Сянкевіч Мікола

Нарадзіўся 20.02.1957 г. у вёсцы Асіпавічы Драгічынскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння сярэдняй школы вучыўся ў прафесійна-тэхнічным вучылішчы № 43 горада Пінска, служыў у войску. Пасля завяршэння вучобы ў Брэсцкім педагагічным інстытуце (1982) на працягу трынаццаці гадоў працаваў настаўнікам пачатковых класаў у школах абласнога цэнтра. З 1995 г. – асістэнт, старшы выкладчык кафедры беларускай і рускай моў з методыкай выкладання Брэсцкага дзяржаўнага універсітэта імя А.С.Пушкіна. Аўтар навуковай манаграфіі, вучэбнага дапаможніка і шэрагу артыкулаў па праблемах навучання малодшых школьнікаў.

Выдаў кнігі мастацкай прозы «Усё як было» (1997), «Хутар Паянтрый» (2002), «Незваротны шлях» (2012), а таксама зборнік вершаў «Мае пракосы» (2007).

 

Сянкевіч Мікола :: Выданьні

pdf
Жырандоля, № 1, 2008

Жырандоля

літаратурны альманах Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза беларускіх пісьменнікаў

№ 1, 2008

Паэзія і проза, пераклады і творы для дзяцей, сатыра ды гумар і фальклорна-краязнаўчыя тэксты чакаюць зацікаўленага чытача на старонках «Жырандолі» — першага такога кшталту выдання берасцейскай абласной сябрыны Саюза беларускіх пісьменнікаў. У альманаху змешчаны творы 43 аўтараў Берасцейшчыны — як прафесійных літаратараў, чыя творчасць знаная не адно ў Беларусі, а й за яе межамі, так і меней спрактыкаваных у пісьменніцкім майстэрстве зд... Болей »


pdf
Тэрмапілы, 03

Тэрмапілы

Літаратурна-мастацкі і беларусазнаўчы часопіс

03

* Брыль Янка, З лірычных запісаў * Буняк Петар, Славістычныя літаратуразнаўчыя даследаванні ў новым тысячагоддзі * Вярцінскі Анатоль, Крок за крокам, або ўрокі рускай мовы. Адно ўдакладненне. Чытаю Гарэцкіх. Беларускі шлях. Пытанні. Вось дык пераможцы. Просьба да аднаго вядомага сацыёлага. Аднаму так званаму народнаму пісьменніку. З нагоды адной пісьменніцкай заявы. Вось дык cвятасць. Пытанне да Радзімы * Гайдук Уладзімір... Болей »


Першая   Папярэдняя   [2-2]   Наступная   Апошняя