Сліж Наталля

Наталля Сліж – гісторык, скончыла гістарычны факультэт Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта. Абараніла кандыдацкую дысертацыю па тэме “Шляхецкая сям'я ў вялікім княстве літоўскім у XVI-XVII стагоддзях: уздзеянне саслоўнага падзелу грамадства на яе фарміраванне і развіццё” (2002). Прайшла стажыроўкі пры Нямецкім гістарычным інстытуце ў Варшаве, Вільнюсскай Акадэміі мастацтваў, Беластоцкім Універсітэце і інш.

У Гродзенскім абласным аб’янанні маладых навукоўцаў “ВІТ” каардынавала навуковыя праекты. Удзельнічала ў рэалізацыі праектаў “Школа маладых даследчыкаў-гісторыкаў” (2001 –2002), “Школа маладых гісторыкаў” (2001 –2002), “Aкадэмічная сетка даследчыкаў Вялікага княства Літоўскага” (2002 –2002) і іншых. Удзельнічала ў праекце Гарадзенскі палімпсест як каардынатар і рэдактар накірунку па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

Укладальнік спецыяных нумароў “Arche” : Жанчыны ў беларускай гісторыі (2011, №. 12), Гісторыя штодзённага жыцця ў Беларусі (2012, №. 3), Гарадзенскі міленіўм (2014, № 11), Гарадская гісторыя Беларусі (2017, № 2).

Асноўныя накірункі даследавання: гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, сексуальных стасункаў, астралогіі, магіі, гісторыі Гародні перыяду Вялікага Княства Літоўскага.

Аўтар трох манаграфій, каталогу па тэстаментах мяшчан і больш за 170 артыкулаў. Сярод іх: Шлюбныя і пазашлюбныя стасункі шляхты ВКЛ у ХVI–ХVIІ стст. Смеленск 2015; Katalog testamentów mieszkańców Brześcia i Grodna od XVI do początku XVIII wieku. Warszawa, 2017. 120 p.; Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стст. Мінск, 2019; “Збор знакамітых цудаў і ласкаў Найсвяцейшай Панны Марыі Студэнцкай” як унікальная крыніца па гісторыі Гародні. Мінск, 2019; Сям’я Івана Гарнастая, падскарбія ВКЛ // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. № 38. Беласток, 2012. С. 7–46; Першыя цэхі ў Гародні і іх рамеснікі ў XVI–XVII стст. // Białoruskie Zeszyty Historyczne, Беларускі гістарычны зборнік. 2020. № 53. С. 7–30 і інш.

Сліж Наталля :: Выданьні

pdf
Гістарычны Альманах, 10

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

10

* Прадмова аргкамітэту і рэдакцыі * Белазаровіч Віктар, Вывучэнне аграрнай гісторыі Беларусі навейшага часу ў беларускай савецкай гістарыяграфіі * Варонін Васіль, Камяні з гістарычнымі надпісамі: загадка “Аляксандра” * Зайцаў Дзмітры, Погляды старца Арцемія на праблему веры і ведаў у кантэксце беларуска-расейска-украінскіх узаемаадносінаў * Ільін Аляксандр, Беларускі рух вачыма польскай паліцыі * Киштымов Андрей... Болей »

pdf
Гістарычны Альманах, 09

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

09

# Рэцэнзіі # Уступнае слова старшыні выканкама БГТ # Будзько Ірына, Гістарычна-лінгвістычная тэрміналогія: генезіс, дублетнасць, і перспектывы развіцця # Волошин Юрій, До питання про термінологію позначення старообрядців Стародубщини в історичних документах 18 – першої половини 19 ст. # Ганчарук Ігар, Каталіцкія манаскія ордэны на Беларусі ў 1770-х – 1820 –х г. (Спецыфіка духоўнасці і фармацыйныя дамы) # Голубеў Валянцін, Праблемы ... Болей »

pdf
Гістарычны Альманах, 03

Гістарычны Альманах

навуковы гістарычны і краязнаўчы часопіс

03

* Сакалова Марына (Менск). Ля вытокаў грамадзянскай супольнасці ў Беларусі * Кіштымаў Андрэй (Менск). Эканамічныя падставы беларускай дзяржаўнасці на пачатку 20 ст. * Вендт Ян (Гданьск). Адміністрацыйныя падзелы Польшчы ў 20 ст. * Мазько Эдуард (Гародня). Ідэалагічныя падставы дзейнасці Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі * Смалянчук Алесь (Гародня). Верасень 1939 г. у савецкай і беларускай гістарыяграфіі * Сліж Наталля (Гародня), Г... Болей »

video
Сліж Наталля, Астралогія ў праваслаўнай культуры Вялікага Княства Літоўскага

Астралогія ў праваслаўнай культуры Вялікага Княства ...

Сліж Наталля

У відэа распавядаецца пра распаўсюджанне астралагічных ведаў у праваслаўнай культуры Вялікага Княства Літоўскага. Прадстаўлена інфармацыя пра Ізборнік Святаслава 1073 г., касмалагічныя творы, рукапіс “Арыстоцелевы вароты” і духавенства, абазнанае ў астралогіі.

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/gcvLFXRBsjY" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; cl... Болей »

video
Сліж Наталля, Позірк мастацтва на цела

Позірк мастацтва на цела

Сліж Наталля

Наталля Сліж - аўтарка кнігі «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у ХVІ–ХVІІ стст.» будзе распавядаць пра Рэнесанс, культ аголенага цела ў мастацтве, уплыў Італіі на мастацкія тэндэнцыі ў ВКЛ, мастацкія творы эратычнага і сексуальнага зместу.

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/JVDm8_x65rU" frameborder="0" allow="accelerometer; autoplay; clipboard-write; encrypte... Болей »

video
Сліж Наталля, Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.

Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літ...

Сліж Наталля

Лекцыя Наталлі Сліж падрыхтаваная на падставе яе новай кнігі «Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI-XVII стст.» У кнізе секс разглядаецца як складаная філасофска-фізіялагічная з‘ява. Звернута ўвага на мужчынскія і жаночыя ідзалы ў Вялікім Княстве Літоўскім, літаратуру пра каханне і секс, візуалізацыю цела ў мастацтве, медыцыну, гігіену, уяўленне пра цела, практыку старабеларускага сексу, законныя і незаконныя ... Болей »

video
Сліж Наталля, Гісторыя астралогіі Вялікага Княства Літоўскага

Гісторыя астралогіі Вялікага Княства Літоўскага

Сліж Наталля

Наталля Сліж - аўтарка больш за 150 артыкулаў. Асноўная сфера зацікаўлення — гісторыя шляхецкай сям’і, шлюбу, Гродна ў XVI—XVII стст., цудатворныя абразы, гендарная тэорыя ў гістарычным даследаванні, гісторыя астралогіі, культура сексу ў ВКЛ у 16-17 стст. Аўтарка кнігі “Культура сексуальных стасункаў у Вялікім Княстве Літоўскім у XVI–XVII стагоддзях”.

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed... Болей »

Першая   Папярэдняя   [4-4]   Наступная   Апошняя