Скобла Міхась

Міхась Скобла нарадзіўся 23 лістапада 1966 года на хутары паблізу мястэчка Дзярэчын на Зэльвеншчыне. Закончыў Дзярэчынскую сярэднюю школу (1984), філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага універсітэта (1991). Працаваў намеснікам галоўнага рэдактара часопісаў „Роднае слова” і „Бярозка”, у Міністэрстве культуры і друку, у Дзяржаўным камітэце па друку, у выдавецтве „Беларускі кнігазбор”. Вядзе аўтарскую праграму „Вольная студыя” на Радыё Свабода (з 1998). Сябра Саюза беларускіх пісьменьнікаў (з 1991). З’яўляецца намеснікам старшыні Саюза (з 2002).

Выдаў паэтычныя кнігі: „Вечны Зніч” (1990), „Вочы Савы” (1994), „Нашэсце Поўні” (2001), зборнік літаратурных пародый „Розгі ў розніцу” (1993), зборнік вершаў для дзяцей „Камень-перунок” (1998), кнігу артыкулаў і эсэ „Дзярэчынскі дыярыюш” (1999). Уклаў дзве паэтычныя анталогіі: „Краса і сіла: беларуская паэзія ХХ стагоддзя” (2003) і „Галасы з-за небакраю: паэзія свету ў беларускіх перакладах ХХ стагоддзя” (2008).

На высокім тэксталагічным узроўні падрыхтаваў і выдаў у серыі „Беларускі кнігазбор” аднатомавікі твораў Уладзіміра Жылкі (1998), Ларысы Геніюш (2000), Рыгора Крушыны (2005), Рыгора Барадуліна (2008). Таксама ўклаў і выдаў том эпісталярнай спадчыны Ларысы Геніюш „Каб вы ведалі” (2005) і зборнік выбраных твораў Анатоля Сыса „Лён” (2006).

Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча (2000).

 

Скобла Міхась :: Выданьні

pdf
Літаратурная Беларусь, 4-5

Літаратурная Беларусь

Культурна-грамадскі праект ГА «Саюз беларускіх пісьменнікаў»

4-5

Творца не для сябе Барыс Мікуліч увайшоў у літаратуру яшчэ падлеткам: нарадзіўся 6 жніўня 1912 года, а са жніўня 1927-га ўжо друкаваўся ў часопісе «Маладняк». Апублікаваў сем кніг, сотні рэцэнзій, артыкулаў, нарысаў, аглядаў. Прыехаў з Бабруйска (на той час акруговага), заваяваў літаратурны і дзявочы Менск, і ў 24 гады (25 лістапада 1936-га) быў арыштаваны і кінуты ў турму. Вярхоўны суд невіноўнаму літаратару вынес вырак: 10 гадоў ГУЛАГ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 16

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

16

* Абламейка Сяргей, Вясна з Быкавым * Бойка Валянцін, Тупая брама * Быкаў Васіль, Пункціры жыцьця Далітаратурная біяграфія * Вальтар Віктар, Роджаныя пад Сатурнам * Васілеўскі Пётра, Urbi et orbi — гораду і сьвету * Дубоўскі Мікола, У кожнага — свая вайна * Зуёнак Васіль, Рыпіць асьвер... * Зьмітрук Павал, Тэрыторыя Хінжы * Івашчанка Анатоль, Эпоха рэмэйку * Калакоўскі Лешак, Байкі з каралеўс... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 07

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

07

* Акулін Эдуард, Непрычалены човен * Арсеньнева Натальля, Лісты да Антона Луцкевіча / Пераклады вершаў з "Кнігі джунгляў" Рэдзьярда Кіплінга. Уступнае слова Анатоля Сідарэвіча * Барысевіч Юрась, Мастацтва і вар'яцтва * Бураўкін Генадзь, Яшчэ ня вечар * Быкаў Васіль, Афганец * Гілевіч Ніл, Мае шляхетныя калегі * Дашына Ярына, Мне нестае Айчыны... * КАЛЯДА ЮГАСЯ, Добрай раніцы, планета * Карамазаў В... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 04

