Суднік Станіслаў

Суднік Станіслаў Вацлававіч (21.09.1954, в. Сейлавічы Нясвіжскага р-на Мінскай вобл.), ваенны інжынер, падпалкоўнік, паэт, культуролаг, журналіст. Скончыў Вышэйшае зенітнае ракетнае вучылішча войск супрацьпаветранай абароны (СПА) краіны (1977) і Цвярскую камандную акадэмію імя Маршала Савецкага Саюза Г.К.Жукава (1992). Служыў у зенітна-ракетных дывізіёнах на Урале (1997 – 1993), на палігоне СПА ў Казахстане (1983 – 1993). Прымаў удзел у больш за 300 баявых пускаў ракет. Узнагароджаны медалём “За баявыя заслугі” (за першыя 100 пускаў) і ордэнам “За службу Радзіме”. Узначаліў Беларускі нацыянальны рух у Прыазёрску (1998). Пераведзены ў Беларусь, камандаваў зенітна-ракетным дывізіёнам у Мастах і Росі (1992). Зволены ў запас у 1994 г. З 1994 г. у г. Ліда. Старшыня Лідскай раённай арганізацыі грамадскага аб’яднання (ГА) Таварыства беларускай мовы (ТБМ) імя Францыска Скарыны. Сябра сойму ГА БНФ “Адраджэнне” і партыі БНФ. Рэдактар газеты ТБМ “Наша слова”. Рэдактар часопіса “Лідскі летапісец”. Член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 2001. Сябар беларускай асацыяцыі журналістаў. Выдаў: “Кароткі расійска-беларускі вайсковы слоўнік”; “Расійска-беларускі вайсковы слоўнік” на 8000 слоў (сумесна з С.Чыславым); “Шыхтавы статут Беларускага войска”; кнігі вершаў “Пагоня за мову”, “Мой Грунвальд”. Камітэтам Ушанавання ганараваны медалём Браніслава Тарашкевіча “За абарону роднай мовы” і адпаведным дыпломам (25.03.2002). Занесены ў Кнігу гонару “Рупліўцы твае, Беларусь”.

 

Суднік Станіслаў :: Выданьні

Роднае слова, 11(95)1995

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

11(95)1995

* Песні Сержука Сокалава-Воюша * Абрагімовіч Марына, 3 гісторыі слоў: Гадавіна, угодкі, юбілей * Баршчэўскі Лявон, Літаратура Сярэднявечча: Агульнакультурныя, філасофскія і сацыяльныя ўмовы развіцця * Богуш Сяргей, 3 этымалогіі прозвішчаў * Века Алесь, «На Беларусі Бог жыве...»: Біблейскія сюжэты і матывы ў паэзіі Уладзіміра Караткевіча * Вунцэвіч Надзея, У кожным такце падаюць лісткі, або Крыху разваг пра музыч... Болей »


Полымя, 4 (756) 1992

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

4 (756) 1992

Арочка Мікола, Уваскрослыя постаці Барсток Марына, Прыцягальнасць звычайнага Вольскі Артур, Вершы Гарадзецкі Міхась, Спецперасяленцы Гніламёдаў Уладзімір, Яго жыццёвая сіла Клебановіч Міхась, Імярэк Кулакоўскі Аляксей, Салют над зямлёй Новік Аляксандра, Акно ў памяць... Скобла Міхась, Няма таго... Суднік Станіслаў, вершы Юрчанка Георгій, У пошуках Янушкевіч Язэп, У прадчуванні знахо... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя