Сін Ільля

Ільля Сін

Мінулае. Аўтар пяці празаічных кніг, зрухар мастацага руху “БумБамЛіт” (1995-1999), лідар групы экзістэнцыйнай клаўнады “Тэатар псыхічнае неўраўнаважанасьці” (1997-2010), скульптурны аб’ект у праекце “Экзарцыстычны Gesamtkunstwerk”, арганізатар і/або ўдзельнік некалькіх соцень імпрэзаў у Беларусі ды іншых краінах, стыпендыят літаратурнай праграмы “Homines Urbani” (Кракаў, 2008) і Міжнароднага дома пісьменніка і перакладчыка (Вентспілс, 2010, 2018). У 1999 годзе быў узнагароджаны Міхасём Баярыным альтэрнатыўнай Нобэлеўскай прэміяй у галіне літаратуры і побытавага п’янства. У 2019 годзе за кнігу “Libido” стаў лаўрэатам прэмій “Гліняны Вялес” і імя Ежы Гедройця. Цяпершчына. Пакуль існуе.

Будучыня. 1. Сьмерць. 2. Суд Божы. 3. Пекла альбо рай (з Катэхізму для дзетак-католікаў).

 

Сін Ільля :: Publications

pdf
mobi
lit
epub
Сін Ільля, Libido

Libido

Сін Ільля

Марыя жыве ў правінцыйным постсавецкім горадзе, насельнікі якога ізаляваныя ў сваіх камерах-адзіночках – разам з успамінамі, траўмамі мінулага і штучнымі каханкамі. Недзе на перыферыі іх свядомасці паступова распальваецца грамадзянскі канфлікт, але пакуль ніхто на яго не зважае. Марыя прадчувае: нешта неўзабаве павінна адбыцца… Гэта першая кніга Ільлі Сіна, у якой ёсць такія ўласцівасці прозы, як герой і сюжэт. More »


pdf
Сін Ільля, Бэлетрыстыка

Бэлетрыстыка

Сін Ільля

Як запэўнівае аўтар, гэта “першая антылітаратурная кніга па-беларуску”. Берлінскі гей-актывіст, які прачнуўся ў грымёрцы сельскага дома культуры, ачаравальная ўдзельніца гладыятарскіх баёў на сцэне сусветна вядомай оперы, выпадковы салдат Вызваленчай вайны ў Бангладэш і загадкавы манцёр Гібрыеў... Усіх гэтых персанажаў аб’ядноўвае толькі адно: ім карціць набіць рыла свайму аўтару! Але нічога не атрымліваецца, рукі кароткія. Візу для пе... More »


pdf
Сін Ільля, Тэатральныя дэманы

Тэатральныя дэманы

Тэксты

Сін Ільля

«Тэатральныя дэманы» (Theater Demons) is a phantasmagoric novel by Illya Sin about a submarine tour of flooded Minsk. The title «Тэатральныя дэманы» (Theater Demons) makes one think that this time the absurdity nerd would deconstruct Mikhail Bulgakov. His satirical description of a notional editorial office helps fan the fears but after a few pages he suddenly begins copying Kafka and ends narrative as if he wants his story to be inclu... More »»


pdf
Сін Ільля, Сапсаваныя лялькі

Сапсаваныя лялькі

Сін Ільля

Пачатак эпапеі з трох кніг, тэму якіх можна акрэсліць словам “ілюзіі”. Паноптыкум вынаходлівых пачвараў-трансформераў, ірацыянальная жорсткасць і мазаічная шызоіднасць сюжэту насамрэч камуфлююць утоенае – экзістэнцыйную паражнечу і пошук збавення праз Божую дапамогу. More »


pdf
Вішнёў Зміцер, Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньне аднаго віду грызуноў

Трап для сусьліка, альбо Нэкрафілічнае дасьледаваньн...

Раман без парахода і самалёта

Вішнёў Зміцер

Параход адплыў, самалёт паляцеў, а трап застаўся. Прыступкі яго сумуюць па падэшвах i галетах. Аднак трап, які пабудаваў Вішнёў, не пустуе. Ен населены сябрамі аўтара і... сусьлікамі — маленькімі лядашчымі зьвяркамі. Зьвяркі мітусяцца i агрызаюцца, точаць, точаць свае зубкі аб нашыя вочы i думкі. Так, яшчэ трэба паведаміць, што трап скалочаны з аўтарскіх асацыяцыяў, зьвязаных зь яго біяграфіяй. Вішнёў — майстра лоўлі асацыяцыяў. Ен узаб... More »


pdf
epub
Дзеяслоў, 91

Дзеяслоў

Лiтаратурна-мастацкі часопіс

91

Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... More »


pdf
Макулатура, 4 (Дзённікі па Англіі)

Макулатура

Часопіс беларускае прозы

4 (Дзённікі па Англіі)

Чаму чацьвёртая “Макулатура” мае назву “Дзёньнікі па Англіі”? А таму, што такую рэч, як Англія, беларусу проста грэх абмінаць: тут вам і клубніцы, і Таўэр оф Ландан, і чырвоныя тэлефонныя будкі, і пякучае жаданьне пабачыць горад, які стаўся амаль родным і блізкім праз школьныя ўрокі (London is the capital of Great Britain, сябры), дзе амаль ўсе мы ладна ці неахайна вучылі ангельскую мову, вершыкі й песенькі, стараліся правільна вымаўля... More »


pdf
Дзеяслоў, 60

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

60

Паколькі Яраслаў і Якун збеглі, то без іхняга заступніцтва Мсціслаў загадаў забітых пакінутых варагаў пакласці ў адной вялікай магіле, паранены х пад лячыц ь і па іхнім жаданн і ад пусц іць дамо ў. Канечне , за вы куп. А як яшчэ міласэрней з тымі, хто нёс яму смерць? Загінулых севяранаў па яго волі хавалі з асаблівай пашанотай (забітых гомійцаў жывыя павезлі дамо ў). Як лепшых сыно ў племені, як яго героя ў. Пача ў дбаць пра старых баць... More »


pdf
Макулатура, 1

Макулатура

часопіс беларускае прозы

1

Малады празаік Сяргей Календа выканаў сваё абяцанне – заснаваў новы літаратурны часопіс "Макулатура" і выдаў першы нумар. Упершыню беларускі літаратурны часопіс стартуе як інтэрнэт-выданне. Онлайн-прэзентацыя "Макулатуры" адбылася на партале www.kyky.org. Але рэдакцыя перыёдыка паабяцала, што неўзабаве выйдзе і абмежаваны наклад на паперы. More »


pdf
Дзеяслоў, 42

Дзеяслоў

Літаратурна-мастацкі часопіс

42

* “Вера ўмацавала маю душу...” Гутарка Андрэя Масквіна з Рыгорам Барадуліным. * “Полацкія лабірынты яшчэ падораць нам сенсацыйныя адкрыцьці!” Гутарка Асі Паплаўскай з Уладзімерам Арловым. * Рэцэнзіі Марыны Весялухі, Алены Карп і Вітаўта Мартыненкі на кнігі Тацяны Нілавай, Андруся Белавокага і Севярына Квяткоўскага. * Вераціла Сяргей, Такое сямейнае шчасьце. * Вішнёў Зміцер, Замак пабудаваны з крапівы. * Гілевіч ... More »


First   Previous   [1-2]   Next   Last