Выпуск кніг серыі Школьная бібліятэка адноўлены ў Беларусі ў 2009 годзе.
Серыя "Школьная бібліятэка", у якой выходзілі творы беларускіх пісьменнікаў, чые творы вывучаюцца ў школьнай праграме, існавала да 2003 года і фінансавалася са сродкаў Міністэрства інфармацыі. Кнігі на бязвыплатнай аснове пастаўляліся ў школьныя бібліятэкі.
Затым фінансаванне зменшылася, серыя не стала выходзіць. У 2005 годзе ў выдавецтве была створана новая серыя "Бібліятэка школьніка", у якой тады выйшаў адзін зборнік беларускіх пісьменнікаў, у 2007 годзе –– ужо 24 кнігі. У 2008 годзе - 19. Выданне серыі не датуецца дзяржавай.
З адраджэннем серыі "Школьная бібліятэка" фонды школьных бібліятэк папоўняцца, і дзеці атрымаюць большы доступ да беларускай літаратуры.
“Адкрыццё”, “Вынаходцы вятроў”, “Знак аховы”, “Наскрозь”, “Галубіная пошта”, “Вежа”, “Прошча” – вершы гэтых зборнікаў трапілі пад адну вокладку кнігі “Выбранае” Уладзіміра Някляева, творчасць якога з'яўляецца адной з найбольш яскравых старонак сучасна беларускай паэзіі. Жанр паэмы, бадай, найбольш арганічны для Уладзіміра Някляева, найбольш адпаведны прыродзе ягонага таленту. Гэта тая дыстанцыя, на якой паэт найглыбей дыхае, лепш за ўсё... Болей »
Падзеі, адлюстраваныя ў рамане, адбываюцца ў канцы саракавых — на пачатку пяцідзесятых гадоў у былой Заходняй Беларусі, калі ў «не внушающих доверия» Сталіну мясцінах пасланцы сістэмы тыпу Кураглядава пачынаюць пераводзіць вёскі «на сацыялістычныя рэйкі», зусім не лічачыся нават з усім лепшым, што тут ёсць. Аўтар паказвае простых людзей, якім трэба не толькі стаць на ногі, дбаць пра дзяцей, унукаў, але і намагацца ацалець. За раман «Зах... Болей »
Наша Радзіма Беларусь — цудоўны край. Колькі тут цікавых раслін і прыгожых кветак, усялякіх звяроў і пту шак! А ці ведаеце вы, што яны ўмеюць гаварыць паміж сабой на сваёй мове? Мову птушак і звяроў, усе галасы зямлі падслухаў аўтар гзтай кнігі і расказаў пра ўбачанае і пачутае ў казках і вершах. За вёскай, ля балоцінкі, Ў галлі вярбы старой Маленечкія коцікі Хаваліся зімой. Мялі наўкол мяцеліцы, Гулі ў кустах пустых, Ды коцікі ... Болей »
У зборнік «Сінявочка» увайшлі казкі пісьменнікаў нашай роднай сінявокай Беларусі. Акрамя класічных твораў М. Багдановіча, 3. Бядулі, У. Караткевіча, Я. Коласа, юны чытач пазнаёміцца з казкамі сучасных пісьменнікаў: У. Ліпскага, У. Ягоўдзіка і інш. Болей »
Дзяцінства прайшло ў в. Зарэчча пад Шкловам — адсюль псеўданім. З 10-гадовага ўзросту вучыўся ў Аршанскім духоўным вучылішчы і Магілёўскай духоўнай семінарыі (у 1917 пакінуў семінарыю пасля 2 гадоў вучобы). Працаваў перапісчыкам у паўвайсковай часці. З лютага 1919 настаўнічаў на Магілёўшчыне, потым прызначаны загадчыкам валаснога аддзела народнай асветы. У 1920—1927 палітпрацаўнік Чырвонай Арміі. Публікавацца пачаў у 1922. З 1924 член л... Болей »
У кнігу выдатнага дзеяча беларускай літаратуры і культуры М. Гарэцкага (1893—1939) увайшлі раман-хроніка «Віленскія камунары», у якім паказаны, як падзеі гісторыі ўплываюць на лёсы людзей, нечакана і рашуча мяняюць гэтыя лёсы, і аповесць «Камароўская хроніка» — унікальная з’ява ў беларускай літаратуры, як па жанру, па задуме, так і па ахопу падзей і з’яў народнага жыцця. Болей »
Беларуская паэзія нашых дзён — многагалосны і шматколерны свет. Зборнік «Галасы вёснаў» запрашае школьнікаў і настаўніцтва да знаёмства з творчасцю шматлікіх сучасных паэтаў. Болей »
Гэтая кніжка населена вясёлымі і дасціпнымі істотамі, якія пяюць і скачуць, захапляюць, зачароўваюць — гэтак ім вясёла, добра і шчасліва пад ласкавым сонцам на роднай зямлі. Кожны, хто прачытае яе, нашмат падабрэе і паразумнее, а калі прачытае ўслых для іншых, паразумнее ўсёй грамадой. I ўсім будзе добра і шчасліва — кніжным насельнікам ды іхнім чытачам, а разам і аўтару — Рыгору Барадуліну. У тым перакананы даўні чытач дзіцячых кніжак.... Болей »
Гэта кніга вядомага даследчыка беларускай літаратуры Сцяпана Александровіча прызначаецца юнаму чытачу і расказвае пра жыццё і творчасць народнага паэта Беларусі Якуба Коласа. Крок за крокам вядзе нас аўтар па нялёгкім жыццёвым шляху вялікага сына беларускай зямлі. Кніга складаецца з чатырох аповесцей, кожная з якіх прысвечана пэўнаму перыяду ў жыцці Якуба Коласа. Болей »
Гэта кніга пра Беларусь, пра далёкае і блізкае мінулае нашага народа, пра непаўторныя мясціны беларускай прыроды. Юны чытач знойдзе тут шмат пазнавальнага, цікавага. Болей »