![]() |
![]() |
Нарадзіўся у г. Жлобіне Гомельскай вобл. у 1981 г. у сям’і дактароў Мікалая і Інэсы Сьцебуракаў. Сярэднюю адукацыю завершыў заканчэньнем гімназіі ў г. Вілейка Менскай вобл.
У 1998 г. паступіў і з задавальненьнем адолеў навучаньне на гістарычным ф-це БДПУ імя М. Танка у 2003 г у Менску. Працаваў на пасадзе навуковага супрацоўніка ў Дзяржаўным музеі тэатральнай і музычнай культуры РБ. Пасьля працягнуў самаўдасканаленьне – і на 3 гады апынуўся ў асьпірантуры. Працаваў выкладчыкам на кафедры гісторыі Беларусі і паліталогіі ў БДТУ. У вольны час працуе вядучым рознага кшталту мерапрыемстваў.
Схільнасьць да выкладаньня думак на паперы з’явілася досыць рана. Першыя вершыкі складаліся самі сабой на ўроках у старэшых клясах школы. Першы надрукаваны датуецца 1999 г. і месьціцца на старонках “Нашай нівы”, праз што Сьцебураку можна сьмела лічыць “нашаніўскім” творцам. У далейшым паэзія і проза друкаваліся ва ўніверсітэцкіх газетах і альманахах, “Рэгіянальнай газеце”, “Родзічах”, часопісах “Куфэрак віленшчыны”, “Дзеяслоў”, “АRCHE”. У перакладзе на польскую мову ў часопісы “Pobocza”.
Аўтар ёсьць лаўрэатам прэміі “Залаты апостраф” у намінацыі “Лепшы дэбют” за 2004 год часопіса “Дзеяслоў”.
У 2007 г. падсумаваньнем амаль дзесяцігадовых творчых пакутаў выйшла кніга вершаў і прозы “Крушня”.
У 2013 годзе выдаў другую кнігу “Бег па самаадчуваньні”, у якую ўвайшлі новыя творы аўтара, а таксама лепшыя вершы з папярэдняга выданьня.
Аўтар удзельнічаў у праектах “Начная чытанка” радыё Свабода, “Канец словаў” альманаха pARTisan, “Чорна-белыя вершы”, з’яўляецца пераможцам Астравецкага слэму’2012. Вядомы як блогер на пляцоўках ЖЖ і ФБ.
У творчасьці адкрыта прапагандуе свае выразна акрэсленыя кансэрватыўныя палітычныя погляды, выступае пасьлядоўным прыхільнікам традыцыйных каштоўнасьцяў. Мае нардычны характар, процьму шкодных звычак, і шчырую удзячнасць у душы бацькам, сябрам і некаторым асобным індывідам з ліку аўтахтоннага насельніцтва Беларусі.
Жанаты, стала жыве ў Менску з 1998 году, працуе памочнікам старшыні ГА “Саюз беларускіх пісьменьнікаў”.
У ноч з 6 на 7 студзеня 1918 года ленінскі ўрад разагнаў Устаноўчы Усебеларускі з’езд — «вчерашний день революции»: на гэты форум трапіла мала бальшавікоў, там загучаў зусім не бальшавіцкі тон, адпаведна ў выніку ўлада законна магла перайсці да кааліцыі, дзе бальшавікі былі б у меншасці, і былая Расійская імперыя пайшла б далей не ленінскім шляхам. Савецкі ўрад нанёс паражэнне не толькі народнаму волевыяўленню, але парламентарызму і дэм... Болей »
Часопіс “Дзеяслоў” выходзіць у Беларусі зь верасьня 2002 года. За адносна кароткі час “Дзеяслоў” здолеў заваяваць папулярнасьць і вядомасьць у краіне. “Дзеяслоў” сёньня – самае аўтарытэтнае літаратурна-мастацкае выданьне Беларусі. Вакол “Дзеяслова” аб’ядналіся самыя знакамітыя ў Беларусі пісьменьнікі, а таксама самыя перспектыўныя маладыя аўтары. “Дзеяслоў”, па сутнасьці, застаецца адзінай альтэрнатывай дзяржаўным літаратурна-мастацкім ... Болей »
