадмова, фрагм... More »


First   Previous   [3-4]   Next   Last