Дзеяслоў

04

* БАБКОЎ ІГАР, Цывілізацыя Заходняга будызму * Васілеўскі Пётра, Прасьпект Пушкіна * Вядзьмак-Лысагорскі Францішак, "А хто пісаў паэму гэту..." * Глёбус Адам, Брат. Словы пра брата майго Міраслава (Мірыка) Адамчыка * Голуб Юрка, Ад пяшчоты да злосьці * Грыль Франц Салес, Мастак фантастычнага рэалізму * Дашкевіч Алег, Настальгія па "Нашай Ніве" * Дэбіш Васіль, Жыцьця мацнее прага * Зюскінд Патрык, ... Болей »


pdf
Дзеяслоў, 01

Дзеяслоў

01

* Алексіевіч Сьвятлана, Два аповеды з кнігі «Чароўны алень вечных ловаў». * Асташонак Алесь, «...Каб стаць мастаком, патрэбны дазвол Бога...». Інтэрв’ю. * Багданава Галіна, Рыгорава зорка. * Берасьцень Сьвятлана, Фэстаў нашых музыка. І проза. * Брыль Янка, Вясна. З лірычных запі саў. * Васілеўскі Пётра, Восень патрыярха?.. * Гайдукова Юлія, Маладая. Вершы. * Гілевіч Ніл, Па чужых узорах. Танка і гекзам... Болей »


Роднае слова, 08(176)2002

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

08(176)2002

* Брыль Янка, "Песню любілі любоўю ціхай...": Пра народны спеў (вытрымкі з твораў) * Васючэнка Пятро, Янка Купала і сімвалізм * Века Алесь, Летапісны і былінны вобраз Усяслава Полацкага * Вітушка Галіна, "На добры ўспамін...": Пра дарчыя надпісы Янкі Купалы на кнігах * Выхота Валянціна, "I толькі шкода: абмяжованны, круг жыцця...": Словы з каранямі -шкод-/ -шкад- (-szkod-) у творах Якуба Коласа і нямецкіх пісьменніка... Болей »


Роднае слова, 10(118)1997

Роднае слова

Штомесячны навукова-метадычны часопіс

10(118)1997

* Анталогія беларускага раманса: Восеньская песня * Буланда Вера, Заключны ўрок па нарысе Уладзіміра Караткевіча "Зямля пад белымі крыламі" * Гаранская Таццяна, Энцыклапедыст * Голуб Ю., Вершы * Голуб Юрка, "Пагляд з-пад хмарнага крыла...": Вершы * Дранько-Майсюк Л., Вершы * Дранько-Майсюк Леанід, "... Дзе ўспомню пра тваё каханне, там і пачынаецца вясна": Вершы пра каханне * Дранько-Майсюк Леанід, "Жа... Болей »


Бярозка, № 1 / 1993

Бярозка

літаратурна-мастацкае выданне для школьнікаў і падлеткаў

№ 1 / 1993

Грунвальд - 15 ліпеня 1410 года Бадак Алесь, "Камуністы" і "Тутэйшыя": хто каго? Бакіноўскі Антон, Ракаўскае чорнае парася Клімковіч Максім, Шайбак Міраслаў, Лядоўня. П'еса Колас Якуб, Зорка Локіс Максім, Так сказаў настаўнік... Лэстэр Дэл Рэй, Тунэль праз час Сіўчыкаў Уладзімір, Цукеркі на сьвята Скобла Міхась, Вершы. Сьцяпан Уладзімір, "А" Болей »


Полымя, 4 (756) 1992

Полымя

Літаратурна-мастацкі і грамадска-палітычны часопіс

4 (756) 1992

Арочка Мікола, Уваскрослыя постаці Барсток Марына, Прыцягальнасць звычайнага Вольскі Артур, Вершы Гарадзецкі Міхась, Спецперасяленцы Гніламёдаў Уладзімір, Яго жыццёвая сіла Клебановіч Міхась, Імярэк Кулакоўскі Аляксей, Салют над зямлёй Новік Аляксандра, Акно ў памяць... Скобла Міхась, Няма таго... Суднік Станіслаў, вершы Юрчанка Георгій, У пошуках Янушкевіч Язэп, У прадчуванні знахо... Болей »


video
Скобла Міхась, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Міхась Скобла. З верай у Беларусь

Скобла Міхась, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА „Саюз беларускіх пісьменнікаў” прэзентуе свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак „Кантэкст”. У кожным „Кантэксце” можна пабачыць інтэрв´ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску - Міхась Скобла. З верай у Беларусь<br /><br /><center><iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/E6e2ZcbpmQA" title="YouTube video player" frameborder="0" allow="accelerometer; autopl... Болей »