Што і радуе, і адначасова бянтэжыць. Радуе, бо нягледзячы на няпростае становішча нашай пісьменніцкай арганізацыі, яна, тым не менш, папаўняецца, расце. Бянтэжыць, засмучае тое, што праз адсутнасць неабходнай матэрыяльнай базы Саюз не мае магчымасці нармальна ажыццяўляць сваю статутную дзейнасць, а гэта значыць — не толькі распрацоўваць літаратурна-культурніцкія праекты і праграмы, праводзіць канферэнцыі, «круглыя сталы», семінары, прэз... Болей »
На нашым канале СТВ натыкаемся і глядзім з жонкай расійскую тэлеперадачу аб «Тытаніку» і яго пагібелі. Цікава. Але ў выніку да якіх высноў прыходзяць аўтары? Аказваецца, «Тытанік» змайстравалі толькі дзеля таго, каб ён адразу затануў. Каб прыпыніць тэхнічны прагрэс, які набіраў сілу. Гэтак вырашылі моцныя свету гэтага — Ракфелеры, Морганы, Форды і ўсе астатнія да іх падобныя члены Гейдэльбергскага клуба. Масонская змова, словам. І, зраз... Болей »
«Дзеяслоў» № 84 — вершы Законнікава, проза Бабкова, пераклады з Бадлера і Кульбака. У нумары — сучасная беларуская паэзія, «Віленскія казкі» Адама Глобуса, пачатак рамана Валерыя Казакова «Чорны кот», штрыхі да творчага партрэта рэпрэсаванага паэта 1930-х гадоў Змітра Віталіна ад даследчыка Віктара Жыбуля і многае іншае. Паэзія ў нумары прадстаўленая, акрамя ўжо згаданай нізкі Сяргея Законнікава, творамі Міхася Скоблы, Леаніда Дранько-М... Болей »
…Не трэба быць празорцам, каб ужо і сёння ўгадаць, як адбудзецца святкаванне юбілею беларускай кніжнасці ў 2017 годзе: пройдзе некалькі канферэнцый ва ўніверсітэтах і акадэмічных інстытуцыях, дзе абавязкова і ў чарговы раз задумаюцца, Францішкам ці Георгіем быў Скарына, на старабеларускай ці на царкоўнаславянскай выдаў ён свой пераклад Бібліі; на тэлебачанні пройдзе на гэтую тэму чарговае ток-шоў з удзелам ідэалагічных культуртрэгераў, ... Болей »
“Дзеяслоў” не абмяжоўвацца толькі колам літаратурных і літаратарскіх праблемаў. Жывапіс, музыка, тэатр, кіно, гісторыя, мовазнаўства, філасофія, паліталогія, эканоміка, экалогія... — словам, усе напрамкі чалавечай дзейнасьці асьвятляюцца на старонках выданьня. Болей »
Шаноўныя чытачы! Гісторыя вучыць нас: — сапраўдная літаратура заўсёды была па-за палітыкай; — сапраўдная літаратура заўсёды была ў апазіцыі да любой улады; — сапраўдная літаратура ніколі не слугавала тым, хто пры ўладзе. Аднак у таталітарных дзяржавах улады заўсёды імкнуліся калі не прыручыць творцаў, дык нейтралізаваць, каб потым зьнішчыць жывое, праўдзівае слова. Так было ў колішнім СССР, так ёсьць у сёньняшняй Беларусі. Гвалт над літ... Болей »
* “Адолець звычку жыць” Гутарка Андрэя Масквіна з Уладзімірам Някляевым * “Знайсьці свой шлях” Гутарка пісьменьніка Уладзіміра Сіўчыкава і Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Польшча ў Рэспубліцы Беларусь Генрыка Літвіна * “Ілюзіі былі даволі моцныя...” Размова Андраніка Антаняна з Лявонам Луцкевічам * Размова пра кнігу Уладзіміра Някляева “Цэнтр Еўропы” * Усё трэба, усё важна?.. Рэцэнзіі Алены Карп і Асі П... Болей »
* “Мой час наперадзе, яшчэ ён прыйдзе…” Гутарка Андрэя Масквіна з Нілам Гілевічам * Калевала. Карэла-фінскі эпас. Асобныя руны * На птушыных правах літоўскага паэта. Сучасная літоўская паэзія Уладас Бразюнас Антанас А. Ёнінас Альвідас Шляпікас Эўгеніюс Алішанка Вітаўтас Дэкшніс * Астравец Сяргей, Флот каўчэгаў. Аповед пра пакінуты рай * Барадулін Рыгор, На мове камянёў... * Быкаў Васіль, Прыклад далёкага сябра ... Болей »