Семянчук Генадзь нарадзіўся 6 кастрычніка 1963 у Ваўкавыску. Беларускі археолаг, гісторык. Кандыдат гістарычных навук (1993), дацэнт.
Скончыў Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Я. Купалы (1985), аспірантуру па спецыяльнасці «Археалогія» (пад кіраўніцтвам Г. Штыхава) Інстытута гісторыі НАН Беларусі (1990).
У 1990-91 супрацоўнік Інстытута гісторы НАН Беларусі. З 1991 у Гродзенскім універсітэце, з 1994 дацэнт кафедры беларускай культуры. У 1998 выкладаў ва Універсітэце імя А. Міцкевіча ў Познані. Звольнены з Гродзенскага ўніверсітэта ў студзені 2015.
Асноўныя тэмы даследаванняў: палітычная і сацыяльная гісторыя Беларусі 6—16 ст., археалогія сярэднявечнага перыяду Беларусі, культура Гродзенскага рэгіёна (пераважна горадабудаўніцтва, культавая і свецкая архітэктура).
Падчас працы ў Кракаве з 2004 па 2007 гады разам са студэнтамі Ягелонскага ўніверсітэта арганізоўваў (быў лідарам) „Дні беларускай культуры ў Кракаве”. Гэта было палітычнае, навуковае і культурна-асветніцкае мерапрыемтсва. У межах якога праводзіліся:
палітычныя дэбаты па актуальных пытаннях унутранага жыцця Беларусі, удзельнічалі - Юрась Хадыка, Вінцук Вячорка, Станіслаў Шушкевіч, Валерка Булгакаў, Андрэй Скурко і інш. З беларускага боку; Алег Латышонак, Яўген Мірановіч, Яўген Ваппа, Богдан Кліх, Мар’юш Машкевіч, Януш Онышкевіч і інш. с польскага боку
навуковыя дыскусыйныя панэлі – удзельнічалі Алег Латышонак, Яўген Мірановіч, Гжэгаж Пшэбінда, Гжэгаж Бабіньскі, Чэслаў Рабатыцкі і інш.;
прамоцыі сучаснай беларускай літаратуры – удзельнічалі Андрэй Хадановіч, Віктар Шалкевіч, Юрась Пацюпа, Юрась Гумянюк, Зміцер Бартосік
прамоцыя беларускай рок-музыкі – удзельнічалі Н.Р.М., Троіца, Таварыш Маўзер, Зміцер Вайцюшкевіч
прамоцыя Гарадзенскага тэатра лялек з п’есай Янкі Купалы “Тутэйшыя”, фільмаў Юрыя Хвашчавацкага “Звычайны прэзыдэнт” і “Плошча”.
Генадзь Семянчук даўні “сябра” падляшскіх Беларусаў. Сталы аўтар “Białoruskich Zeszytów Historycznych”, „Бельскага гасціньца” (сябра рэдкалегіі); адзін з аўтараў калектыўнай манаграфіі „Historia Białorusinów Podlasia”; актыўны ўдзельнік навуковых канферэнцый арганізаваных Białoruskim Historycznym Towarzystwem; актыўны ўдзельнік ў навуковых і культурных мерапрыемствах арганізаваных Музеем Малой Бацькаўшчыны з Бельска-Падляскага. Часты госць на хвалях Беларускай рэдакцыі Польскага радыя, і Радыя Рацыя.
Сяргей Габрусевіч. Слова да чытача # З Францам Гінтаўтам размаўляе Руслан Казлоўскі # Андрэй Майсяёнак. Фонд Храптовіча на Гродзеншчыне # Уладзімір Урбановіч. Саламон Майман — філосаф з Мірскай акадэміі # Валеры Чараліца. Аўтограф на кнізе # Юры Гумянюк. Рэтраспэктыва # Андрэй Пяткевіч. Я пайшоў блізкі сьвет # Сяргей Дрозд. Называцца высокім імем чалавека # Язэп Палубятка. Старадаўнія беларускія абразы і праклёны # Аляксей Сабасцян. Шлю... Болей »
У гісторыі Беларусі ёсць адзін перыяд, які вельмі падобны тыпалагічна па зместу да вядомага серыялу “Гульня тронаў”, зняты на падставе цыклу раманаў-фэнтазі амерыканскага пісьменніка Джона Рэйманда Рычарта Марціна “Песнь ільду і вагня”. Ідзе гаворка пра шматгадовую барацьбу нашчадкаў Усяслава за полацкі трон ў сярэдзіне ХІІ ст. Ва ўнутрыдзяржаўнай дынастычнай вайне ў Полацкай зямлі – ГУЛЬНЕ ТРОНАЎ - найбольш актыўнымі былі наступныя ўдз... Болей »
Сярод шматлікіх палітычных і вайсковых падзей на Русі другой паловы ХІ – першай паловы ХІІ ст. на старонках летапісаў не сутракаецца больш маштабнай, чым паход кааліцыі Яраславічаў на Полацкіх Ізяславічаў/Рагвалодавічаў у 1127 г. і пазнейшая высылка полацкіх князёў у Візантыю ў 1129 годзе. Большасць гісторыкаў, якія звярталі сваю ўвагу на полацкія падзеі 1127–1131 гг., аб’ядноўвае адна прынцыповая асаблівасць: высновы пра прычыны паходу... Болей »
Аб Пачатках Полацка У беларускім гісторыка-культурным дыскурсе Полацк мае першаснае і фундаментальнае значэнне: ад яго наш народ вядзе свой адмысловы „нацыянальны радавод”. Ранняй гісторыя ўрбаністыкі Полацка падзяляецца на тры перыяды: 1) палачанскі (славянскі) (VIII – I пал. X ст.); 2) варажскі (50-70-я гады X ст.); 3) княжаскі (90-я гады X ст. – I пал. XI ст.). Сапраўднае гарадское жыццё ў Полацку з'яўляецца ў апошніх дзсяцігоддзях... Болей »
За ўвесь час ад смерці Яраслава Ўладзіміравіча ў 1054 г. да мангольскай навалы ў 30—40-я гады ХІІІ ст. Усяслаў Брачыславіч быў адзіным князем, які заняў кіеўскі пасад, не будучы Яраславічам. Менавіта полацкі князь сваімі актыўнымі дзеяннямі парушыў раўнавагу ўлады паміж Яраславічамі. Усяслаў стаўся найбольш актыўным і паспяховым змагаром супраць стварэння адзінай дзяржавы на тэрыторыі Ўсходняй Еўропы ў раннім сярэднявеччы, кінуўшы ўсю ... Болей »