Сьцебурака Усевалад

Нарадзіўся у г. Жлобіне Гомельскай вобл. у 1981 г. у сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сьцебуракаў. Сярэднюю адукацыю завершыў заканчэньнем гімназіі ў г. Вілейка Менскай вобл.

У 1998 г. паступіў і з задавальненьнем адолеў навучаньне на гістарычным ф-це БДПУ імя М. Танка у 2003 г у Менску. Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. Пасьля працягнуў самаўдасканаленьне – і на 3 гады апынуўся ў асьпірантуры. Працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ. У вольны час працуе вядучым рознага кшталту мерапрыемстваў.

Схільнасьць да выкладаньня думак на паперы з’явілася досыць рана. Першыя вершыкі складаліся самі сабой на ўроках у старэшых клясах школы. Першы надрукаваны датуецца 1999 г. і месьціцца на старонках “Нашай нівы”, праз што Сьцебураку можна сьмела лічыць “нашаніўскім” творцам. У далейшым паэзія і проза друкаваліся ва ўніверсітэцкіх газетах і альманахах, “Рэгіянальнай газеце”, “Родзічах”, часопісах “Куфэрак віленшчыны”, “Дзеяслоў”, “АRCHE”. У перакладзе на польскую мову ў часопісы “Pobocza”.

Аўтар ёсьць лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Лепшы дэбют” за 2004 год часопіса “Дзеяслоў”.

У 2007 г. падсумаваньнем амаль дзесяцігадовых творчых пакутаў выйшла кніга вершаў і прозы “Крушня”.

У 2013 годзе выдаў другую кнігу “Бег па самаадчуваньні”, у якую ўвайшлі новыя творы аўтара, а таксама лепшыя вершы з папярэдняга выданьня.

Аўтар удзельнічаў у праектах “Начная чытанка” радыё Свабода, “Канец словаў” альманаха pARTisan, “Чорна-белыя вершы”, з’яўляецца пераможцам Астравецкага слэму’2012. Вядомы як блогер на пляцоўках ЖЖ і ФБ.

У творчасьці адкрыта прапагандуе свае выразна акрэсленыя кансэрватыўныя палітычныя погляды, выступае пасьлядоўным прыхільнікам традыцыйных каштоўнасьцяў. Мае нардычны характар, процьму шкодных звычак, і шчырую удзячнасць у душы бацькам, сябрам і некаторым асобным індывідам з ліку аўтахтоннага насельніцтва Беларусі.

Жанаты, стала жыве ў Менску з 1998 году, працуе памочнікам старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.

Сьцебурака Усевалад :: Выданьні

video
Бурлак Вера, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Вера Бурлак

Бурлак Вера, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з паэткай Верай Бурлак. Будзьце ў "Кантэксце"!

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.com/embed/4PTw... Болей »

video
Някляеў Уладзімір, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Уладзімір Някляеў. Перавыхаванне Лукашэнкі, раман пра Купалу і будучыня Беларусі

Някляеў Уладзімір, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з паэтам і празаікам Уладзімірам Някляевым. Будзьце ў "Кантэксце"!

<iframe width="560" height="315" src="https://www.yo... Болей »

video
Сін Ільля, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Ільля Сін. Сціплая абаяльнасць правакацыі

Сін Ільля, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з авангардным празаікам Ільлёй Сінам. Будзьце ў "Кантэксце"!

<iframe width="560" height="315" src="https://www.youtube.... Болей »

video
Глобус Адам, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль, Кантэкст

Кантэкст

Адам Глобус. Эротыка і геапаэтыка

Глобус Адам, Сцебурака Усевалад, Івашчанка Анатоль

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У новым выпуску нашай праграмы вядоўцы "Кантэксту" Усевалад Сцебурака і Анатоль Івашчанка гутараць з паэтам, празаікам, мастаком Адамам Глобусам (Уладзімірам Адамчыкам). Будзьце ў "Кантэксце"!

<iframe width="560" heigh... Болей »

video
Жуковiч Васiль, Сцебурака Усевалад, Кантэкст

Кантэкст

Васiль Жуковiч пра заходніцкі менталітэт, Ніну Мацяш і шахматы

Жуковiч Васiль, Сцебурака Усевалад

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. У сёмым выпуску нашай праграмы вядоўца "Кантэксту" Усевалад Сцебурака гутарыць з паэтам, перакладчыкам, шахматыстам Васілём Жуковічам. Будзьце ў "Кантэксце"!

<iframe width=... Болей »

video
Кудасава Наста, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан, Кантэкст

Кантэкст

Наста Кудасава. Светлая паэзія ў цёмныя часы

Кудасава Наста, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч. Госця чацвертага выпуску нашай праграмы — паэтка Наста Кудасава. Будзьце ў "Кантэксце"!

<iframe width="... Болей »

video
Бартосік Зміцер, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан, Кантэкст

Кантэкст

Змiцер Бартосiк пра вандроўкі, бардаўскую песню і Міхала Анемпадыстава

Бартосік Зміцер, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" працягвае свой відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч. Госць пятага выпуску нашай праграмы — літаратар, бард, падарожнік Зміцер Бартосік. Будзьце ў "Кантэксце"!

<cente... Болей »

video
Комар Ганна, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан, Кантэкст

Кантэкст

Ганна Комар. Пра паэзію, Акрэсціна і рэвалюцыю + Вершы ў аўтарскім выкананні

Комар Ганна, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч. Госця чацвертага выпуску нашай праграмы — паэтка і перакладчыца Ганна Комар. Будзьце ў "Кантэксце"!

<if... Болей »

video
Строцаў Дзмітрый, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан, Кантэкст

Кантэкст

Дзмітрый Строцаў пра беларускі пратэст

Строцаў Дзмітрый, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч. Госць другога выпуску нашай праграмы — паэт Дзмітрый Строцаў. Будзьце ў "Кантэксце"!

<iframe width="560... Болей »

video
Аксак Валянцiна, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан, Кантэкст

Кантэкст

Валянцiна Аксак

Аксак Валянцiна, Сцебурака Усевалад, Чарнякевіч Ціхан

ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў" распачынае новы відэапраект — цыкл літаратурных гутарак "Кантэкст". Праграма будзе выходзіць раз на тыдзень па серадах. У кожным "Кантэксце" — інтэрв'ю з вядомымі беларускімі літаратарамі, а таксама іх аўтарскія чытанні. Вядоўцамі праграмы выступаюць Усевалад Сцебурака і Ціхан Чарнякевіч. Госця другога выпуску нашай праграмы — паэтка Валянціна Аксак. Будзьце ў "Кантэксце"!

<iframe wi... Болей »